Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»

Здесь есть возможность читать онлайн «Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1958, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа на «Кон-Цікі»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа на «Кон-Цікі»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга нарвежскага этнографа Тора Хейердала прысвечана апісанню арганізаванага ім разам з пяццю таварышамі ў 1947 годзе падарожжа на плыце ад берагоў Перу да астравоў Палінезіі. Па выключнай рашучасці і ўмельству, з якімі ўдзельнікі экспедыцыі ажыццявілі, карыстаючыся нязначным матэрыяльным абсталяваннем, небяспечнае марское плаванне цераз Ціхі акіян, гэтае падарожжа з’яўляецца адной з самых смелых і выдатных навуковых экспедыцый апошняга стагоддзя.

Падарожжа на «Кон-Цікі» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа на «Кон-Цікі»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Я памятаю, як спалохаўся мой бацька і здзівіліся мая маці і сябры, калі, вярнуўшыся ў Нарвегію, я перадаў свае слоікі з насякомымі і рыбамі, што прывёз з Фату-Хівы, Заалагічнаму музею ўніверсітэта. Я вырашыў кінуць заалогію і ўзяцца за вывучэнне першабытных народаў. Мяне захапілі нераскрытыя таямніцы Паўднёвага мора. Павінна ж існаваць нейкае разумнае тлумачэнне іх — і я паставіў сабе на мэце вывучыць усё, што было вядома аб легендарным герою Цікі.

У наступныя гады буруны і напаўразбураныя помнікі ў джунглях былі для мяне чымсьці накшталт далёкага прывіднага сну, які з’яўляўся фонам і акампанементам да маіх заняткаў па вывучэнню плямён, што насялялі астравы Ціхага акіяна. Спробы зразумець думкі і паводзіны першабытных людзей толькі з дапамогай кніг і музейных калекцый, вядома, марны, але гэтак жа марна было б для сучаснага даследчыка старацца на ўласным вопыце зразумець усю прамудрасць, сабраную ў кнігах, якія займаюць усяго адну паліцу.

Навуковыя працы, хронікі эпохі першых даследаванняў, незлічоныя калекцыі ў музеях Еўропы і Амерыкі давалі багаты матэрыял, які мог дапамагчы у вырашэнні загадкі, што так цікавіла мяне. Пачынаючы з таго часу, як еўрапейцы, пасля адкрыцця Амерыкі, упершыню даплылі да астравоў Ціхага акіяна, вучоныя ўсіх спецыяльнасцей сабралі безліч фактаў аб жыхарах Паўднёвага мора і аб усіх народах, якія насялялі навакольныя краіны. Але думкі вучоных рэзка разыходзіліся і ў пытанні аб паходжанні гэтага адасобленага астраўнога насельніцтва і ў вызначэнні прычын, якімі можна было б растлумачыць той факт, што гэты тып людзей сустракаецца толькі на ізаляваных астравах ва ўсходняй частцы Ціхага акіяна.

Калі першыя еўрапейцы адважыліся, нарэшце, пераплыць найвялікшы з усіх акіянаў, яны былі здзіўлены, убачыўшы, што ў цэнтральнай частцы акіяна размешчана мноства маленькіх гарыстых астравоў і нізкіх каралавых рыфаў, аддзеленых адзін ад аднаго і ад усяго свету вялізнымі прасторамі вады. I кожны з гэтых астравоў быў заселены людзьмі, што прыйшлі туды раней за еўрапейцаў, — высокімі прыгожымі людзьмі, якія сустракалі іх на беразе з сабакамі, свіннямі і свойскімі птушкамі. Адкуль яны з’явіліся? Яны размаўлялі на мове, якой ніхто не ведаў. Еўрапейцы, бессаромна называючы сябе першаадкрывальнікамі гэтых астравоў, убачылі на іх апрацаваныя палі і вёскі з храмамі і хацінамі. На некаторых астравах былі нават знойдзены старажытныя піраміды, брукаваныя дарогі і высечаныя з каменя фігуры вышынёй з чатырохпавярховы дом. Але тлумачэння ўсіх гэтых таямніц не было. Што гэта за народ? Адкуль ён прыйшоў?

Можна з упэўненасцю сказаць, што адкáзаў на гэтыя пытанні было амаль столькі ж, колькі мелася прысвечаных ім прац. Спецыялісты розных галін навукі прапаноўвалі самыя разнастайныя рашэнні праблемы, але ўсе іх тэорыі не вытрымлівалі крытыкі вучоных, якія працавалі ў іншых галінах ведаў. Малайя, Індыя, Кітай, Японія, Аравія, Егіпет, Каўказ, Атлантыда, нават Германія і Нарвегія самым сур’ёзным чынам высоўваліся ў якасці радзімы палінезійцаў. Але кожны раз знаходзілася якое-небудзь пытанне рашаючага характару, што не магло быць вытлумачана новай тэорыяй, і ўсё збудаванне вучоных рассыпалася ў пыл.

А там, дзе спыняецца навуковае пазнанне, пачынае сваю работу фантазія. Таямнічыя маналіты на востраве Пасхі і ўсе іншыя помнікі невядомага паходжання, знойдзеныя на гэтым маленькім, адкрытым для ўсіх вятроў адзінокім востраве, які ляжыць на паўдарозе паміж бліжэйшымі астравамі і берагам Паўднёвай Амерыкі, далі пажыву для самых розных тэорый. Некаторыя даследчыкі звярнулі ўвагу на тое, што знаходкі на востраве Пасхі шмат чым нагадваюць помнікі дагістарычнай цывілізацыі Паўднёвай Амерыкі. Магчыма, калісьці паміж востравам і мацерыком існаваў мост з сухазем’я, які пазней апусціўся? Магчыма, востраў Пасхі і ўсе іншыя астравы Паўднёвага мора, на якіх мы знаходзім падобныя між сабой помнікі, з’яўляюцца рэшткамі кантынента, што знік пад вадой?

Гэтая тэорыя была шырока распаўсюджана сярод неспецыялістаў, але геолагі і іншыя вучоныя не надавалі ёй значэння. Больш таго, заолагі, на падставе вывучэння насякомых і малюскаў на астравах Паўднёвага мора, бясспрэчна даказалі, што на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва гэтыя астравы, як і ў нашы дні, былі зусім аддзелены адзін ад аднаго і ад навакольных мацерыкоў [2] Паўднёвая Амерыка, як мяркуюць, злучалася з Аўстраліяй і Паўднёва-Усходняй Азіяй сушай, якая існавала ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна вельмі даўно, у канцы палеазою, гэта значыць каля 200 мільёнаў год назад. Некаторыя геолагі лічаць, што ў паўднёва-ўсходняй частцы Ціхага акіяна магла існаваць суша і пазней, але ўсё ж задоўга да з’яўлення чалавека. .

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x