Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эрих Ремарк - Тры таварышы (на белорусском языке)» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Проза, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Тры таварышы (на белорусском языке): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Тры таварышы (на белорусском языке)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Тры таварышы (на белорусском языке) — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Тры таварышы (на белорусском языке)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

XIX

Я з машынай чакаў на стаянцы. Пад'ехаў Густаў i заняў чаргу за мной.

- Як пажывае сабака? - спытаў ён.

- Выдатна, - сказаў я.

- А ты?

Я незадаволена махнуў рукой.

- Я таксама жыў бы выдатна, калi б больш зарабляў. Уявi сабе: сёння дзве ездкi - па пяцьдзесят пфенiгаў.

Ён кiўнуў.

- Справы iдуць усё горш. Куды нi кiнь. А што яшчэ будзе!

- А мне так трэба зарабiць! - сказаў я. - Менавiта цяпер! Шмат грошай!

Густаў паскроб скiвiцу.

- Шмат грошай! - Ён зiрнуў на мяне. - Шмат нiдзе не заграбеш, Роберт. Толькi спекуляцыяй. А можа, паспрабаваць на таталiзатары? Сёння - конныя скачкi. Я нядаўна паставiў на Аiду i выйграў у дваццаць восем разоў больш, чым паставiў.

- Дзе б нi зарабiць. Галоўнае, што ёсць шанец.

- Ты гуляў калi-небудзь?

- Не.

- Тады ў цябе шчаслiвая рука. Трэба паспрабаваць. - Ён глянуў на гадзiннiк. - Паехалi? Яшчэ паспеем.

- Добра. - Пасля таго як я набыў сабаку, я пачаў давяраць Густаву.

Бюро для закладаў знаходзiлася ў даволi прасторным памяшканнi. Справа стаяў рабочы кiёск, злева - таталiзатар. Уся вiтрына была ўвешана зялёнымi i ружовымi спартовымi газетамi i аб'явамi пра скачкi, надрукаванымi на машынцы. Уздоўж адной сцяны цягнулася стойка з двума пiсьмовымi прыборамi. За стойкай гаспадарылi тры мужчыны. Адзiн увесь час нешта крычаў у слухаўку, другi бегаў туды-сюды з паперкамi ў руках, а трэцi, без пiнжака, у сарочцы з закасанымi рукавамi i капелюшы на самай патылiцы, запiсваў стаўкi, трымаючы ў зубах тоўстую чорную цыгару.

Яго кашуля бiла ў вочы фiялетавым агнём.

На маё здзiўленне, жыццё тут бурлiла ваўсю. Тут былi толькi "дробныя наведнiкi" - рамеснiкi, рабочыя, чыноўнiкi, некалькi прастытутак i сутэнёраў. Як толькi за намi зачынiлiся дзверы, да нас падскочыў чалавек у брудных шэрых гамашах, шэрым капелюшы i парваным шэрым сурдуце.

- Фон Бiлiнг. Даю парады! Без промаху!

- На тым свеце параiш! - адказаў Густаў, твар якога тут раптам перамянiўся.

- Толькi пяцьдзесят пфенiгаў, - не здаваўся Бiлiнг. - Асабiста знаёмы з трэнерамi. З даўнiх часоў, - дадаў ён, злавiўшы мой позiрк.

Густаў ужо чытаў спiсы коней.

- Калi выходзiць Атэйль? - крыкнуў ён у бок стойкi.

- У пяць гадзiн, - праквакаў памочнiк.

- Фiламена, няўклюда, - прабурчаў Густаў. - Казённая кляча... - Ён ад хвалявання пакрыўся потам. - Хто наступны?

- Хопэргартэн, - сказаў нехта каля яго.

Густаў працягваў вывучаць спiс.

- Для пачатку мы з табой паставiм па дзве маркi на Трыстана. Ён пераможа, - заявiў ён мне.

- А ты хоць штосьцi петрыш у гэтым? - спытаў я.

- Петру? - перапытаў Густаў. - Тут я ведаю кожны капыт.

- I вы ставiце на Трыстана? - спытаў нехта побач. - Старанная Лiзхен, сябра, вось адзiны шанец. Я ведаю Джонi Бэрнса асабiста.

- А я, - агрызнуўся Густаў, - сам гаспадар стайнi, адкуль Старанная Лiзхен. Я лепей ведаю.

Ён крыкнуў чалавеку за стойкай нашы стаўкi. Мы атрымалi квiток i селi ў кавярнi, дзе стаяла некалькi сталоў i крэслаў. Мiма нас у паветры лёталi розныя iмёны. Некалькi рабочых абмяркоўвалi коней у Нiцы, два паштовыя чыноўнiкi вывучалi прагноз надвор'я ў Парыжы, а нейкi фурман пахваляўся, што i ён калiсьцi быў наезднiкам. Толькi таўстун з прычоскай-"вожыкам" сядзеў моўчкi за сваiм столiкам i паглынаў булачкi. А яшчэ два стаялi, прыхiлiўшыся да сцяны, i прагна глядзелi на яго. У руках у iх былi бiлеты, але твары былi такiя запалыя, быццам некалькi дзён яны нiчога не елi.

Зазвiнеў тэлефон. Усе прыслухалiся. Памочнiк выкрыкнуў мянушкi коней. Пра Трыстана нiчога не было чуваць.

- Лiха яго забяры! - сказаў Густаў, зачырванеўшыся. - Саламон прыйшоў першы! I хто б мог падумаць? Можа, вы? - злосна спытаў ён прыхiльнiка Стараннай Лiзхен.

- Вы таксама аказалiся сярод тых, што "затым прыйшлi"...

Каля нас з'явiўся фон Бiлiнг.

- Панове, каб паслухалiся мяне... я вам сказаў бы: Саламон! Толькi Саламон! Можа, на наступны забег...

Густаў нават слухаць не захацеў. Ён ужо супакоiўся i распачаў са "Стараннай Лiзхен" дзелавую размову.

- Вы разбiраецеся ў конях? - спытаў мяне Бiлiнг.

- Анi ў зуб, - сказаў я.

- Тады стаўце. Стаўце! Але - толькi сёння! - дадаў ён шэптам. - I больш нiколi. Паслухайце мяне. Пастаўце... усё роўна на каго... на Караля Лiра цi на Срэбную Моль, магчыма, на Сiнюю Гадзiну. Мне нiчога не трэба. Дасцё мне толькi, калi выйграеце. - Ён аж трос барадой ад азарту. Я ведаў заканамернасць з покера: навiчкi часта выйграюць.

- Добра, - сказаў я. - На каго?

- Як хочаце... як хочаце...

- Сiняя Гадзiна... гучыць нядрэнна, - сказаў я. - Што ж... дзесяць марак на Сiнюю Гадзiну.

- Цi не звар'яцеў ты? - спытаў Густаў.

- Не.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Тры таварышы (на белорусском языке)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)»

Обсуждение, отзывы о книге «Тры таварышы (на белорусском языке)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x