Майн Рыд - Коннік без галавы

Здесь есть возможность читать онлайн «Майн Рыд - Коннік без галавы» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 1996, ISBN: 1996, Жанр: literature_19, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Коннік без галавы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Коннік без галавы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

«Коннік без галавы» – самы знакаміты твор Майн Рыда. Па-майстэрску пабудаваны сюжэт рамана, заснаваны на раскрыцці загадкавага злачынства, здзейсненага ў Тэхасе ў сярэдзіне пазамінулага стагоддзя, трымае чытача ў напружанні да апошняй старонкі. Безгаловы конны рухаецца ноччу па прэрыі, наводзячы на ўсіх жах. Хто-ж гэта? Прывід, д'ябал ці чалавек.

Коннік без галавы — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Коннік без галавы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

– Ці не выйдзеце вы са мной, містэр Стумп? – сказаў малады ірландзец, устаючы з табурэткі і накіроўваючыся да дзвярэй.

Паляўнічы пайшоў за ім, крыху здзіўлены нечаканым запрашэннем.

Морыс павёў свайго госця да навеса і спытаў:

– Падобны гэты конь на таго мустанга, аб якім вы гаварылі, містэр Стумп?

– Праваліцца мне скрозь зямлю, калі гэта не ён! Ужо злоўлены! Табе пашанцавала, хлопец, – дзвесце долараў як з неба зваліліся. Чорт вазьмі, яна каштуекожны цэнт гэтых грошай! Ну і прыгожая ж скаціна! Во будзе радасць для міс Пойндэкстэр!

7. Неспакойная ноч

Даведаўшыся, што крапчасты мустанг ужо злоўлены, стары паляўнічы адразу павесялеў.

Яго настрой стаў яшчэ лепшым дзякуючы змесціву бутлі, у якой, наперакор апасенням Фяліма, знайшлося кожнаму «па глытку» для апетыту перад індычкай, потым па другому, каб запіць яе, і яшчэ па некалькі за люлькай.

Ажыўленая гамонка за вячэрай – па звычаю жыхароў прэрыі – тычылася галоўным чынам індзейцаў і выпадкаў на паляванні.

Паколькі Зеб Стумп быў свайго роду хадзячай паляўнічай энцыклапедыяй, то ён гаварыў больш за ўсіх і расказваў такія гісторыі, што Фялім ахаў ад здзіўлення.

Аднак гутарка спынілася яшчэ задоўга да поўначы. Магчыма, што апарожненая бутля заставіла субяседнікаў падумаць аб адпачынку; але была і іншая, больш праўдападобная прычына. Раніцай мустангер збіраўся адправіцца на Ляону, і ўсім ім трэба будзе рана ўстаць, каб падрыхтавацца да падарожжа. Дзікія коні яшчэ не былі прыручаны, і іх трэба было звязаць адзін з адным, каб яны па дарозе не разбегліся; і яшчэ шмат усялякіх клопатаў чакала іх да ад’езду.

Паляўнічы прывязаў сваю кабылу на доўгую вяроўку, каб яна магла пасвіцца, і вярнуўся ў хаціну са старой, пажоўклай коўдрай, якая звычайна служыла яму пасцеллю.

– Кладзіцеся на мой ложак, – ветліва прапанаваў яму гаспадар, – а я пасцялю сабе на падлозе конскую шкуру.

– He, – адказаў госць. – Ні адна з вашых палічак не падыходзіць Зебу Стумпу для спання. Я аддаю перавагу зямлі – на ёй і спіцца лепш, і нікуды не звалішся.

– Калі вам так падабаецца, кладзіцеся на падлогу; вось тут будзе добра, я дам вам шкуру.

– He губляйце дарэмна часу, малады чалавек. Я не прывык спаць на падлозе. Мая пасцель – зялёная трава прэрыі.

– He збіраецеся ж вы спаць пад адкрытым небам?! – усклікнуў уражаны мустангер, убачыўшы, што госць з перакінутай цераз плячо коўдрай кіруе да выхаду.

– Вось іменна збіраюся.

– Але паслухайце, ноч жа вельмі халодная, вы прамерзнеце, як у час норду.

– Пустое. Лепш прамерзнуць, чым спаць у духаце пад дахам.

– Вы жартуеце, містэр Стумп?

– Малады чалавек! – урачыста сказаў паляўнічы. – Зеб Стумп за апошнія шэсць гадоў ні разу не правёў ноч пад дахам. Калісьці ў мяне было штосьці накшталт дома – дупло старой смакоўніцы. Гэта было на Місісіпі, калі яшчэ мая старая была жывая; я завёў гэта жытло дзеля яе; калі яна памерла, я перабраўся спачатку ў Луізіяну, а потым сюды. З той пары мой адзіны дах і днём і ноччу – сіняе неба Тэхаса.

– Калі вам лепш спаць знадворку…

– Так, лепш, – коратка адказаў паляўнічы, пераступаючы парог і накіроўваючыся да лужка, што рассцілаўся паміж хацінай і рэчкай.

З ім была не толькі яго старая коўдра – на руце вісела кабрыэста – вяроўка ярдаў сем даўжынёй, сплеценая з конскага воласу. Звычайна яе ўжываюць для таго, каб прывязаць каня на пашы, але зараз яна прызначалася для іншай мэты.

Уважліва агледзеўшы асветленую месяцам траву, ён старанна ўклаў на зямлі вяроўку, акружыўшы ёю прастору дыяметрам у некалькі футаў. Пераступіўшы цераз вяроўку, ён закруціўся ў коўдру, спакойна ўлёгся і праз хвіліну, здавалася, ужо спаў.

Мяркуючы па гучнаму дыханню, ён, мабыць, сапраўды спаў. Зеб Стумп дзякуючы моцнаму здароўю і спакойнаму сумленню заўсёды засынаў адразу. Аднак адпачываць яму давялося нядоўга. Пара здзіўленых вачэй сачыла за кожным яго рухам: гэта былі вочы Фяліма О’Ніла.

– Святы Патрык, – прашаптаў ён, – для чаго гэта стары абгарадзіўся вяроўкай?

Цікаўнасць ірландца некаторы час змагалася з пачуццём ветлівасці, але першая потым узяла верх; як толькі паляўнічы захроп, Фялім падкраўся да яго і стаў трэсці, каб атрымаць адказ на пытанне, якое яго зацікавіла.

– Пракляты ірландскі асёл! – усклікнуў Стумп. – Я думаў, што ўжо ранак… Для чаго я кладу вакол сябе вяроўку? Для чаго ж яшчэ, як не для таго, каб ахаваць сябе ад усялякіх гадаў?

– Ад якіх гадаў, містэр Стумп?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Коннік без галавы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Коннік без галавы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Коннік без галавы»

Обсуждение, отзывы о книге «Коннік без галавы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x