Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Папуаска палажыла дзіцяня каля хаты, ухапіла адно маленькае парасё, пачала мілаваць яго… і карміць сваімі грудзьмі. Гэта лічыцца самым звычайным з'явішчам, якое еўрапейскія даследцы не раз наглядалі.

Паклапаціўшыся па гаспадарцы, жанчыны зноў пайшлі ў лес. Насустрач ім ішлі другія жанчыны і дзеці, таксама з вязкамі. Значыцца, недзе там было іх поле ці агарод.

Папуаскія агароды звычайна знаходзяцца далёка ад сялібы, часам за тры-чатыры кіламетры, у больш вільготных месцах, бо самі яны селяцца ў сушэйшых. Падрыхтоўваюць зямлю ўсе агулам, талакой, і тут ужо галоўным чынам працуюць мужчыны. Праца гэта пры іх умовах страшэнна цяжкая: трэба высечы, выкарчаваць ці выпаліць лес, перакапаць зямлю, зрабіць які-небудзь плот, — і ўсё гэта блізка што голымі рукамі, калі не лічыць розных там сукоў, каменных сякер, касцяных нажоў і толькі, можа, на ўвесь род некалькіх сапраўдных сякер і нажоў.

«Ворыва» адбываецца такім чынам: мужчыны становяцца ў рад з каламі ў руках. Яны ўбіваюць гэтыя калы ў зямлю як мага глыбей, потым разам нахіляюць іх і выварочваюць груды зямлі.

За імі ідуць жанчыны. Яны разбіваюць груды маленькімі драўлянымі рыдлёўкамі і выбіраюць карэнні і траву. За імі ідуць дзеці. Яны ўжо канчаткова пераціраюць зямлю рукамі.

Гэтая праца выконваецца талакой. А потым ужо кожная сям'я робіць сабе грады паасобку.

Але, зрабіўшы гэтую працу, мужчыны лічаць сябе вольнымі ад усіх іншых гаспадарчых абавязкаў. Далей працуюць ужо толькі жанчыны, а мужчыны, як мы бачылі, «адпачываюць». Жанчына з'яўляецца нібы карыснай хатняю жывёлінай, і багатым лічыцца той бацька, які мае больш дачок…

Разводзяць яны какосавую пальму, таро, бананы, ямс (як проса), тытунь. У кожную пару года што-небудзь паспявае, так што гаспадары карыстаюцца свежымі пладамі і гароднінай круглы год. Але цяжкія ўмовы працы не даюць ім пазбыцца голаду і галечы.

У ум-камалі тым часам сядзела і ляжала чалавек пятнаццаць мужчын. Апранутыя яны былі адным толькі фартухом, ды на руках і нагах былі кольцы. Пяць чалавек сядзелі каля агню і курылі цыгарку з зялёнага тытуню. Кожны зацягваўся раз і перадаваў свайму суседу. Цыгарка не хацела гарэць, і кожны раз трэба было яе запальваць зноў.

Папуаскія франты шмат часу трацяць на свае зачоскі, больш, чым добрыя нашы паненкі. Так, адзін з іх на працягу дзвюх гадзін працаваў, каб з дапамогай трэсачкі паставіць старчаком кожную валасіну паасобку. А каб яны так трымаліся і далей, ён перацёр галаву мокрай чырвонай глінай.

Другі тым часам абляпіў галаву вапнай. Праз дзень ці два вапна злазіла, і тады валасы рабіліся на некалькі дзён светлымі. Дзеля гэтай красы варта было папрацаваць. Старэйшыя мужчыны рабілі тое самае і са сваімі бародамі.

Потым яны ўтыркалі ў валасы пер'е какаду і пеўня і нават нейкія грабяні з бамбуку, якія ўжываюцца тут толькі мужчынамі, а не жанчынамі. Гэтыя самыя грабяні ўжываюцца яшчэ як відэльцы ў часе яды.

Зрабіўшы зачоскі, яны доўга цешыліся і выхваляліся адзін перад адным, на зайздрасць сваім суседзям.

Праўда, і другія мужчыны былі не горш аздобленыя. Напрыклад, адны каралі з сабачых зубоў чаго былі вартыя. Нездарма жанчынам забаранялася насіць такія каралі. Яны мелі права насіць толькі два зубы ў вушах, як у нас завушніцы.

Але было нешта яшчэ важнейшае, аб чым жанчыны нават не маглі і думаць: гэта клык вепра. Яго мелі права насіць толькі мужчыны.

Абсталяванне клуба складалася з нараў, зброі і вялікай колькасці чалавечых чарапоў. Усе яны былі размаляваны і віселі ў кожнага над галавой. У куце стаяла вялізная фігура чалавека — «тэлум», зробленая з дрэва ў памяць нейкага старадаўняга героя, і, урэшце, ля дзвярэй стаяла пустая калода, якая служыла барабанам. Гук гэтага барабана азначаў якое-небудзь вялікае здарэнне і чуцён быў далёка навакол.

— Ходзяць чуткі, што Мукку думаюць пайсці на нас, — казаў адзін з мужчын.

Мукку — гэта суседні род, з якім Какаду заўсёды былі ў варожых адносінах.

— Я буду вельмі рады здабыць яшчэ некалькі чарапоў,— сказаў франт з вапнянай галавой.

— Але чаму Мапу чакае?

— Пасланцоў усё яшчэ няма.

Мапу быў правадыр роду Какаду. Ен лічыўся не толькі самым дужым і храбрым мужчынам, але і самым разумным. Ен меў дачыненне да еўрапейскай цывілізацыі: дзверы яго хаты былі, як мы ведаем, з дошчак ад еўрапейскай скрыні і нават з надпісамі, якія мелі цудоўную сілу.

Апрача гэтага, ён меў еўрапейскую камізэльку, якую апранаў ва ўрачыстых выпадках.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x