Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»

Здесь есть возможность читать онлайн «Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1958, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа на «Кон-Цікі»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа на «Кон-Цікі»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга нарвежскага этнографа Тора Хейердала прысвечана апісанню арганізаванага ім разам з пяццю таварышамі ў 1947 годзе падарожжа на плыце ад берагоў Перу да астравоў Палінезіі. Па выключнай рашучасці і ўмельству, з якімі ўдзельнікі экспедыцыі ажыццявілі, карыстаючыся нязначным матэрыяльным абсталяваннем, небяспечнае марское плаванне цераз Ціхі акіян, гэтае падарожжа з’яўляецца адной з самых смелых і выдатных навуковых экспедыцый апошняга стагоддзя.

Падарожжа на «Кон-Цікі» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа на «Кон-Цікі»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Потым была атрымана радыёграма з Нарвегіі, у якой паведамлялася, што суднаўладальнік Ларс Крысценсен даў загад судну «Тор I» водазмяшчэннем 4 тысячы тон накіравацца з Самаа на Таіці, каб забраць удзельнікаў экспедыцыі і прывезці іх у Амерыку.

Аднойчы на досвітку вялікі нарвежскі параход увайшоў у бухту Папеэце і французскі ваенны кацер адбуксіраваў «Кон-Цікі» да борта яго вялізнага суайчынніка; той працягнуў доўгую стальную руку і падняў свайго маленькага сваяка на палубу. Гучныя завыванні сірэны разлягліся па зарослым пальмамі востраве. Карычневыя і белыя людзі тоўпіліся на набярэжнай Папеэце і бясконцым ланцугом падымаліся на борт карабля з развітальнымі падарункамі і вянкамі.

Мы стаялі ля поручняў і выцягвалі, як жырафы, шыі, каб вызваліць падбародак з вянкоў, якія адзін за адным надзявалі на нас.

— Калі вы хочаце вярнуцца на Таіці, — закрычаў правадыр Тэрыыероо, як толькі над востравам прагучаў апошні гудок, — вы павінны, пасля таго як параход рушыць з месца, кінуць вянок у лагуну!

Канцы былі аддадзены, зараўлі рухавікі, вінт забурліў у вадзе, якая зрабілася зялёнай, і мы павольна адплылі ад набярэжнай.

Чырвоныя дахі неўзабаве зніклі за пальмамі, пальмы расталі ў сіні гор, якія павольна, нібы цені, апускаліся за небасхілам у акіян.

Хвалі хадзілі па сінім акіяне. Цяпер да іх было далёка. Белыя пасатныя воблакі праплывалі па сінім небе. Мы ўжо не рухаліся ў адзін бок з імі. Цяпер мы не падпарадкаваліся прыродзе. Мы знаходзіліся на шляху да XX стагоддзя, да якога было так далёка.

Але мы, шэсць чалавек, што стаялі на палубе каля нашых дзевяці вялізных бальзавых бярвенняў, былі ўсе жывыя. А на лагуне ў Таіці шэсць белых вянкоў ляжалі на вадзе, і ласкавыя хвалі то падганялі іх да берага, то адносілі назад.

Паспяховыя вынікі экспедыцыі на «Кон-Цікі» не даказалі правільнасці маёй міграцыйнай тэорыі. Мы даказалі толькі, што паўднёваамерыканскі бальзавы плыт мае якасці, аб якіх сучасныя вучоныя дагэтуль не ведалі, і што ціхаакіянскія астравы размешчаны ў межах дасягальнасці для дагістарычных суднаў, якія адплывалі з Перу. Першабытныя народы былі здольны рабіць далёкія падарожжы па адкрытым акіяне. У пытанні аб акеанічных міграцыях адлегласць не з’яўляецца рашаючым фактарам, калі толькі напрамкі ветру і плыні ўвогуле супадаюць і застаюцца нязменнымі ўдзень і ўночы на працягу круглага года. Пасаты дзьмуць на захад, і экватарыяльныя плыні таксама ідуць на захад з прычыны таго, што круціцца Зямля, а на працягу ўсёй гісторыі чалавецтва Зямля круціцца ў адзін і той жа бок.

Заўвагі 1 Пераклад зроблены з выдання Маладой гвардыі 1957 года якое ў - фото 74

Заўвагі

1

Пераклад зроблены з выдання «Маладой гвардыі» 1957 года, якое ў сваю чаргу перакладалася з 21-га англійскага выдання 1954 года. Пасляслоўе аўтара ўзята з 10-га англійскага выдання 1951 года. Нарвежскія, іспанскія і англійскія імёны даюцца ў форме, найбольш блізкай да вымаўлення гэтых моваў; толькі ва ўласных імёнах у некалькіх выпадках пакінута транскрыпцыя, якая стала ў нас ужо традыцыйнай: так, пішацца Тор, Кнут і Герман — замест больш блізкіх да нарвежскага вымаўлення Тур, Кнют, Херман.

Геаграфічныя назвы дадзены ў транскрыпцыі Вялікага атласа свету, які быў выдадзены Галоўным кіраўніцтвам геадэзіі і картаграфіі ў 1954 годзе. З нязвыклых для нас геаграфічных назваў захоўваецца «Паўднёвае мора» — так на англійскай мове называюць паўднёвую частку Ціхага акіяна, — паколькі гэтую назву часта ўжывае аўтар.

2

Паўднёвая Амерыка, як мяркуюць, злучалася з Аўстраліяй і Паўднёва-Усходняй Азіяй сушай, якая існавала ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна вельмі даўно, у канцы палеазою, гэта значыць каля 200 мільёнаў год назад. Некаторыя геолагі лічаць, што ў паўднёва-ўсходняй частцы Ціхага акіяна магла існаваць суша і пазней, але ўсё ж задоўга да з’яўлення чалавека.

3

Якаб Роггевеен — галандскі мараплаўца (1669—1733), які зрабіў некалькі падарожжаў у паўднёвую частку Ціхага акіяна. У час аднаго з іх ім быў адкрыты востраў Пасхі, які атрымаў такую назву таму, што дзень яго адкрыцця супаў з днём царкоўнага свята. Ёсць звесткі, што раней, у 1687 годзе, гэты востраў адкрыў англійскі пірат Дэвіс.

4

Мурманскі канвой — у час Вялікай Айчыннай вайны так называлі караваны суднаў, якія праз паўночную частку Атлантычнага акіяна пад аховай ваенных караблёў прывозілі грузы з ЗША ў Мурманск. Ля берагоў Кольскага паўвострава ў ахове гэтых караванаў ад нападу немцаў прымала ўдзел савецкая авіяцыя.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x