Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

Сланы Ганібала (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ ( відавочна супакойваючыся) . Какой пастановы? Никакой команды не было, вот и не выконваем (перакрыўляе) . Будет команда – будем выконваць.

ПАЭТ I БАРД. Сярод нас двое асуджаных за гэты сьцяг. НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Я ничего не знаю. Не мешайте мне работать. (Робіць выгляд, нібыта нешта піша, а ў сапраўднасьці колькі разоў абводзіць на паперыне загадкавае слова «повысить».)

СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ. У вас свая праца, у нас – свая.

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (у позірку, далікатна кажучы, нялюбасьць да візытантаў, а разам зь ёю – нямоглая злосьць: такога ў жыцьці тав. Камарова яшчэ не было) . Кто вы такие?

ПАЭТ I БАРД. Я – сябра сойму БНФ Сокалаў-Воюш. НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (адмахваецца) . Кто вас не знает!

СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ (сувора) . Спадар Камароў, нам трэба ключ ад выхаду на дах.

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ (падазрона пазіраючы на карэспандэнтку) . Чем вы там будете заниматься?

СЯБРА ПАЭТА I БАРДА. Уздымаць Дзяржаўны сьцяг. НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Будет команда, тогда и вздымем.

АЎТАР (залішне патасна) . Спадар Камароў, мы ведаем, што вы гэты сьцяг ненавідзіце, але празь дзесяць хвілінаў ён будзе вісець над вашым кабінэтам.

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Кто вы такой?

Аўтар называе сябе, хоць тав. Камароў яго даўно ведае.

НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Вы вообще не полочанин и не имеете права здесь находиться.

АЎТАР (нахабна) . А вы мяне дэпартуйце. НАМЕСЬНІК СТАРШЫНІ ГАРСАВЕТУ. Вы – хулиганы!

СЯБРА ПАЭТА I БАРДА (з адценьнем злараднасьці) . А вы не выконваеце пастановы Вярхоўнага Савету.

Пяцёра візытантаў выходзяць. Тав. Камароў ліхаманкава хапаецца за тэлефон.

2-Я ДЗЕЯ

Загаджанае галубамі гарышча. Кавалак нейкага транспаранту са словамі «Дадим больше…»

Старшыня рады БНФ разам з паэтам і бардам вылазяць праз вакенца на дах. Паэтаў сябра і аўтар сядзяць, прыкрываючы тыл, на гарышчы. Карэспандэнтка застаецца ўнізе перад будынкам.

Бальшавіцкі сьцяг паўзе долу. Карэспандэнтка фіксуе гістарычную падзею ў нататніку. Пад’яжджае варанок з нарадам міліцыянтаў, якія кідаюцца да карэспандэнткі.

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. Где здесь поднимают фашистское знамя?

КАРЭСПАНДЭНТКА (з усьмешкай) . Гэта не фашысцкае «знамя», а наш Дзяржаўны сьцяг. Яго прыняла сэсія Вярхоўнага Савету…

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (яўна паўтараючы нечыя словы) . Как приняла, так и отнимет.

З партатыўнае рацыі на плячы ў старшыны чуецца: «Доложите обстановку!»

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (паглядзеўшы ўгару, усьцешана) . Докладываю: их всего двое.

Пад’яжджае яшчэ адна міліцэйская машына і аўтамабіль зь людзьмі ў цывільным. Усе глядзяць угару. Над будынкам на асноведзі навальнічнага неба ўздымаецца белчырвона-белы сьцяг.

3-Я ДЗЕЯ

З ганку бадзёра сыходзяць чацьвёра тых, што былі на гарышчы й на даху. Паэт і бард ідзе, паклаўшы рукі на патыліцу, у запазусе ў яго – зьняты «флаг» БССР.

СТАРШЫНЯ РАДЫ БНФ (да першага міліцыянта) . Віншую з узьняцьцем Дзяржаўнага сьцягу!

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (не пасьпявае, як астатнія, схаваць рукі за сьпіну й зьбянтэжана адказвае на поціск) . Там посмотрим… (Перахоплівае ўважлівы позірк падпалкоўніка і зусім ніякавее.)

СЯБРА ПАЭТА I БАРДА. Віншуем вас, таварыш падпалкоўнік!

ПАДПАЛКОЎНІК (зь велізарным задавальненьнем загнаў бы нацыяналістаў у варанок, але цяпер ня ведае, што рабіць, і, мабыць, моўчкі кляне сэсію й дэпутатаў) . Отойдите, у нас служебный разговор.

КАРЭСПАНДЭНТКА (да першага міліцыянта) . Калі ласка, вашае прозьвішча для гісторыі.

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. Пожалуйста: старшина Кащеев.

Нацыяналісты вясёла й шматзначна пераглядаюцца.

КАРЭСПАНДЭНТКА. Кашчэеў…

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ (зазіраючы ёй цераз плячо) . Кащеев – через «о».

КАРЭСПАНДЭНТКА. Я па-беларуску пішу.

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. А вы поправьте, чтобы правильно было.

«Доложите обстановку!» – зноў хрыпіць у яго на плячы рацыя.

ПЕРШЫ МІЛІЦЫЯНТ. Докладываю: обстановка в целом дружелюбная.

Адчыняюцца дзьверы гарсавету. Углыбіні відзён тав. Камароў. Яўна на ягоны загад да ўдзельнікаў урачыстага ўзьняцьця сьцягу подбегам кіруецца бабуля-вахцёрка.

ВАХЦЁРКА (задыхана) . Где наше знамя?

ПАЭТ I БАРД. А вось. (Выцягвае з запазухі сярпаста-малаткасты «флаг».)

ВАХЦЁРКА. Отдавайте имущество. (Учэпіста хапае «флаг», гэтаксама подбегам вяртаецца ў будынак гарсавету і зь сярэдзіны зачыняе дзьверы на засаўку.)

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x