Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пацягнуліся для яе смяротныя гадзіны, бясконцыя, безнадзейныя. І сапраўды, якую надзею яна магла мець? Яна не ведала, куды ён паплыў, што ён мае на ўвазе. Не ведала, колькі часу можа прайсці, пакуль ён вернецца, калі наогул вернецца. А надзеі на гэта вельмі мала: па-першае — ён сам можа загінуць, па-другое — можа не знайсці ніякага чоўна, па-трэцяе — можа знайсці праз некалькі дзён, па-чацвёртае — можа і зусім не вярнуцца. Ці можна спадзявацца на дзікуна?

Значыцца, трэба рыхтавацца да смерці. Як часта бывае ў такіх выпадках, перад ёй прайшло ўсё яе жыццё. Бацька яе быў багаты англійскі капіталіст. Паміж іншым, ён меў у Чылі вялікае прадпрыемства па здабыванню медзі. Жылі яны ў Лондане, але апошні год бацька быў прымушаны жыць у Чылі па справах прадпрыемства. К гэтаму часу міс Грэт, — так звалася дзяўчына, — скончыла сваю адукацыю і захацела праехацца да бацькі, каб паглядзець свету.

І вось замест гэтага яна стаіць адна на голай скале і чакае смерці…

Так прайшоў дзень, надышоў вечар. Ужо некалькі разоў казала яна сама сабе, што трэба скончыць пакуту і самой кінуцца ў ваду, але ўсё адцягвала. Хоць у думцы яна не спадзявалася ні на што, але недзе глыбока ў сэрцы ўсё ж такі трымалася надзея.

«А можа?.. Пачакаю яшчэ крыху, пакуль яшчэ можна».

Вось ужо і ноч. Аніводнага гуку навокал. Напружанае вуха прыслухоўвалася, лавіла нібы плёскат. Можа, ён едзе? Не, нічога не было…

Доўга плыў Манг. Зморыцца, адпачне на спіне і зноў плыве. Добра яшчэ, што мора ціхае. Вось ужо і ўваход. Адзін заварот, другі — і перад ім жаданы куток, іх часовы дом.

Крыкнуў ён, каб даць знаць сваім. Рэха пакацілася між ціхіх стромкіх скал, але іншага адказу не было. Зноў крыкнуў — таксама нічога. Манг адразу адчуў, што ён пахаладзеў і не можа рухацца.

Напружыў апошнія сілы, увайшоў у сярэдзіну, азірнуўся — нікога няма! Нават «гаспадаркі» на беразе няма: значыцца, выехалі не часова, а назаўсёды.

Ледзь жывы выбраўся ён на знаёмую пляцоўку і паваліўся на зямлю…

VII

Дома. — «Чорт!» — Па ахвяру. — Альпага. — Барацьба з птушыным царом. — Спуск на «парашуце». — Урачыстае ахвяраванне. — Чорт ашукаў!..

Жыццё абедзвюх сем'яў пасля ад'езду Манга не змянілася. Жылі яны спакойна і шчасліва, мелі ўсё, чаго толькі маглі жадаць такія людзі. З цікавасцю чакалі звароту Манга.

— Можа, ён прывязе ад іх што-небудзь карыснае для нас? — казаў Тайдо.

— Хоць бы сам вярнуўся, і гэтага досыць было б, — адказвала маці.

Дабрадушны Кос супакойваў.

— А што з ім можа здарыцца? Манг — хлопец спрытны. Кану добра зроблена.

Аднойчы Мгу з дачкой Тайдо «збіралі плады з дрэва». Як заўсёды, седзячы ў чоўне, прыпаднялі галіну. Дзяўчынка падтрымлівала яе, а Мгу здымала ўраджай. Унізе адкрылася чыстае свабоднае месца, дзе відаць было дно ды гулялі рыбкі.

Дзяўчынка наглядала за імі, цешылася. Раптам яна адхіснулася і з жахам закрычала:

— О! Чорт!

Зірнула Мгу і закрычала з няменшым жахам. Галіна вывалілася з рук, і яны пачалі ўцякаць да берага.

— Што? Што такое? — занепакоіліся дарослыя.

— Чорт, страшэнны! З вачыма, — сказала Мгу, трасучыся ад страху.

Бацькі здзівіліся, пачалі пытацца падрабязней, але ніякага толку не дабіліся, акрамя слоў: «Чорт! Страшэнны! Баюся!» Мужчыны селі ў лодку, пад'ехалі да таго месца, паднялі галіну, але нічога не ўбачылі. Так і падумалі, што дзяўчатам нешта здалося.

Прайшло некалькі дзён. Пра гэтае здарэнне нават забыліся, толькі дзяўчаты памяталі і больш не ішлі збіраць спажыву з галля.

Але хутка і Кос з жонкай натрапілі на нешта незразумелае. Яны падрыхтаваліся лавіць рыбу торбай, што выдумаў Манг. Паднялі галіну, убачылі, як звычайна, рыбу і толькі нацэліліся апусціць прыладу, як унізе заварушылася нешта вялікае і нязграбнае, нібы камяк змеяў, і разам з гэтым вада пачарнела, нібы хто напусціў туды чарніла. Рыба знікла, нічога больш нельга было разгледзець.

— Што за дзіва такое? — паціскаў плячыма Кос. — Тайдо! Хутчэй сюды!

Пад'ехаў на другім чоўне Тайдо, зірнуў і ўбачыў толькі чорную ваду.

— Нічога не разумею, — сказаў ён, недаўменна зірнуўшы на Коса.

— Гэта — чорт! Гэта, мусіць, чорт! — закрычалі з берага дзяўчаты.

— Які там чорт, калі нічога не відаць! — адказаў Тайдо.

— Страшэнны. З вачыма, — паўтаралі дзяўчаты.

— Ды нічога тут страшэннага не відаць, — сказаў Кос. — Мусіць, струмень чорнай бруднай вады надышоў.

На гэтым справа і скончылася, тым болей што праз некалькі мінут яны налавілі рыбы без ніякіх перашкод.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x