• Пожаловаться

Тор Хейердал: Падарожжа на «Кон-Цікі»

Здесь есть возможность читать онлайн «Тор Хейердал: Падарожжа на «Кон-Цікі»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 1958, категория: Путешествия и география / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Тор Хейердал Падарожжа на «Кон-Цікі»
  • Название:
    Падарожжа на «Кон-Цікі»
  • Автор:
  • Издательство:
    Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры
  • Жанр:
  • Год:
    1958
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Падарожжа на «Кон-Цікі»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа на «Кон-Цікі»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга нарвежскага этнографа Тора Хейердала прысвечана апісанню арганізаванага ім разам з пяццю таварышамі ў 1947 годзе падарожжа на плыце ад берагоў Перу да астравоў Палінезіі. Па выключнай рашучасці і ўмельству, з якімі ўдзельнікі экспедыцыі ажыццявілі, карыстаючыся нязначным матэрыяльным абсталяваннем, небяспечнае марское плаванне цераз Ціхі акіян, гэтае падарожжа з’яўляецца адной з самых смелых і выдатных навуковых экспедыцый апошняга стагоддзя.

Тор Хейердал: другие книги автора


Кто написал Падарожжа на «Кон-Цікі»? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Падарожжа на «Кон-Цікі» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа на «Кон-Цікі»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У гэтай горнай краіне к таму часу, калі першыя іспанцы з’явіліся ў Перу, індзейцы-інкі стварылі сваю вялікую імперыю. Яны расказвалі іспанцам, што грандыёзныя помнікі, якія ўзвышаюцца ў бязлюдных далінах, былі пабудаваны народам белых багоў, што жыў тут да таго, як самі інкі сталі гаспадарамі краіны. Пра гэтых знікшых архітэктараў інкі гаварылі, што яны былі мудрыя, міралюбныя настаўнікі, якія калісьці, вельмі даўно, прыйшлі аднекуль з поўначы і навучылі іх першабытных продкаў будаўнічаму майстэрству і земляробству, а таксама перадалі ім свае звычаі і свой уклад жыцця. Яны не былі падобны на іншых індзейцаў, бо мелі белую скуру і доўгія бароды. Ростам яны былі вышэйшыя за інкаў. Урэшце яны адплылі з Перу гэтак жа нечакана, як і з’явіліся там; улада ў краіне перайшла ў рукі інкаў, а белыя настаўнікі назаўсёды пакінулі берагі Паўднёвай Амерыкі і зніклі дзесьці на захадзе, сярод Ціхага акіяна.

I вось, калі еўрапейцы з’явіліся на астравах Ціхага акіяна, яны вельмі здзівіліся, убачыўшы, што шмат хто з мясцовых жыхароў мае амаль белую скуру і бараду. На некаторых астравах можна было сустрэць цэлыя сем’і, якія адрозніваліся ад іншых выключна белай скурай, светлымі — ад рыжаватых да бялявых — валасамі, блакітна-шэрымі вачыма і тварамі з кручкаватым носам амаль семітычнага тыпу. Астатнія палінезійцы мелі залаціста-карычневую скуру, чорныя валасы і пляскатыя бясформенныя насы. Рыжавалосыя жыхары называлі сябе урукеху і гаварылі, што яны з’яўляюцца на астравах непасрэднымі патомкамі першых правадыроў, якія былі белымі багамі і насілі імя Тангароа, Канэ і Цікі. Легенды пра таямнічых белых людзей, ад якіх калісьці пайшлі астраўляне, распаўсюджаны па ўсёй Палінезіі. Калі ў 1722 годзе Роггевеен [3] Якаб Роггевеен — галандскі мараплаўца (1669—1733), які зрабіў некалькі падарожжаў у паўднёвую частку Ціхага акіяна. У час аднаго з іх ім быў адкрыты востраў Пасхі, які атрымаў такую назву таму, што дзень яго адкрыцця супаў з днём царкоўнага свята. Ёсць звесткі, што раней, у 1687 годзе, гэты востраў адкрыў англійскі пірат Дэвіс. адкрыў востраў Пасхі, ён быў вельмі здзіўлены, убачыўшы сярод жыхароў, што сабраліся на беразе, «белых». А самі жыхары вострава Пасхі маглі пералічыць сваіх продкаў, якія мелі белую скуру, аж да часоў Цікі і Хоту Матуа, калі тыя ўпершыню прыплылі па акіяне «з гарыстай краіны на ўсходзе, якая была спалена сонцам».

Ведучы далей свае пошукі, я выявіў у культуры, міфалогіі і мове жыхароў Перу вельмі цікавыя факты, якія заахвоцілі мяне яшчэ з большай настойлівасцю заняцца высвятленнем пытання аб тым, адкуль быў родам палінезійскі бог Цікі.

I я знайшоў тое, што шукаў. Аднойчы, седзячы над легендамі інкаў пра сонца-караля Віракоча, які быў вярхоўным уладаром знікшых белых людзей у Перу, я прачытаў:

«Віракоча ён называўся на мове інкаў (кечуа), і, значыць, гэтае імя мае параўнальна нядаўняе паходжанне. Першапачатковае імя бога-сонца Віракоча, якім калісьці, відаць, часцей называлі яго ў Перу, было Кон-Цікі або Іла-Цікі, што азначае Сонца-Цікі або Агонь-Цікі. Кон-Цікі быў вярхоўным жрацом і сонца-каралём «белых людзей» з легенд інкаў, тых людзей, якія пакінулі пасля сябе гіганцкія руіны на берагах возера Ціцікака. Легенда расказвае, што на Кон-Цікі напаў правадыр па імені Кары, які прыйшоў з даліны Какімба. У час бою на адным з астравоў на возеры Ціцікака таямнічыя барадатыя белыя людзі былі перабіты, але сам Кон-Цікі і яго бліжэйшыя паплечнікі выратаваліся і дабраліся да берагоў Ціхага акіяна, адкуль яны потым зніклі, адплыўшы кудысьці на захад за акіян».

Я больш не сумняваўся ў тым, што белы правадыр — бог Сонца-Цікі, выгнаны, паводле расказаў інкаў, іх продкамі з Перу, быў не хто іншы, як белы правадыр — бог Цікі, сын сонца, якога жыхары ўсіх астравоў усходняй часткі Ціхага акіяна называюць прабацькам свайго народа. Шмат якія падрабязнасці з жыцця Сонца-Цікі ў Перу, са старажытнымі назвамі мясцін вакол возера Ціцікака, зноў ажылі ў гістарычных легендах, распаўсюджаных сярод мясцовага насельніцтва ціхаакіянскіх астравоў.

Аднак скрозь і ўсюды ў Палінезіі я знаходзіў пацвярджэнне таго, што міралюбны народ Кон-Цікі не здолеў адзін доўга ўтрымліваць у сваіх руках уладу на астравах. Пацвярджэнне таго, што на звязаных парамі ваенных мараходных суднах — такой жа прыкладна велічыні, як караблі вікінгаў, — паўночна-заходнія індзейцы прыплылі па акіяне на Гавайскія астравы і прабраліся далей на поўдзень, на ўсе іншыя астравы. Яны змяшаліся з народам Кон-Цікі і прынеслі новую цывілізацыю ў астраўное царства. Гэта быў другі народ каменнага веку, народ, які з’явіўся ў Палінезіі прыблізна ў 1100 годзе і які не ведаў ні металу, ні ганчарнай справы, ні колаў, ні верацяна, ні збожжавых культур.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.