Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нанач, зразумела, паставілі варту, але месца было такое спакойнае, што вартаўнік заснуў раней за іншых.

Чунг-лі ляжаў пад высокім дрэвам за дзесяць крокаў ад вогнішча, прыслухоўваўся да гурчання вады між катэрам і берагам і думаў аб тым, дзе цяпер знаходзіцца яго брат, ці сустрэнуцца яны калі-небудзь і наогул, ці жывы ён…

Усе ўжо спалі. Агонь згас. Недзе далёка завыў сабака. Можа, блізка жыллё, а мо гэта дзікі сабака, якіх шмат водзіцца на Новай Гвінеі.

Файлу павярнуўся на другі бок, і ў гэты момант яму здалося, што каля Чунг-лі мільгануў нейкі цень. Ен падняў галаву, працёр вочы — нічога. Але ён не паленаваўся нават устаць, падышоў да Чунг-лі,— той спіць як забіты; ён абышоў навакол, прыгледзеўся, прыслухаўся — нічагусенькі.

Тады ён супакоіўся. Пэўна, са сну яму нешта здалося. Падкінуў галля ў агонь, прыладзіўся і спакойна заснуў.

IV

Племя Какаду. — Жыццё папуасаў.— Прыход місіянера. — Правадыр Мапу. — «Культурная праца» місіянера. — Баль на ўвесь свет.

Як мы ўжо адзначалі, папуасы не складалі якой-небудзь дзяржавы. Жылі яны паасобку, сваімі родамі, не мелі сталых зносін з суседзямі, а калі сустракаліся з імі, дык большай часткай у сварцы.

Часта дужэйшы род падначальваў сабе бліжэйшыя ваколіцы, але хутка магло быць наадварот, і адносіны ўвесь час мяняліся.

Род Какаду налічваў чалавек чатырыста народу, разам з жанчынамі і дзецьмі. Хаціны іх былі раскіданы па абодвух берагах маленькага ручая, на ўзгорках. Большасць будынкаў стаяла проста на зямлі, і толькі некаторыя былі пабудаваны на невысокіх слупках. Стрэхі — з плеценага пальмавага лісця, сцены — з галля; зразумела, ніякіх акон не было, толькі адна дзіра, якая служыла дзвярмі. Дзверы гэтыя ніколі не зачыняліся, бо не было каму і не было чаго красці.

Толькі адзін больш вялікі дом меў «дзверы»: бок скрыні ад тавараў з англійскімі надпісамі. Як і калі трапіў сюды гэты «кавалак цывілізацыі» — невядома. Не ведаў, мусіць, і сам гаспадар дома, правадыр роду.

Але найбольш выдатны быў другі будынак, велізарны, на высокіх слупах і з высокай вежай, нібы царква. На канцы вежы развяваўся пук пер'я какаду — знак усяго роду.

Гэта была цікавейшая ўстанова папуасаў — «ум-камаль», які можна было б параўнаць з нашым клубам. Тут жылі нежанатыя мужчыны, а жанчыны нават і блізка не падпускаліся.

Тут адбываліся розныя сходы і нарады; сюды прыходзілі госці і падарожнікі (вядома, толькі мужчыны); тут мужчыны праводзілі ўвесь свой час, курылі, ляжалі, спявалі.

І цяпер тут было досыць народу, а ў другіх месцах вёскі зусім мала.

Асабліва кідалася ў вочы адсутнасць жанчын. Па вуліцы бадзяліся свінні і сабакі, якія мелі права свабодна заходзіць ва ўсе хаты. Відаць было яшчэ некалькі курэй, якіх жыхары трымаюць галоўным чынам дзеля пер'я. І больш ніякіх адзнак гаспадаркі, нават ані кавалка апрацаванай зямлі.

Ля адной хаціны сядзела жанчына і шукала нешта ў галаве свайго гаспадара.

Перад многімі дамамі стаялі нейкія платформы на чатырох слупах. На іх таксама ляжалі і сядзелі па аднаму ці па некалькі чалавек мужчыны.

Тут яны адпачывалі, гутарылі. Гэта былі ўжо ўласныя, дамовыя месцы адпачынку для жанатых мужчын, бо ў хаце ім не давалі спакою свінні і сабакі. Сюды таксама жанчыны не дапускаліся, і толькі ў выключных выпадках, у знак пашаны, ім дазвалялася пасядзець пад платформай.

Вось з лесу падышлі дзве жанчыны, відаць, матка з дачкой. Усё адзенне іх складалася з адной спадніцы вышэй калень, зробленай з чароту.

На спіне, зачапіўшы вяроўку за лоб, яны неслі па цяжкай вязцы таро, расліны, якая тут замяняе нашу бульбу. Амаль уся праца па гаспадарцы ляжыць тут на жанчынах; коней няма, і ўсе цяжары пераносяцца жанчынамі гэтым спосабам, так што ў іх на лобе нават выціскаюцца раўкі ад вяроўкі.

Дома яны адрэзалі вялікія клубні таро, загарнулі ў лісце і паклалі ў гарачы попел. Калі яны спякліся, абчысцілі ад гарэлых лісцяў і растаўклі ў кашу, замяшаўшы з вадой. Зрабіўся вельмі ліпучы клей. Гаспадыня паставіла яго ў куток хаты, а адтуль узяла другі гаршчок з такім самым клеем-кашай, якая прастаяла ўжо два дні і ўкісла.

Гэтую ўжо гатовую кашу яна панесла да гаспадара, які сядзеў на платформе з госцем. Яны запусцілі па тры пальцы ў гаршчок, а каб каша вельмі не цягнулася, накруцілі і наматалі яе на руку і пачалі павольна ласавацца.

Прыйшла дадому і суседка, жонка госця, таксама з вязкай таро ды яшчэ з малым дзіцянём на руках. Свінні, угледзеўшы гаспадыню, кінуліся да яе, сталі верашчаць, ціскацца, як пестуны, і сапраўды яны былі пестуны. Папуаскія жанчыны няньчацца з імі, як у нас важныя пані з сабачкамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x