Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Але падышоўшы бліжэй, ён адразу заўважыў, што чалавек мёртвы. Відаць, хвалі забілі яго аб скалы, бо чэрап быў прабіты і чарнеўся жудаснай крывавай дзіркай.

Манг агледзеў яго, пакратаў, памацаў чорны мундзір з залатымі гузікамі і рознымі іншымі цацкамі і тут жа заўважыў на поясе дасканалы кінжал («корцік»). Гэтая знаходка выклікала ў ім такую радасць, што ў яго вырваўся крык задавальнення.

Мігам выхапіў кінжал з ножан, пакруціў яго, пацмокаў, а потым захацеў узяць і ножны. А таму, што яны былі прычэплены да пояса, то пачаў здымаць і пояс. Пасля гэтага яму прыйшла ў галаву вельмі разумная думка — зняць і мундзір, бо голаму чалавеку ён будзе вельмі дарэчы.

Нарэшце наш Манг апынуўся ў капітанскім мундзіры, хоць і без портак.

Які ён меў выгляд — уяўляйце сабе самі.

Падабраўшы сваё снеданне, ён весела пайшоў «дадому».

Дзяўчына тым часам прачнулася. Азірнуўшыся навакол і прыпомніўшы ўчарашняе, яна сядзела з такім выглядам, нібы пыталася: што гэта — ці сон, ці сапраўднасць? Што карабель загінуў, што човен, у якім яны ратаваліся, разбіўся, — яна гэта добра памятала. Але потым яна, здаецца, трапіла ў рукі дзікуноў, а цяпер нікога няма, яна адна. Што гэта значыць?

Тут яна ўбачыла, што да яе ідзе нейкае дзіўнае стварэнне ў мундзіры. Спачатку мільганула надзея, што гэта хто-небудзь са сваіх, які выратаваўся ад смерці, пацярпеўшы і абшарпаны; але хутка пераканалася, што гэта ўчарашні дзікун.

Адкуль ён узяў убранне? Значыцца, забіў і абабраў каго-небудзь з каманды! А цяпер ідзе яе чарга…

І зноў яна закрычала ад жаху і зашылася ў куток.

А Манг падышоў, весела смеючыся, вылажыў сваю здабычу і лагодна сказаў:

— Вось, еш! — Потым здагадаўся, што яна дзівіцца з яго адзення, і дадаў:— Там ваш чалавек, мёртвы.

Пры гэтым ён адной рукой паказаў на мундзір, а другую працягнуў у той бок, дзе быў мярцвяк.

Дзяўчына не ведала, што і думаць. Усё казала за тое, што гэты дзікун, прынамсі цяпер, не думае рабіць ёй нічога дрэннага. Што ж адбылося там, куды ён паказвае?

Нарэшце яна набралася адвагі, рашуча падышла да яго і пачала паказваць на мігі, каб ён павёў яе туды. Манг зразумеў і пайшоў.

Калі яны падышлі да берага, яна ўсё зразумела. Жаль ахапіў яе сэрца, слёзы паліліся з вачэй. Некалькі хвілін прастаяла яна, уяўляючы сабе ўвесь жудасны малюнак.

«Хто ведае? Можа, іх лёс лепшы за мой. Для іх, прынамсі, ужо ўсё скончана, а я…» — думала яна праз слёзы.

Непрыемна ёй яшчэ было, што чалавек ляжыць, як падла. Трэба было б пахаваць яго. Але як гэта зрабіць? Тады яна пачала паказваць Мангу, каб спусціць мерцвяка ў мора. Манг адцягнуў яго ў ваду, і той ціха закалыхаўся на хвалях.

Дзяўчына адвярнулася і хутка пайшла назад, нібы ўцякаючы ад гэтага месца. Уражанне было вельмі цяжкае, але разам з тым яна адчувала, што зусім перастала баяцца гэтага дзікуна. Яна пераканалася, што з усіх бакоў паводзіны яго былі такія ж, як і кожнага добрага чалавека. Гэта быў не звер які-небудзь, а самы звычайны чалавек.

Дзівіла толькі яе, чаго ён тут адзін? Няўжо ён трапіў сюды гэтак жа, як і яна? Значыцца, на гэтым востраве ім абаім прыйдзецца жыць, можа, шмат гадоў. А можа, і да самай смерці…

Але пакуль што аб гэтым лепш не думаць. І тады дзяўчына адчула, што страшэнна хоча есці.

Аднак, калі Манг прапанаваў ёй сваіх слімакоў, дык яна прыйшла ў жах, бадай такі самы, як учора ад выгляду дзікуна. Манг і падсмажыў іх у попеле і сам пачаў есці, выразна паказваючы, што вельмі смачна, але яна нават адвярнулася, каб не бачыць.

Тады яна паказала, што хоча піць. Манг зараз жа ўскочыў, пабег да мора, знайшоў вялікую чарапашыну і пабег з ёй шукаць вады. Добра яшчэ, што нядаўна быў дождж і знайсці ваду было лёгка.

Нельга сказаць, каб прыемна было ёй піць ваду з брудных рук дзікуна, з нейкай чарапашыны, з нейкай лужыны, але нічога не зробіш, — трэба было прывыкаць.

Манг здагадаўся, што Белая Птушка стравы яго не любіць. Тады ён захацеў пачаставаць яе рыбай. Але гэтая справа была больш складаная. Не маючы ніякіх прыладаў, трэба было знайсці такое месца, дзе можна загнаць рыбу ў куток, каб злавіць рукамі. А гэта не заўсёды ўдаецца. Ен зноў пабег да берага.

Знайшоў больш-менш зручнае месца, але не такое вузкае, каб можна было спадзявацца злавіць рыбу рукамі. Тады ён зняў свой… свае… як бы тут сказаць, ну, штаны, якія лепш было б назваць поясам, альбо пояс, які замяняў яму штаны. З гэтай прыладай яму ўдалося налавіць маленькіх рыбак. О, каб толькі ведала Белая Птушка, якім спосабам Манг ловіць ёй рыбу!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x