Эдгар Алан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Алан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: literature_19, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска Чырвонае Смерці (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку, а таксама вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». У другое выданне ўвайшлі чатыры новыя пераклады апавяданняў Э. По: «Метцэнгерштэйн», «Востраў феі», «Скрадзены ліст» і «Ты – той чалавек!».
Другое выданне, папраўленае і дапоўненае.

Маска Чырвонае Смерці (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Музычнасць паэзіі По нараджаюць не асобныя рытмічныя, метрычныя прыёмы, але і плынь гукаў. Паводле По, музыка нараджае паэзію. Музыка і паэзія аб’ядноўваюцца ў песні. Гэта тлумачыць абмежаванасць пастаянных рыфмаў і іх паўтаральнасць – паэт нібы дае варыяцыі адной тэмы, дасягаючы гэтага з дапамогай паўтораў, паралельных канструкцыяў, аднолькавых рыфмаў. Паэзію По яднае з музыкай і іншая якасць: пры ўсёй сваёй «няпэўнасці» музыка ёсць самым дакладным і ўпарадкаваным відам мастацтва. Аднак музыка ў ягоных вершах нясе сэнсавую нагрузку, ніколі не робячыся самамэтай.

Каб уцягнуць чытача ў творчы працэс, неабходнае эмацыйна-псіхалагічнае ўздзеянне верша. У словах, вобразах, кампазіцыі, дынаміцы гукавых спалучэнняў, руху рытму ўтрымліваецца не толькі тое, што выражана іх значэннем, але і яшчэ нешта – намёк на нявыказанае, магчымасць асацыяцыі, эмацыйных і сэнсавых абертонаў, якія не паддаюцца лагічнай расшыфроўцы.

По належыць некалькі зборнікаў вершаў: «“Тамерлан” і іншыя вершы бостанца» (1827), «“Аль-Арааф”, “Тамерлан” і малыя вершы» (1829), «Вершы» (1831), «“Крумкач” і іншыя вершы» (1840).

Паэзія По абапіраецца на цэласную сістэму сімвалаў на ўсіх узроўнях паэтычнага тэксту – ад тэмы, кампазіцыі, вобразнага ладу да гукапісу.

Сімвалы як рухомая тоеснасць паміж ідэальным і літаральным значэннем вобраза вызначаюцца полісеміяй і сугестыяй, але ў лірыцы По, якая мудрагеліста яднае ўяўнае і бачнае аблічча рэчаў, сімвалы падлягаюць умоўнай класіфікацыі паводле формы ўвасаблення сімвалічнага сэнсу ў канкрэтным вобразе.

Так, закляты замак або Калізей у аднайменных вершах По сімвалізуюць смерць Прыгажосці і Розуму, асуджанасць прыгожага ў ашалелым свеце бездухоўнасці, жоўты альбатрос з «Краіны феяў» – «сімвал музыкі сфераў», кволай і безабароннай прыгажосці свету. Уласцівасці сімвала ў вершах По маюць нават няясныя адчуванні (да прыкладу, узрушэнне героя ў «Стансах»). З пазіцыі рамантычнага двухсвецця, суадносінаў рэальнага і ідэальнага тлумачыць По сімвалічны сэнс мары («Мары»), цішыні («Цішыня»).

У вершы «Духі мёртвых» (1827) узнікае вобраз-сімвал вечнасці, што адлюстроўвае далучанасць чалавечага духу да «таямніцы таямніцаў»:

І вецер – Божы ўздых – сцішэў,
Туман сярод замшэлых дрэў
Плыве, плыве, жахлівы, вадкі,
Ён – сімвал, ён – твае здагадкі
(Ім тут, у цішыні, клубіцца)
Пра таямніцу таямніцаў. [2] Пераклад Ганны Янкута.

У ранніх вершах По назіраецца аднаразовая змена памеру разам са зменай агульнай танальнасці думкі. Твор падзяляецца на дзве часткі, сугучныя адна адной, як варыяцыі аднае тэмы. Так пабудаваныя вершы «Сон у сне», «Да ракі», «Да Хэлен», «Шчаслівы дзень». Гэты прынцып развіты ў «Горадзе ў моры», «Краіне сноў» і дасягае найвышэйшага ўвасаблення ў позніх вершах – «Улялюм», «Званы».

Верш «Званы» быў надрукаваны пасля смерці паэта – 27 кастрычніка 1849 года ў нью-ёркскім часопісе Union Magazine . У 1848 годзе По наведаў М.-Л. Ш’ю і паскардзіўся на тое, што кепска пачуваецца, сказаўшы, што нават гук званоў яго раздражняе. Тады Марыя-Луіза ўзяла аркуш і, пераймаючы почырк По, вывела загаловак: «The Bells. By Е. А. Рое», а потым і першы радок: «The Bells. The little silver bells» . Паэт хутка скончыў страфу. Марыя-Луіза прапанавала яму пачатак другой страфы: «The heavy iron bells», якую По неадкладна працягнуў. Спачатку ў верш увайшло 18 радкоў, у канчатковым варыянце іх 113. Тэма верша пераклікаецца з апавяданнямі «Чорт на званіцы», «Маска Чырвонае Смерці».

У першай частцы апісваецца нараджэнне чалавека і ягонае дзяцінства, стан шчаслівага сну, і срэбныя званочкі гавораць аб прадчуванні духоўнага нараджэння. Няцотная колькасць аднаскладовых словаў, якія ўвесь час паўтараюцца ( tinkle, time, bells ) і яднаюць гук і сэнс ( bells / foretells / wells / cells / swells / dwells / impels / tells / compels / yells / knells; twinkle / oversprinkle; time / rhyme ).

У другой частцы гучыць гімн «залатому веку» чалавечага жыцця. Карціна дынамічная, спеў званоў разлятаецца феерверкам. Гэта дасягаецца за кошт змены колькасці стопаў у радку, алітэрацыі санорных і звонкіх зычных пры мінімуме глухіх выбухных, паўтору слова bells 10 разоў запар, што скіроўвае думкі й пачуцці да стану экстатычнага шчасця.

Калі ў першых дзвюх частках сімвалы-гукі ствараюцца з дапамогаю асанансаў вузкага (і) і адкрытых (о, а) галосных гукаў, то ў трэцяй і чацвертай частках прадчуванне і надыход катастрофы перадае алітэрацыя санорных зычных (r).

Эмблемай і квінтэсенцыяй паэзіі По ёсць легендарны верш «Крумкач». Загадкавы вобраз чорнай птушкі, што сядзіць на белым мармуровым бюсце Палады, не падлягае вычарпальнаму вытлумачэнню, нягледзячы на велізарную колькасць каментароў і перш за ўсё – падрабязнае тлумачэнне задумы і яе ўвасаблення самім аўтарам. У 1846 годзе ў працы «Філасофія кампазіцыі» ён піша, што «ў стварэнні гэтага твора не ўдзельнічалі ні выпадковасць, ні інтуіцыя, што праца крок за крокам рухалася да завяршэння з усёй дакладнасцю і жорсткай паслядоўнасцю – як рашэнне матэматычнай задачы».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x