Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

Сланы Ганібала (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З газэтнае паласы на мяне дапытліва пазірае дарагі батона прэзыдэнт. «Хай смутак ніколі ня росіць вачэй тваіх добрых і ясных» – выплываюць на памяць словы зь ліста беларускага народу да вусатага суайчыньніка дарагога батона прэзыдэнта.

Тамсама, на першай старонцы, пад партрэтам дарагога батона падвярстаны ліст армянаў, якія дзякуюць «и лично дорогому президенту» за адкрыцьцё ў грузінскай школе армянскае клясы.

Учора ўвечары, калі далі электрычнасьць, першая праграма ТV паведаміла, што ў Тбілісі за арганізацыю забастоўкі арыштавалі старшыню грузінскага дзяржтэлерадыё ды яшчэ дзевяць апазыцыянэраў. Тэлежурналісты па-ранейшаму бастуюць, і на тбіліскай праграме ідуць адно інфармацыйныя выпускі з амэрыканскімі баевікамі.

У вечаровых навінах паказваюць мітынг. На ім выступаюць: прыгожая жанчына ў чорных панчохах, непрыгожая жанчына ў чорных панчохах і з вусамі, неінтэлігентны мужчына ў чорных акулярах з падазрона аддудураным крысом пінжака і сам батона прэзыдэнт. Ён чыста выгалены, але ўсё адно цяжка пазбыцца моцных асацыяцыяў зь фідэлеўскай смаляной барадою. Над натоўпам падымаецца лес партрэтаў дарагога батона.

Пасьля інфармацыйнага выпуску круцяць вэстэрн пра індзейцаў, які, мусіць, нідзе, апрача Абх. ССР (ці незалежнай РГ), ня ўбачыш. Фільм ідзе па-ангельску, унізе паўзуць герогліфы японскіх субтытраў, за кадрам гучыць пераклад то на грузінскую, то на расейскую, то на нейкую зусім незнаёмую мову. Напэўна, паказ наладжаны адмыслова дзеля дарагога прэзыдэнта, які ведае зь дзясятак моваў.

З боку Турцыі хвалі павольна падганяюць два бервяны і нешта незразумелае.

Яшчэ адна філіжанка за туркаў, і неўпрыкмет я апынаюся ў смузе колеру разбаўленага цынандалі. У ёй пачынае вымалёўвацца нейкая выснова. Вось зараз я ўхаплю яе за хвост, але…

Але ў гэтай залаціста-празрыстай смузе па пляжы – быццам кагадзе сышоў з тэлеэкрану – сунецца ў белых штанах генэрал КГБ Алег Данілавіч Калугін. Ён без накладной барады ды чорных акуляраў і відавочна не падобны да зацкаванага людзьмі Гамсахурдзіі агента (хай сабе і адстаўнога) варожай дзяржавы. Значыцца, я ўсё ж у Абх. ССР.

– Господин Калугин! – гукаю я, падымаючыся зь бервяна.

Ён ня ўздрыгвае й не палохаецца. Здаецца, яму нават прыемна, што яго пазналі. Генэрал стаміўся безь вядомасьці, ваюючы на таемных франтах барацьбы з імпэрыялізмам.

– Господин Калугин! Интервью для белорусской газеты «Наша Ніва»! Первый вопрос: Вы прибыли сюда в качестве агента Кремля?

Генэрал аблівае нахабу прафэсійным ліпуча-чэпкім позіркам і дастае з кішэні асадку «паркер». Мяне працінае: вось стрэліць зараз якой-небудзь атрутнай стралой…

– Так вы из Минска? – Ён хавае «паркер» у кішэню.

– Что-то вы не очень похожи на белоруса.

Ніякіх дакумэнтаў у мяне з сабою няма, і замест іх я пачынаю чытаць генэралу верш Рыгора Іванавіча Барадуліна:

Трэба дома бываць часьцей.
Трэба дома бываць ня госьцем…

– Это намек? – пытаецца пільны спадар Калугін.

Я прапаную яму разбаўленага цынандалі імя Боры Гальперашвілі. Генэрал адмаўляецца. Магчыма, прычына ў тым, што філіжанка ў мяне адна, а ісьці па другую да Боры неахвота.

Банальная ідэя наконт інтэрвію пакідае мяне.

Ну, пайшоў ён у органы адразу пасьля філфаку Ленінградзкага ўнівэрсытэту (ці не пастукваў, як быў студэнтам?). Ну, сядзеў на «дыпляматычна-журналісцкай» пасадзе ў ЗША, закупляючы рэдактараў эмігранцкіх выданьняў. Ну, выдаваў пад псэўданімам «О. Кедров» свае кніжкі, дзе выкрываў акулаў капіталістычнага сьвету. Ну, ажаніўся зь Людмілай Віктараўнай (яна ўжо зьявілася на даляглядзе й занепакоена набліжаецца да нас у штанах колеру бэж). Ну, працуе яна, скончыўшы пэдынстытут, у Інстытуце ЗША й Канады. (Мы й так ведаем, што якраз у пэдынстытутах і рыхтуюць гэткіх спэцыялістаў.) Усё гэта неістотна.

Новую філіжанку я п’ю за генэрала Калугіна, найлепшага з усіх прадстаўнікоў ягонага ведамства, якіх я дагэтуль ведаў.

Ён не паказваў мне сваёй «корачкі», не выклікаў мяне ў бюро прапускоў, не казаў пра «нагнетание националистических страстей в некоторых рассказах». Урэшце, нават апазнаў ня ён мяне, а я яго.

За вас, генэрал!

Людміла Віктараўна таксама адмаўляецца ад цынандалі, і яны аддаляюцца ўздоўж шампаністага прыбою. Іхні ўлюбёны адпачынак – дваццацікілямэтровая прыморская прагулянка.

За вас, Алег Данілавіч і Людміла Віктараўна!

Як кажуць у вас у Расеі, скатертью дорога!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x