Алесь Тарановіч - Берлінская мазаіка

Здесь есть возможность читать онлайн «Алесь Тарановіч - Берлінская мазаіка» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2011, ISBN: 2011, Жанр: foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Берлінская мазаіка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Берлінская мазаіка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Проза і эсэістыка Алеся Тарановіча зачаравала чытачоў часопіса «Дзеяслоў» сваёй лірычнай паэтычнасцю і метафарычнай вобразнасцю, якія дзіўна спалучаюцца з вострай сацыяльнасцю, надзённасцю і ўражваюць назіральнасцю аўтара. «Берлінская мазаіка» – кніга не толькі пра сучасную Нямеччыну і немцаў, але і пра Беларусь і беларусаў.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Берлінская мазаіка — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Берлінская мазаіка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я клічу яго вуліцы, пляцы і кiрхi па імёнах. I нават называю кожнае дрэва….

* * *

У Берліне шмат не менш вядомых і выдатных мясцiнаў.

Чаго варты Альтштадт Шпандау, у вузкіх вуліцах якога згубілася вечнасць.

Каго не вабіла вытанчанасць Вікторыі Плац і хто не адчуваў подых гулкіх стагоддзяў Мiкалайфiртэля…

А якая асалода згубіцца на лодцы на прасторах Мюгельзэе, каб уварвацца затым у лабірынт каналаў Новай Венецыі…

Чаго варты адзін Шпiтэльмаркт з яго шхунамi, якiя заснулі навечна каля старажытнай прыстанi…

І што можа супрацьстаяць раскошы кварталаў, нанізаных на сцябло Кудамма…

Альбо задавальненню паблукаць па закутках Хакiшэс Хофэн…

Але толькі Кройцберг – гэта месца, якое закранае адчувальныя струны маёй душы, толькі тут растуць спакуслівыя фантазіі, міражы эпохі, якiя ўтвараюць імглу мінулага…

Чаму люблю Кройцберг – не ведаю.

Можа быць за тое, што яго вуліцы і пляцы дбайна захоўваюць свае загадкі і не спяшаюцца іх аддаваць. Можа быць таму, што з яго біяполем у мяне ёсць кан такт…

Гэта немагчыма растлумачыць.

Каханне, якое магчыма растлумачыць – гэта ўжо не каханне, а разлік.

І чаму любоў да горада можа быць такой поўнай і не пакутлівай? Паспрабаваць бы перанесці гэта ў сферу чалавечых адносінаў…

Я ўяўляў сабе Берлін менш цікавым, чым ён аказаўся.

Я закаханы ў душу гэтага горада, і яна адказвае мне тым жа.

Калі я прыехаў сюды, ведаў толькі адну славутасць – Рэйхстаг і тое толькі таму, што яго штурмавалі савецкія войскі.

Цяпер я ведаю іх мноства. Ці не самападман гэта? Зусім не.

Я ведаю немцаў закаханых у Пiцер і Маскву – яны жывуць у Берлiне…

Я ведаю, што ў Расіі жыве паэт, закаханы ў Берлін, хоць ён ні разу тут не быў…

* * *

Гара Кройцберг.

Пахне цішынёй, аблокі гойдаюцца на галінах дрэваў.

Тут не адчуваецца праца кравецкіх нажніцаў гісторыі.

Тут разумееш, што ты апынуўся дзесьці паміж мінулым і будучыняй.

Тут трэба ўмець адчуць адмысловую энергетыку гары, якая, літаральна, заварожвае цябе з першых нотаў…

Калі глядзіш з яе на Берлін, падаецца, што ты вялікае дзіця, а ўсё вакол – макеты дзіцячых цацак. Нібы хтосьці паваротам ключа запусціў гэта мернае цацачнае жыццё.

Вагончыкі метро спяшаюцца з пункта А ў пункт Б і назад.

Чалавечкі бачацца ў нямецкіх каўпаках, у паласатых панчохах і з парцалянавымі трубкамі ў роце.

Падаецца, што і сам сусвет прыводзіцца ў дзеянне заводным ключом…

Берлін, як на далоні.

Тут не пульсуе сэрца вялікага горада, яго гулкія ўдары не даходзяць сюды.

Не чуваць «рэйв» сірэн паліцыянтаў.

Месца, дзе вы адчуваеце, як далёка зайшліся ў гісторыю…

Куды ні кінеш погляд, усюды стрэхі – рой стрэх са сваімі грэбнямі, перакатамі, хрыбтамі, бародаўкамі і пухірамі.

Званы ўжо сплюнулі клубок аморфных калыханняў набату, і нават усюдыісны «сі мінор» «хуткай дапамогі» не далятае сюды.

Гара нараджае ўсе ноты цішыні.

Адчуванне, што не ты глядзіш на горад, а горад на цябе.

Паўсюль стаяць гмахi ў прыгожых карункавых сукенках, захоўваючы пад вэлюмам паветра чыстыя дзявоцкія перамогі і летуценні, якія нiколі не падманваюць.

Уплеценыя ў тканіну часу шпiлі сабораў і цэркваў патанаюць у смузе, пакідаючы адчуванне фантому…

Свет мастакоў Хайнрыха Цылле і Отта Нагеля. Першая думка: як хораша!

Другая даганяе першую – гэта падарунак…

Тут я хачу паспрабаваць абысціся без сваёй галоўнай зброі – метафары, якая перакладае рэч у слова, а слова – у знак. Метафара стварае ўмовы для скачка ў глыбіню – і змаўкае, калi даводзiць цябе да ўваходу, туды, куды можна прайсці толькі па адным.

Стаю побач з помнікам перамогі над Напалеонам – цудам разбярства Шынкеля.

Унізе грукоча па камянях вадаспад, праразаючы лясны гушчар. Тут шмат што нагадвае тэатральныя дэкарацыі.

Прах стагоддзяў на рэштках сцяны крэпасцi раўніва захоўвае свае загадкі.

Тут часта грукаталі гарматы. Змяняючы адзiнадна го, стаялі аўстрыйскія, швецкія, французскія і рускія артылерысты.

Але сёння я не апісваю гісторыю гары, гэта «Lange Geschichte», як кажуць немцы.

Лепш кінуць свой ровар уніз са стромкага схілу, паблізу прорваў, прапахлых грыбным водарам, скрозь тунель з вялізных чорных елак, дзе рэдкія промні сонца, якія прабілiся скрозь сеткі галінаў, слізгаюць у імглістым паветры па замшы каменнай сцяны…

Успамінаецца Фелiнi: «Ніякая, нават самая дасканалая тэхніка перадачы святла не зможа сказаць больш, чым прамень святла, які прабіваецца скрозь лістоту».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Берлінская мазаіка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Берлінская мазаіка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Руслан Белов
libcat.ru: книга без обложки
Сергей Таранов
Сергей Таранов - Убить садистов
Сергей Таранов
Винцент Дунин-Марцинкевич - Пінская шляхта
Винцент Дунин-Марцинкевич
Алан Таранов - Стихи
Алан Таранов
Зараслава Камінская - Русалкі клічуць
Зараслава Камінская
Кухмістр Верашчака - Літвінская кухня
Кухмістр Верашчака
Анатолий Рубин - Иван Таранов
Анатолий Рубин
Отзывы о книге «Берлінская мазаіка»

Обсуждение, отзывы о книге «Берлінская мазаіка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x