Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне

Здесь есть возможность читать онлайн «Кузьма Чорны - Трэцяе пакаленне» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2004, ISBN: 2004, Жанр: literature_20, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Трэцяе пакаленне: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Трэцяе пакаленне»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У рамане «Трэцяе пакаленне» Кузьма Чорны адлюстраваў час з яго складанымі праблемамі, як сацыяльнымі, так і маральнымі. Твор паказвае класавую барацьбу ў першыя паслякастрьгчніцкія гады, калі кулакі, закаранелыя ўласнікі, станавіліся ў варожую пазіцыю да савецкай улады.

Трэцяе пакаленне — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Трэцяе пакаленне», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– To я табе пра хворага і галоднага бацьку не на жарты гаварыў.

– Пачакайце, дзядзечка, я збегаю карову адвярну ад грэчкі.

– Згарыць яна з грэчкаю разам! Ты ведай адно: не падслухоўвай больш і маўчы. Табе што! Твая справа – старана. А я дам бацьку хлеба і… дам, дам, усяго дам. От што, я каровы сам упарадкую, а ты на змроку падбяжы дадому і занясі сала. Ты ў мяне верна служыў, а сям’я цяпер у мяне стала малая – хопіць з мяне! I з цябе хопіць, у мяне тут жывучы. Я скупы ніколі не быў. На вецер не кіну, а чалавеку не пашкадую, калі таго бяда агорне. I ў вас бяда, і ў мяне гора. Цётка не вытрымала гэтай трасяніны. Яна і так была хваравітая, а такое няшчасце хоць каго ў магілу ўгоніць. Божа мой, Божа! Гэтаксама і твой тата.

Ён так расчуліў Міхалку, што той ужо не саромеўся і не баяўся больш. Ён плакаў і нават нейкім слёзным енкам закрычаў на карову, бегучы да яе, каб выгнаць з грэчкі:

– Куды-ы-ы, шэра-а-а-я-я?!

Чорныя ад гразі і струпоў схуднелыя ногі яго мітусіліся з-пад шырокіх, падкасаных, парваных Скуратовічавых нагавіц, калі бег ён пад грэчку і назад. Як дробная падстрэленая птушка, падскочыў ён пад мяжу, дзе сядзеў Скуратовіч.

– Каб я так жыў, што я нічога нікому не толькі гаварыць не буду, але і слухаць нікога, апроч вас, не буду, – застукаў ён кулачкамі па залатанай ім самім на грудзях і жываце рубашцы (усё Скуратовічавы неданоскі). – Бо я нічога і не ведаю, я нічога і не чуў Што ж я скажу, калі я не ведаю, пра што вы мне нават гаварылі і завошта на мяне крычалі. Мала што я пастаяў крыху пад дзвярыма.

Скуратовіч сядзеў у глыбокім задуменні. Вельмі можа быць, што ў гэтыя хвіліны ён меркаваў: ці не зрабіў тут сам якой-небудзь памылкі. Прынамсі, калі праз хвілін пяць ён падняўся з мяжы і пайшоў, ён мармытаў сам сабе:

– Чэрці яго ведаюць, гэтага малога. Ці ён вельмі хітры, ці я здурнеў перад гэтым дзіцём, старым будучы. Павяла мяне нячыстая сіла адразу бо! Трэба, можа, было як-небудзь інакш. Ах, ах!

Надвечар ён паклаў у мяшок тры кавалкі сала і даў Міхалку:

– На, сынку, занясі бацьку, няхай ён з голаду не ўмірае.

Можа, ты таго не ведаеш пра свайго бацьку, што я ведаю. Ён хворы, яму дыхаць цяжка, ён нішчымніцаю душыцца, ён пра малых думае, а вы пра яго і дбаць не дбаеце. Дбайце пра хворага бацьку. Хто ж паможа яму, як не дзеці!

Міхалка выйшаў на ганак і глянуў у мяшок. Ён аж закалаціўся, убачыўшы ў мяшку гэтулькі сала. Ён ужо адчуваў радасную хвіліну ў змучанай голадам сям’і, калі там ён раскрые перад усімі мяшок! I от Міхалка ўскочыў назад к гаспадару. Ён ад хвалявання ледзьве выгаварыў словы:

– Я нічога нікому не раскажу. Я не буду гаварыць ні пра вас, ні пра Толіка, ні пра жыта, ні пра… Ну, ні пра што. Маўчаць буду і нават памагаць вам буду.

– Мне твае помачы, сынку, не трэба. Пасі сабе каровы.

– Добра.

Міхалка пабег дадому. Сапраўды пабег: ісці спакойна ён не мог. Вельмі шпарка праскочыў ён праз лес. Яму здавалася, што ўсё ж ён занадта марудзіць, што цёмныя яліны тыя ўсё самыя стаяць паабапал яго і не знікаюць за ім.

Ён паддаваў ходу і неўзабаве, засопшыся, выскачыў з лесу.

– Відно яшчэ як, а ў лесе ўжо зусім цёмна, – гаварыў ён сам з сабою, спыняючыся, каб перадыхнуць.

Дома ён сапраўды ўзрадаваў і здзівіў усіх. Малыя накінуліся на сала. Маці нарабіла крыку:

– He бярыце памногу, чакайце, я вам сама дам.

Міхалка пачаў расказваць:

– Мусіць, Скуратовіч зноў недзе жыта схаваў і думае, што я ведаю дзе.

I ён расказаў усё, як было і з чаго пачалося.

– Сцепуржынскі? – сказаў бацька – To, можа, гэта ён у Сцепуржынскага сховань на жыта, ці што там, знайшоў? I праўца, там яму зручна, лес. Ах, пачакай, – хапіўся бацька за галаву, – калі ён там злажыў а палавіну ўраджаю, то хто там яго знойдзе…

Міхалка пабег назад.

– Пераначуй, заўтра нацямочку зойдзеш, – гукнуў яму наўздагон бацька. – Цёмна ж ужо зусім.

Але дзе там мог Міхалка ўседзець на адным месцы! Ён бег назад, трымаючы прытулены да жывата пусты мяшок. Назаўтра сам Скуратовіч быў у Міхалкавага бацькі. Седзячы ў сенцах, ён гаварыў:

– Міхалка ведае, і я вельмі баюся, каб ён не расказаў. Напэўна, і вы праз Міхалку ведаеце. Ну, злажыў я з поля крыху жыта і ярыны ў Сцепуржынскага: прыхаваць хацеў, a то гэтая развёрстка. Я туды з поля і вазіў адразу. To вы маўчыце, калі ласка! Ваш хлопец у мяне, то я яго не пакрыўджу. Няхай і да работы наладжваецца, ён у мяне як за сына будзе. Гэтулькі няшчасця на мяне навалілася раптам! Вас я аддзякую.

I ён унёс у сенцы мяшок з жытам.

– Ды ўжо нейк жа будзе, – уздыхнуў Міхалкаў бацька на ўсе свае хворыя грудзі і закашляўся. Душыўся ён кашлем доўга, аж заходзіўся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Трэцяе пакаленне»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Трэцяе пакаленне» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Кузьма Чорный - Настенька
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Выбраныя творы
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Цана прароцтваў
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Заўтрашнi дзень
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Млечны Шлях
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Лявон Бушмар
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Пошукі будучыні
Кузьма Чорны
Кузьма Чорны - Хвоі гавораць
Кузьма Чорны
Кузьма Чорный - Третье поколение
Кузьма Чорный
Кузьма Чорный - Млечный Путь
Кузьма Чорный
Кузьма Чорны - Заўтрашні дзень
Кузьма Чорны
Отзывы о книге «Трэцяе пакаленне»

Обсуждение, отзывы о книге «Трэцяе пакаленне» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x