Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»

Здесь есть возможность читать онлайн «Тор Хейердал - Падарожжа на «Кон-Цікі»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1958, Издательство: Дзяржаўнае выдавецтва БССР, Рэдакцыя дзіцячай і юнацкай літаратуры, Жанр: Путешествия и география, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Падарожжа на «Кон-Цікі»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Падарожжа на «Кон-Цікі»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга нарвежскага этнографа Тора Хейердала прысвечана апісанню арганізаванага ім разам з пяццю таварышамі ў 1947 годзе падарожжа на плыце ад берагоў Перу да астравоў Палінезіі. Па выключнай рашучасці і ўмельству, з якімі ўдзельнікі экспедыцыі ажыццявілі, карыстаючыся нязначным матэрыяльным абсталяваннем, небяспечнае марское плаванне цераз Ціхі акіян, гэтае падарожжа з’яўляецца адной з самых смелых і выдатных навуковых экспедыцый апошняга стагоддзя.

Падарожжа на «Кон-Цікі» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Падарожжа на «Кон-Цікі»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Спалохаўшыся, што я магу звесці на нішто ўсю працу місіянераў, я паспяшаўся выйсці наперад і растлумачыў, што Цікі сапраўды жыў — гэта так, не можа быць ніякіх сумненняў, — і што ён даўно памёр. Але знаходзіцца ён цяпер на небе ці ў пекле, ведае адзін толькі Іегова, бо Іегова быў заўсёды на небе, а Цікі быў смертным чалавекам, вялікім правадыром, як Тэка і Тупухое, можа, нават яшчэ больш вялікім.

Мае словы развесялілі і задаволілі палінезійцаў; яны ківалі галавой, з ухвалой мармыталі штосьці, і гэта яскрава сведчыла, што маё тлумачэнне ім да спадобы. Цікі калісьці жыў, гэта было галоўнае. Калі ён цяпер знаходзіцца ў пекле, дык, больш чым каму, непрыемна ад гэтага яму самому; Тупухое выказаў нават думку, што ў такім выпадку, бадай, ёсць больш надзеі сустрэцца з ім зноў.

Тры старыя дзяды праціснуліся наперад і пажадалі паціснуць нам рукі. Можна было не сумнявацца, што гэта яны захоўвалі ў народзе ўспаміны аб Цікі. Правадыр сказаў нам, што адзін з дзядоў ведае безліч паданняў і гістарычных балад з часоў далёкіх продкаў. Я запытаўся ў старога, ці няма ў паданнях якіх-небудзь намёкаў на тое, з якога боку прыйшоў Цікі. Не, ніводзін з дзядоў не мог успомніць, каб яму даводзілася чуць пра гэта. Але, доўга і старанна падумаўшы, самы стары з трох сказаў, што Цікі суправаджаў блізкі родзіч, па імені Мауі, а ў баладзе пра Мауі гаварылася, што ён прыйшоў на астравы з Пура, а слова «пура» азначае тую частку неба, дзе ўсходзіць сонца. Калі Мауі прыйшоў з Пура, сказаў стары, то, вядома, і Цікі прыйшоў з таго ж месца, а мы ўшасцёх таксама прыплылі на пае-пае з Пура, гэта зусім відавочна.

Я расказаў старым, што на невялікім адзінокім востраве, які называецца Мангарэва і які размешчаны бліжэй да вострава Пасхі, жыхары ніколі не ведалі лодак і аж да нашых дзён заўсёды плавалі па акіяне на вялікіх пае-пае. Аб гэтым дзяды не чулі, але яны ведалі, што іх продкі таксама карысталіся вялікімі пае-пае, якія паступова выйшлі з ужытку і аб якіх цяпер ведаюць толькі па назве і па паданнях. У далёкія старажытныя часы, дадаў самы стары з дзядоў, яны называліся «ронга-ронга», але цяпер гэтага слова ў мове больш не існуе. Аднак назва «ронга-ронга» ўпамінаецца ў самых старадаўніх легендах.

Гэтая назва зацікавіла мяне, таму што Ронга — на некаторых астравах вымаўляюць Лона — было імя аднаго з найбольш славутых легендарных продкаў палінезійцаў. У расказах пра яго падкрэслівалася, што ён меў белую скуру і светлыя валасы. Калі капітан Кук упершыню наведаў Гавайскія астравы, жыхары сустрэлі яго з распасцёртымі абдымкамі, бо яны палічылі, што гэта іхні белы суродзіч Ронга, які адсутнічаў шмат пакаленняў, а цяпер вярнуўся з радзімы іх продкаў на гэтым вялікім парусным судне. А на востраве Пасхі словам «ронга-ронга» называлі загадкавыя іерогліфы, таямніца якіх была пахавана разам з апошнім «даўгавухім», які ўмеў пісаць!

Між тым як старыя хацелі пагаварыць пра Цікі і ронга-ронга, маладым не цярпелася паслухаць пра кітовую акулу і падарожжа па акіяне. Але пачастунак быў ужо гатовы, а Тэка стаміўся перакладаць з адной мовы на другую.

Цяпер усім жыхарам вёскі было дазволена падысці і паціснуць руку кожнаму з нас. Мужчыны мармыталі «іа-ора-на» і траха не вывіхвалі нам руку, дзяўчаты стараліся праціснуцца наперад і віталіся з намі какетліва і сарамліва, а старыя бабулі лепяталі і хіхікалі, паказваючы на нашы бароды і белую скуру. Усе твары ззялі сяброўскай прыхільнасцю, так што розныя лінгвістычныя непаразуменні не мелі ніякага значэння. Калі астраўляне гаварылі нам што-небудзь зусім незразумелае па-палінезійску, мы адказвалі ім тым жа па-нарвержску, і ўсе вельмі весяліліся. Першае палінезійскае слова, якое мы вывучылі, было «падабаецца»; калі да таго ж можна было паказаць на тое, што нам падабалася, і разлічваць адразу ж атрымаць яго, дык усё было вельмі проста. Калі ж пры слове «падабаецца» моршчыўся нос, то гэта азначала «не падабаецца», і на гэтай аснове мы маглі зусім добра гаварыць між сабой.

Як толькі мы перазнаёміліся з усімі 127 жыхарамі вёскі, быў пастаўлены доўгі стол для абодвух правадыроў і нас, шасцёх, і вясковыя дзяўчаты пачалі прыносіць самыя далікатныя і смачныя стравы. Пакуль адны расстаўлялі ўсё на стале, падышлі другія і павесілі вянкі з кветак нам на шыю, а крыху меншыя вянкі надзелі нам на галаву. Кветкі мелі цудоўны, тонкі пах, а іх халаднаваты дотык у спёку быў вельмі прыемны. Так пачалося свята ў гонар нас, якое працягвалася некалькі тыдняў, пакуль мы не пакінулі востраў. Вочы ў нас шырока расплюшчыліся і рот напоўніўся слінай, калі мы ўбачылі сталы, застаўленыя смажанымі малочнымі парасятамі, куранятамі, смажанымі качкамі, свежымі амарамі, палінезійскімі рыбнымі стравамі, пладамі хлебнага і дыннага дрэва, малаком какосавых арэхаў. I ў той час як мы накінуліся на яду, натоўп весяліў нас палінезійскімі песнямі, а маладыя дзяўчаты танцавалі вакол стала. Мае таварышы смяяліся і былі ў поўным захапленні; выгляд мы мелі самы недарэчны, калі сядзелі за сталом з бародамі, якія развяваліся пад павевамі ветру, і з вянкамі з кветак на галаве, аплятаючы за абедзве шчакі, нібы перад гэтым толькі што паміралі з голаду. Абодва правадыры, як і мы, не хавалі свайго задавальнення.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Падарожжа на «Кон-Цікі»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»»

Обсуждение, отзывы о книге «Падарожжа на «Кон-Цікі»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x