Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З палёгкай уздыхнулі людзі. Кожны быў упэўнены, што пасля такога ўрачыстага ахвяравання дух не будзе рабіць ім крыўды.

І сапраўды, пасля гэтага яны шмат дзён не бачылі страшыдла і амаль што забыліся на яго.

— Я ж казаў, што ахвяра дапаможа! — задаволена казаў Кос.

…Спакойна спалі людзі на беразе, закапаўшыся ў свае скуры. Агонь пагас. Пачало світаць. Наверсе ўжо стрэльнулі праменні сонца, але тут быў яшчэ змрок.

Вось ля берага ў вадзе нешта заварушылася. Праз хвіліну з-пад вады высунулася нібы змяя, але без галавы. Мусіць, таму яна папаўзла на бераг асцярожна, няўпэўнена, вобмацкам. Усё цела яе было пакрыта нарастамі, якімі яна мацала тое, да чаго дакраналася.

Вось яна абмацала голую нагу хлопчыка і зараз жа абкруцілася вакол яе. Хлопчык праз сон уздрыгануўся некалькі разоў, але не прачнуўся. Тады з-пад вады выпаўзла, на гэты раз ужо хутка і ўпэўнена, другая змяя і абвіла другую нагу.

Хлопчык прачнуўся і закрычаў. Усхапіліся дарослыя і ўбачылі, што дзве змяі цягнуць хлопчыка ў ваду. Не доўга думаючы, Тайдо ўхапіў сякеру і перасек адну змяю.

Але ў гэты момант у вадзе нешта моцна плюхнулася, у паветры са свістам мільганула нібы пуга — і трэцяя змяя абкруцілася вакол шыі Тайдо. Спачатку ён адчуў, нібы яго апякло гарачае жалеза, а потым пачало сціскаць яго шыю.

— Кос! Сячы! — прахрыпеў Тайдо. Але Кос і без таго не драмаў. Мігам разрубіў ён гэтую змяю і думаў быў ужо ратаваць хлопчыка, як у паветры ўзвілася чацвёртая змяя. Але ад яе паспелі адскочыць. Пакруціўшыся ў паветры, яна апусцілася на хлопчыка. Абодва мужчыны кінуліся дапамагаць, але…

— Чорт! Чорт! — закрычалі жанчыны, з жахам гледзячы ў ваду. Паглядзелі туды мужчыны, і сякеры вываліліся з іх рук…

З-пад вады, вылупіўшы свае агромністыя вочы, глядзела на іх тая самая страшэнная галава, вакол якой у запасе яшчэ былі змеі.

— О дух! Пашкадуй нас! — прастагнаў Тайдо і паваліўся ніц на зямлю. Кос і жанчыны зрабілі тое самае.

А тым часам хлопчыка пацягнула ў ваду…

Праз некалькі часу два чоўны спешна выязджалі ў мора. Няшчасныя людзі павінны былі ўцякаць з найлепшага прытулку, які толькі маглі мець. Уцякаць затым, што іх ашукаў «чорт»: прыняў ахвяру, як добры, а потым вось што нарабіў. [12] «Чорт» — гэта быў так званы спрут, або васьміног (дзеля таго, што ён мае восем такіх «ног», правільней, шчупальцаў), які адносіцца да разраду малюскаў (мяккацелых). Ен часам дасягае двухсот кілаграмаў вагі, а шчупальцы бываюць да дзесяці метраў даўжыні. Васьміногі сустракаюцца ўсюды, але такія вялізныя бываюць рэдка. Яны настолькі страшэнныя і агідныя, што, здаецца, ні аб кім няма столькі апавяданняў, колькі аб гэтых васьміногах.

VIII

Чаканне. — Нгара! — Барацьба ў вадзе. — І «чорт» умяшаўся! — Смерць пад рогат. — Вандраванне з паненкай. — Спатканне са сваімі.

Манг ляжаў на беразе, але не адчуваў адпачынку. Думкі віхурай круціліся ў галаве. Ен усё хацеў адгадаць, што тут здарылася. Можа, яны выехалі часова? Але чаму тады няма будана і ніякіх рэчаў? А калі назаўсёды, дык з якой прычыны? Можа, яны загінулі ўсе? Але няўжо ўсе адразу?..

Тут ён заўважыў, што зусім у другім месцы, воддаль, ляжаць нейкія рэчы. Падышоў, паглядзеў. Вось гаршчок, але не іх, мабыць, Косаў. Вось — сякера, але яна ўжо зусім незнаёмая, нават не Косава. Вось нейкі пас, якога не меў ні яго бацька, ні Кос.

І некалькі скурак, таксама незнаёмых.

Выходзіць, што тут ужо жыве іншы гаспадар! Як гэта магло здарыцца? І хто ён ці яны? Няўжо ж яны пагубілі ўсю яго радню і самі пасяліліся? Але рэчы сведчаць, што народу тут нямнога, мусіць, не болей як два чалавекі.

Значыцца, нічога не застаецца, як чакаць і пільнаваць. І Манг прытуліўся за выступ скалы.

Чакаць прыйшлося нядоўга, бо дзень ужо канчаўся. Праз некаторы час па-за скалою пачуўся плюскат, нібы хто грабе вяслом, а яшчэ праз хвіліну паказалася і лодка. Мангу адразу зрабілася лягчэй на сэрцы, калі ён убачыў, што там сядзіць толькі адзін чалавек.

Але праз момант ён ледзь не закрычаў і не выскачыў, калі пазнаў, што гэта Нгара. Дык вось хто тут абсталяваўся! Манг пачаў нават трэсціся ад злосці. Яму здавалася, што Нгара наўмысля марудзіць, што ён ніколі не даедзе да берага.

Той тым часам павольна і спакойна пад'ехаў, выкінуў з лодкі нейкую птушку, галлё, потым, не спяшаючыся, вылез сам. Па ўсіх яго рухах відаць было, што ён адчувае сябе дома. Нават ні разу не зірнуў па баках.

Манг сцяў зубы, напружыўся і чакаў найбольш зручнага моманту, каб кінуцца на ворага. Нгара падышоў да вогнішча, схіліўся, памацаў попел. Відаць, ён быў яшчэ гарачы, бо Нгара падкінуў сухой травы і пачаў дзьмуць.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x