Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»

Здесь есть возможность читать онлайн «Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1958, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа на «Кон-Цікі»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа на «Кон-Цікі»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга нарвежскага этнографа Тора Хейердала прысвечана апісанню арганізаванага ім разам з пяццю таварышамі ў 1947 годзе падарожжа на плыце ад берагоў Перу да астравоў Палінезіі. Па выключнай рашучасці і ўмельству, з якімі ўдзельнікі экспедыцыі ажыццявілі, карыстаючыся нязначным матэрыяльным абсталяваннем, небяспечнае марское плаванне цераз Ціхі акіян, гэтае падарожжа з’яўляецца адной з самых смелых і выдатных навуковых экспедыцый апошняга стагоддзя.

Падарожжа на «Кон-Цікі» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа на «Кон-Цікі»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пасля яды пачаліся палінезійскія танцы ў грандыёзным маштабе. Жыхары вёскі хацелі паказаць нам мясцовыя народныя танцы. Нас, шасцёх, Тэку і Тупухое пасадзілі на табурэткі ў першым радзе, потым з’явіліся два гітарысты, прыселі на кукішкі і забрынчалі на сваіх інструментах сапраўдныя мелодыі Паўднёвага мора. Праз кола гледачоў, якія таксама сядзелі на кукішках і спявалі, слізгаючы і выгінаючыся, у круг увайшлі, тандуючы, два ланцугі мужчын і жанчын з шаматлівымі спаднічкамі з пальмавага лісця вакол сцёгнаў. Жвавым і энергічным запявалам была на дзіва тоўстая вахінэ [42] Вахінэ — па-палінезійску «жанчына». , у якой адну руку калісьці адкусіла акула. Спачатку танцоры трымаліся крыху тэатральна і напружана; але калі яны ўбачылі, што белыя людзі з пае-пае не адварочваюць нос ад народных танцаў іх прабацькоў, танец пачаў усё больш і больш ажыўляцца. У яго ўключыліся і некаторыя пажылыя; ва ўсіх было цудоўнае адчуванне рытму, і яны ведалі танцы, якіх звычайна ўжо, вядома, не танцуюць. А калі сонца апусцілася ў Ціхі акіян, танцы сярод пальмаў пачалі набываць яшчэ больш бурны характар, і воплескі гледачоў рабіліся ўсё больш дружнымі. Танцоры забылі, што на іх глядзяць шэсць чужаземцаў; цяпер мы, шэсць белых, былі людзьмі іх народа і цешыліся відовішчам разам з імі.

Рэпертуар не меў канца адна чароўная мімічная сцэна змяняла другую Нарэшце - фото 71

Рэпертуар не меў канца: адна чароўная мімічная сцэна змяняла другую. Нарэшце натоўп юнакоў сеў на кукішкі, утварыўшы цеснае кола якраз перад намі, і па знаку Тупухое пачаў рытмічна адбіваць такт далонямі па зямлі — спачатку павольна, потым хутчэй і хутчэй; калі рытм стаў зусім бездакорным, нечакана ўключыўся барабаншчык і пачаў акампаніраваць ім, з шалёнай хуткасцю стукаючы дзвюма палкамі па сухім выдаўбленым цурбане; гук пры гэтым быў моцны і рэзкі. Пасля таго як рытм дасягнуў патрэбнага тэмпу, пачуўся спеў і ў кола імкліва ўскочыла дзяўчына з вянком з кветак вакол шыі і кветкамі за вухам. Басанож, сагнуўшы калені, яна рухалася ў такт музыцы, рытмічна пагойдваючы клубамі і закінуўшы рукі над галавой у сапраўдным палінезійскім стылі. Яна танцавала цудоўна, і неўзабаве ўсе гледачы адбівалі рытм, пляскаючы далонямі па зямлі. Яшчэ адна дзяўчына ўскочыла ў кола, а за ёю трэцяя. Яны рухаліся з дзівоснай гібкасцю, строга прытрымліваючыся рытму, і кружыліся ў танцы адна вакол другой, як грацыёзныя цені. Глухія ўдары рукамі па зямлі, спеў і вясёлы бой драўлянага барабана адначасова ўсё паскаралі і паскаралі свой тэмп, танец рабіўся ўсё больш і больш ашалелым, а гледачы аж вылі ад захаплення і адбівалі такт, стукаючы далонямі па зямлі.

Гэта было жыццё Паўднёвага мора, якім яго, гэтае жыццё, ведалі ў старыя часы. Зоркі мігцелі і пальмы пагойдваліся. Ноч была цёплая і доўгая, поўная водару кветак і спеву цыкад. Тупухое шырока ўсміхнуўся і пляснуў мяне па плячы.

— Маітаі? — спытаў ён.

— Так, маітаі, — адказаў я.

— Маітаі? — запытаўся ён ва ўсіх астатніх.

— Маітаі, — з энтузіязмам адказалі ўсе, і гэта было сапраўды так.

— Маітаі, — прамовіў Тупухое, ківаючы галавой і паказваючы на сябе; ён таксама быў вельмі задаволены.

Нават Тэка лічыў, што свята ўдалося вельмі добра; упершыню, сказаў ён, белыя людзі прысутнічаюць на іх танцах на Рароіа. Усё больш і больш хуткім рабіўся пошчак барабана, плясканне ў далоні, спевы і танцы. Але вось адна з дзяўчат перастала рухацца па кругу і, стоячы на месцы, пачала ўся выгінацца ў шалёным тэмпе, выцягнуўшы рукі ў бок Германа. Герман пасміхаўся ў бараду; ён не ведаў, што яму рабіць, як паставіцца да ўсяго гэтага.

— Падтрымайце нашу марку, — шапнуў я яму, — вы ж добры танцор.

I, на вялікую радасць натоўпу, Герман скочыў у кола і, сагнуўшыся ледзь не папалам, пачаў старанна вырабляць, выгінаючыся ўсім целам, складаныя па палінезійскага танца. Весялосць ахапіла ўсіх. Неўзабаве Бенгт і Тарстэйн кінуліся ў скокі; пот струменіў па іх тварах, калі яны працавалі з усяе сілы, стараючыся не адставаць ад акампанементу, рытм якога ўсё паскараўся і паскараўся; тэмп зрабіўся такім шалёным, што цяпер чуваць былі толькі гукі барабана, якія зліліся ў адзін працяглы гул, а тры сапраўдныя палінезійскія танцоркі ў такт музыцы дрыжалі, як асінавае лісце; нарэшце дзяўчаты апусціліся на зямлю, і бой барабана рэзка абарваўся.

Цяпер героямі вечара былі мы. Энтузіязм гледачоў не ведаў межаў.

Наступным нумарам праграмы быў танец птушак, адна з самых старажытных цырымоній на Рароіа. Мужчыны і жанчыны двума радамі, нібы чароды птушак, скакалі ў рытмічным танцы пад кіраўніцтвам галоўнага танцора. Галоўны танцор меў тытул правадыра птушак і вырабляў усім сваім целам пацешныя рухі, але ў агульным танцы не ўдзельнічаў. Калі танец птушак скончыўся, Тупухое растлумачыў, што ён быў выкананы ў гонар нашага плыта і што цяпер яго трэба паўтарыць, але галоўнага танцора павінен змяніць я. Паколькі мне здавалася, што асноўная задача галоўнага танцора заключалася ў тым, каб гарланіць дзікім голасам і кружыцца, віляючы задам і размахваючы рукамі над галавой, я насунуў глыбей на галаву свой вянок і выйшаў на сцэну. Выкручваючыся ў танцы, я бачыў, як рагатаў, ледзь не падаючы з табурэткі, стары Тупухое; музыка пачала слабець, бо спевакі і музыканты ўслед за Тупухое заходзіліся ад рогату.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x