Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Арлоў - Сланы Ганібала (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2005, ISBN: 2005, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Сланы Ганібала (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Сланы Ганібала (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Новую кнігу Ўладзімера Арлова склалі выбраныя эсэ апошніх пятнаццаці гадоў – своеасаблівая хроніка зьменаў, што адбываліся ў нашай краіне й навакольным сьвеце. Вандруючы ў прасторы й часе, аўтар паўсюль – у Лёндане і Лепелі, у Нью-Ёрку і Празе, у полацкіх лябірынтах і на руінах Картагену – нязьменна шукае Беларусь і беларусаў. Эсэ «Незалежнасьць – гэта…», напісанае ў 1990 годзе да чарговых угодкаў БНР, было перакладзенае на дваццаць моваў, сталася амаль легендарным, але, на жаль, дагэтуль ня страціла актуальнасьці.

Сланы Ганібала (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Сланы Ганібала (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Народ сказал Союзу «да»! Народ сказал «да» социалистическому выбору».

Мне хочацца паглядзець на таго, хто прысягае ў вернасьці сацыялістычнаму выбару – толькі каб ён паўтарыў гэта не з тэлеэкрану, а з цаглінак у смуроднай жыжцы.

Па пэроне, апусьціўшы голаў, брыдзе сівы іншаземец з мокрымі нагамі. Над вакзальным будынкам лёзунг: «Да здравствует марксизм-ленинизм – вечно живое, революционное интернациональное учение!»

На твары ў госьця нашай краіны – пакора.

Але яму ёсьць куды вярнуцца. А мы ўжо вярнуліся.

Сакавік, 1991

Старыя Лівадзійскія могілкі

Здарыцца так, што дабрадзеі з Саюзу пісьменьнікаў адшпіляць табе пуцёўку ў Дом творчасьці імя Антона Паўлавіча Чэхава, і ты апынесься сярод дзьвюх сотняў творцаў, зь якіх калі-небудзь схіляліся над пісьмовым сталом мо чалавек дзесяць. Цябе гэта зусім ня будзе абыходзіць, калі левакі будуць трымацца, як людзі, але яны пачнуць касіць пад пісьменьнікаў, і ты паспрабуеш закасіць пад сантэхніка, узнагароджанага пуцёўкаю за перамогу ў сацыялістычным спаборніцтве, і будзеш з ганьбаю выкрыты, калі прарве трубу, і трое «пісьменьнікаў» з суседняга стала прафэсійна залезуць у каналізацыйны люк, каб імгненна ліквідаваць аварыю.

Праўда, сярод творцаў будзе непрыкаяна блукаць пад кіпарысамі некалі гнаны, а цяпер уляўраны расейскі паэта, і расейскамоўная аўтарка зь Менску, у якой ад беларускай мовы на твары зьяўляецца гідлівая грымаска, і малады армянскі перакладчык Ашот, які, кажучы словамі М. Зошчанкі, «знает дам и верит в их назначение»…

Зрэшты, ты прыедзеш у гэты дом на гары ня дзеля назіраньняў за прадстаўнікамі твайго віду двухногіх і безь вялікіх спадзяваньняў стварыць нешта геніяльнае. Ты прыедзеш таму, што дзесьці тут, у Ялце, ля сіняй бухты, ляжыць Максім Багдановіч. Адзіны на сьвеце паэта, пра вершы якога ты можаш з усёй пэўнасьцю сказаць, што паэзія сапраўды здольная зьдзейсьніць дзіва. Бо тое дзіва бачыў на свае вочы: твой раўналетак, сын савецкага афіцэра й расеец паводле пашпарта, які зрываў урокі ніколі не вывучанай ім белмовы, у дзясятай клясе грэбліва выкалупнуў нагой з сабранае піянэрамі макулятуры Максімаў зборнічак, пачаў, скрывеліўшыся, чытаць, а потым зрабіўся беларускім празаікам, пабыўшы перад гэтым выдаўцом падпольнага альманаху, сканфіскаванага літаратуразнаўцамі ў цывільным.

Недзе там, зусім блізка, будзе ляжаць Максім Багдановіч, і табе дастаткова будзе запыніць таксоўку ды сказаць: «Старое Ливадийское кладбище», але замест простага й лягічнага ўчынку ты чамусьці будзеш дзень пры дні плёхацца ў цёплым, як калюжына, моры ды шнураваць па ўзьбярэжжы.

Пад пальмамі будуць стаяць плеценыя столікі з гумовай садавінаю й парожнімі пляшкамі з-пад трункаў, якія п’юць у сваіх краінах замежныя грамадзяне. За дзесяць рублёў ты зможаш пасядзець за тым столікам і атрымаць каляровую фотку, але ты лепей вып’еш за гэтыя грошы дзьве шклянкі херасу ў татарскай кавярні («Ў чарцы цёмнай і глыбокай, плешча, пеніцца віно…») і пасунесься далей – паўз фатографа з плюшавым Гарбачовым, паўз фатографа з малпаю, якая з зусім чалавечаю радасьцю задарма паказвае кожнаму мінаку вогненна-чырвоную сраку, паўз фатографа з трохмэтровым смарагдавым пітонам, які нечым няўлоўным нагадвае аднаго з кіраўнікоў роднага творчага Саюзу, паўз карункавы ад пены прыбой, што выносіць на бераг дарункі мора ў выглядзе шкарпэтак і скарыстанага прэзэрватыва («Ў іх русалкі заблуталі косы,рвуць і блутаюць срэбныя ніці…») , паўз мастакоў, што малююць партрэты з натуры, паўз мастачку, якой ты б з прыемнасьцю папазіраваў, але толькі ў больш зацішным месцы, паўз гітарыстаў, скрыпачоў і джазістаў, гледзячы на якіх узгадваеш раньняга Алега Мінкіна:

Бродячий музыкант, он дело знает:
Футляр раскрыл, и – шляпу на цемент,
И на глазах у всех, опять терзает
Неповоротливо печальный инструмент…

Потым будзеш лезьці да сябе на гару, а, падняўшыся ў нумар, выйдзеш на гаўбец і незнарок угледзіш, як на гаўбцы пад табою перакладчык Ашот расшпільвае станік на бялявай студэнтачцы Зіне, якую цэлы дзень пасьвіла ды так і не ўпасла дагледжаная маскоўская маман.

Назаўтра будзе задушлівы скварны дзень («Ад сьпёкі пышуць дахі і асфальт…») з экскурсіяй па чэхаўскіх мясьцінах.

Тут жыве Ратару, у яе сухоты. Тут выпіваў Купрын, там – Бунін. Тут Чэхаў пажартаваў – убачыў у асьветленым начным вакне жаночы профіль і гучна кажа спадарожніку: «А вы чулі? Учора Буніна ў адной татаркі зарэзалі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Сланы Ганібала (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Уладзімір Арлоў - Ля Дзікага Поля
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Добры дзень, мая Шыпшына
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Дзень, калі ўпала страла
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Рандэву на манеўрах
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Міласць князя Гераніма
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Ордэн Белай Мышы
Уладзімір Арлоў
Уладзімір Арлоў - Сны iмператара
Уладзімір Арлоў
Арлоў Уладзімір - Сланы Ганібала
Арлоў Уладзімір
Уладзімір Арлоў - Час чумы (зборнік)
Уладзімір Арлоў
Отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Сланы Ганібала (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x