Эдгар Алан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік)

Здесь есть возможность читать онлайн «Эдгар Алан По - Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2016, ISBN: 2016, Жанр: literature_19, foreign_publicism, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Маска Чырвонае Смерці (зборнік): краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У зборнік Эдгара По «Маска Чырвонае Смерці» ўключаныя не толькі шырока вядомыя дэтэктывы – адны з першых узораў гэтага жанру ў сусветнай літаратуры – і жахлівыя апавяданні («арабескі»), але і значна менш вядомыя гратэскі пісьменніка – творы, што паказваюць «бацьку дэтэктыву» зусім з іншага, іранічнага, боку, а таксама вершы і два самыя вядомыя эсэ Эдгара По – «Паэтычны прынцып» і «Філасофія кампазіцыі». У другое выданне ўвайшлі чатыры новыя пераклады апавяданняў Э. По: «Метцэнгерштэйн», «Востраў феі», «Скрадзены ліст» і «Ты – той чалавек!».
Другое выданне, папраўленае і дапоўненае.

Маска Чырвонае Смерці (зборнік) — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Хараством Элеанора была падобная да серафіма, але была яна дзяўчо наіўнае і шчырае, як і кароткае жыццё, што яна прабавіла сярод кветак. Яна не хавала палымянага кахання, што хвалявала яе сэрца, і зазірнула разам са мною ў самыя патаемныя яго закуткі, калі мы ўдваіх шпацыравалі Далінаю Шматколерных Траваў, разважаючы пра вялікія змены, што кагадзе там адбыліся.

І аднойчы ў слязах загаварыла яна пра апошнюю змену, што напаткае ўсё чалавецтва, і з таго часу адно пра гэта цвердзіла, шторазу вяртаючыся да гэтае сумнае тэмы, гэтаксама як у песнях шыразскага паэта* ва ўсіх варыяцыях зноў і зноў сустракаюцца тыя самыя вобразы.

Яна адчула, што Смерць кранулася рукой яе грудзей – падобная да матылька, яна была надзеленая незвычайнаю прыгажосцю адно для таго, каб памерці; але жах смерці для яе быў толькі ў адным, аб чым аднойчы ўвечары яна і расказала мне на беразе Ракі Маўчання. Вялікі боль прыносіла ёй думка пра тое, што, пахаваўшы яе ў Даліне Шматколерных Траваў, я назаўсёды пакіну гэты шчаслівы край і дарыцьму каханне, палкасць якога дагэтуль належала толькі ёй, панне са свету вонкавага й бруднага. І тады я адразу ж кінуўся да ног Элеаноры і пакляўся перад ёй і Нябёсамі, што ніколі не ажанюся ні з адной дачкой зямлі, што нічым не здраджу яе светлай памяці або памяці яе шчырага пачуцця, якім яна гэтак мяне ашчаслівіла. І я паклікаў магутнага Уладара сусвету, каб Ён стаў сведкам урачыстасці мае клятвы. А як я парушу тую клятву, то няхай прыпадзе на мяне кара, аб якой я прасіў Яго і яе, святую, што жыцьме ў Элізіюме*, і няхай кара тая будзе такою жахліваю, што я нават казаць пра яе не наважуся. І ясныя вочы Элеаноры пасвятлелі, калі я сказаў гэтыя словы; і яна ўздыхнула, нібы смяротны цяжар упаў з яе душы, і, задрыжэўшы, вельмі горка заплакала, але прыняла маю клятву (бо яна была зусім дзіцем), і гэта дало ёй палёгку перад абліччам смерці. Праз колькі дзён, мірна адыходзячы, яна сказала мне, што за тое, што я зрабіў для заспакаення яе душы, яна пасля смерці будзе ахоўваць мяне, і, калі ёй будзе дазволена, уначы будзе прыходзіць да мяне наяве; але ж, калі райскім душам тое не будзе дазволена, яна, прынамсі, часта давацьме мне знакі свае прысутнасці – ці то ўздыхаючы вечаровым ветрыкам, ці то напаўняючы паветра, якім я дыхаю, водарам анёльскіх кадзілаў. І з гэтымі словамі на вуснах яна рассталася са сваім нявінным жыццём, кладучы канец першай эпосе майго быцця.

Дасюль я казаў толькі праўду. Аднак, мінаючы бар’ер на шляху Часу, утвораны сконам маёй каханай, і ўступаючы ў другую эру свайго існавання, я адчуваю, як цень ахутвае мой розум, і я сумняюся ў беззаганнасці сваёй памяці. Аднак я буду казаць далей. Гады пакутліва цягнуліся адзін за адным, а я ўсё яшчэ не сыходзіў з Даліны Шматколерных Траваў; але яшчэ адна вялікая змена адбылася ў ёй. На дрэвах звялі падобныя да зорак кветкі і ніколі ўжо больш не з’яўляліся. Прыцьмелі фарбы смарагдавага кіліма, і адзін за адным змарнелі рубінавыя асфадэлі, замест іх распусціліся дзясяткі цёмных, нібы вочы, фіялак, што так трывожна выгіналіся і былі заўсёды абцяжараныя расою. Жыццё ўжо больш не віравала ў тых краях, дзе мы калісьці бавіліся, – высокі фламінга болей не выхваляўся сваім пунсовым апярэннем, а ў журбе адляцеў за горы разам з усімі калісьці вясёлымі птушкамі, што некалі прыляцелі разам з ім. Залатыя і срэбныя рыбкі сплылі ўніз па плыні цераз цясніну ў гарах і ўжо ніколі болей не ўпрыгожвалі нашае цудоўнае рэчкі. Мелодыя калыханкі, што была прыгажэйшаю за Эолаву арфу і саладзейшаю за ўсё на свеце, акрамя голасу Элеаноры, пакрысе знікала, бо цурчанне рабілася ўсё цішэйшым, пакуль нарэшце рака цалкам не занурылася ў сваё першапачатковае ўрачыстае маўчанне. Велізарнае воблака ўзнялося ўгару і, пакідаючы вершаліны гор у іх ранейшай панурасці, адляцела назад у краі Геспера, прыхапіўшы з сабою сваё залатаноснае і раскошнае хараство з Даліны Шматколерных Траваў.

Аднак Элеанора не забылася на свае абяцанні, бо я чуў звон анёльскіх кадзілаў, а хвалі незямнога водару праплывалі ўвесь час па-над далінаю; і ў гадзіны самоты, калі цяжка білася маё сэрца, вецер, што абвяваў мой лоб, даносіў да мяне ціхія ўздыхі; і няпэўны шэпт нярэдка поўніў начное паветра. А аднаго разу – о, усяго аднойчы! – я прачнуўся ад глыбокага, быццам смерць, сну, адчуўшы на сваіх вуснах прывідны дотык.

Але ж пустэча ў маім сэрцы не запаўнялася. Я прагнуў кахання, якое датуль перапаўняла яго. Нарэшце даліна пачала мучыць мяне ўспамінамі пра Элеанору, і я пакінуў яе назаўжды дзеля бурлівых і ўвадначас марных уцехаў свету.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)»

Обсуждение, отзывы о книге «Маска Чырвонае Смерці (зборнік)» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x