Майн Рыд - Коннік без галавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Майн Рыд - Коннік без галавы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Коннік без галавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Коннік без галавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Коннік без галавы» – самы знакаміты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыцці загадкавага злачынства, здзейсненага ў Тэхасе ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, трымае чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыі, наводзячы на ўсіх жах. Хто-ж гэта? Прывід, д'ябал ці чалавек.

Коннік без галавы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Коннік без галавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ну канешне ад змей, чорт бы цябе ўзяў! Адпраўляйся спаць.

Нягледзячы на тое што яго аблаялі, Фялім вярнуўся ў хаціну вельмі задаволены. «Калі не лічыць індзейцаў, горш за ўсё ў Тэхасе ядавітыя змеі,– бурчаў ён, размаўляючы сам з сабой. – Я яшчэ ні разу не выспаўся як след з той пары, як сюды трапіў. Вечна толькі і думаеш пра іх ці бачыш у сне. Як шкада, што святы Патрык не наведаў Тэхас, перш чым адправіцца на той свет!»

Фялім, пакуль жыў у самотнай хаціне, мала з кім сустракаўся і таму не ведаў пра магічныя ўласцівасці кабрыэста.

Ён адразу ж выкарыстаў набытыя веды. Пракраўшыся паціху ў дом, каб не разбудзіць гаспадара, Фялім звяў вяроўку, што вісела на сцяне; затым зноў выйшаў за дзверы і вылажыў яе колам вакол сцен, паступова размотваючы на хаду.

Закончыўшы гэту працэдуру, ірландзец пераступіў парог хаціны, шэпчучы:

– Нарэшце Фялім О’Ніл будзе спаць спакойна, колькі б ні было змей у Тэхасе!

Пасля гэтага маналога ў хаціне ўсталявалася цішыня. Зямляк святога Патрыка, не баючыся больш пранікнення паўзуноў, імгненна заснуў, расцягнуўшыся на конскай шкуры.

Некаторы час здавалася, што ўсе ў асалодзе ад поўнага адпачынку, уключаючы Тару і злоўленых мустангаў. Цішыню парушала толькі старая кабыла Стумпа, якая ўсё яшчэ скубла траву на пашы.

Хутка, аднак, выявілася, што стары паляўнічы не спіць. Ён варочаўся з боку на бок, як быццам нейкая неспакойная думка пазбавіла яго сну. Перавярнуўшыся разоў дзесяць, Зеб сеў і незадаволена паглядзеў вакол.

– Чорт бы ўзяў гэтага нахабнага ірландскага дурня! – працадзіў ён скрозь зубы. – Разагнаў мне сон, пракляты! Трэба было яго выцягнуць і шпурнуць у рэчку, каб правучыць. Рукі так і свярбяць! Я гэтага не зраблю толькі з павагі да яго гаспадара… Мабыць, я так і не засну да раніцы.

Пры гэтых словах паляўнічы яшчэ раз закруціўся ў коўдру і зноў лёг.

Аднак заснуць яму не ўдалося: ён круціўся, варочаўся з боку на бок; нарэшце зноў сеў і загаварыў сам з сабою.

На гэты раз пагроза выкупаць Фяліма ў ручаі прагучала больш пэўна і рашуча.

Здавалася, паляўнічы яшчэ вагаўся, калі ён раптам заўважыў штосьці такое, што змяніла ход яго думак. Футах у дваццаці ад таго месца, дзе ён сядзеў, па траве слізгала доўгае тонкае цела; у яго бліскучай лусцэ адбіваліся серабрыстыя промні месяца, і паўзуна няцяжка было распазнаць.

– Змяя! – шэптам вымавіў Зеб, калі яго вочы спыніліся на паўзуне. – Цікава, якая гэта поўзае тут начамі… Занадта вялікая для грымучкі; праўда, у гэтых краях сустракаюцца грымучыя змеі амаль такой жа велічыні. Але ў гэтай занадта светлая луска, ды і тонкая яна целам для грымучай. He, гэта не яна… А-а, цяпер я пазнаю гэту гадзіну! Гэта «курачка» шукае яйкі. Ах ты, шэльма! I паўзе прама на мяне…

У яго тоне не адчувалася спалоху: Зеб Стумп ведаў, што змяя не перапаўзе цераз валасяную вяроўку, а, датыкнуўшыся да яе, папаўзе назад, як ад агню. Пад абаронай гэтага магічнага круга паляўнічы мог спакойна сачыць за няпрошаным госцем, калі б нават гэта была самая ядавітая змяя.

Але яна не была ядавітай. Гэта быў усяго толькі вуж, да таго ж самы бясшкодны, з той разнавіднасці змей, якія ў прастамоўі называюцца «курачкамі», у спісе паўночна-амерыканскіх змей яны лічацца сярод самых буйных.

Твар Зеба выражаў цікаўнасць, і то не вельмі вялікую. Паляўнічы не здзівіўся і не перапалохаўся нават тады, калі вуж падпоўз да самай вяроўкі і, крыху падняўшы галаву, уткнуўся прама ў яе.

Пасля гэтага наогул нечага было баяцца; змяя адразу павярнула і папаўзла назад.

Секунду ці дзве паляўнічы прасядзеў нерухома, сочачы за тым, як змяя адпаўзае. Здавалася, ён быў у нерашучасці – праследаваць яе, каб знішчыць, ці пакінуць без увагі. Калі б гэта была грымучая, коп’егаловая ці макасінавая змяя, ён бы наступіў ёй на галаву цяжкім абцасам свайго бота. Але бясшкоднай «курачцы» яму не было за што помсціць. Гэта было відавочна са слоў, якія паляўнічы прамармытаў, пакуль змяя павольна адпаўзала:

– Беднае стварэнне! Хай сабе паўзе дадому. Праўда, яна высмоктвае індычыя яйкі і гэтым скарачае індычы род, але ж гэта яе адзіная ежа, і няма чаго мне на яе злавацца. Аднак на гэтага праклятага дурня я страшэнна злы. Вось з кім мне хацелася б паквітацца, толькі б не пакрыўдзіць яго гаспадара!.. Ёсць! Здорава прыдумаў!

Пры гэтых словах стары паляўнічы ўскочыў на ногі, выраз яго твару стаў хітрым і вясёлым, і ён пабег даганяць вужа.

Некалькіх крокаў было дастаткова, каб дагнаць змяю. Зеб кінуўся на яе, растапырыўшы ўсе дзесяць пальцаў. Праз секунду яе доўгае бліскучае цела ўжо выгіналася ў яго руцэ.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Коннік без галавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Коннік без галавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Коннік без галавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Коннік без галавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x