Янка Мавр - У краіне райскай птушкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Янка Мавр - У краіне райскай птушкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1983, Издательство: Юнацтва, Жанр: Путешествия и география, Прочие приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

У краіне райскай птушкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «У краіне райскай птушкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнігу ўвайшлі дзве прыгодніцкія аповесці вядомага беларускага пісьменніка Янкі Маўра «У краіне райскай птушкі» і «Сын вады». У іх расказваецца пра жыццё і барацьбу народаў Акіяніі і Паўднёвай Амерыкі.
Змест: У краіне райскай птушкі
Сын вады
Мастак Друкуецца з выдання:

У краіне райскай птушкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «У краіне райскай птушкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзяўчынцы гадоў трынаццаці прыйшоў час гадаць гэтую прыгожасць. Матка ўзяла маленькі гарачы вугольчык і палажыла яго дачцэ на голае плячо. Заскварылася скура, застагнала дзяўчынка, сцяла зубы, заварушыла пальцамі, але стаяла на месцы. Яна павінна была так цярпець, пакуль вугольчык не зробіцца попелам. А каб ён не згас, матка дзьмухала на яго…

Ідучы міма, Саку ўбачыў гэтую сцэну, не вытрымаў і скінуў вугольчык.

— Што ты робіш? — сказаў ён матцы. — За што ты мучыш дзіця?

Матка паглядзела на яго, як на вар'ята, і пачала лаяцца. Нават дзяўчынка таксама была нездаволена.

Але жанчыны прыбіраліся дарэмна, толькі, як кажуць, за кампанію. Яны не мелі права прымаць удзел у святкаванні. Усе святкаванні адбываюцца без іх. Як мужчыны, таксама і жанчыны з дзецьмі перакананы, што калі б яны толькі паглядзелі на ўрачыстасць, з імі абавязкова здарылася б якая-небудзь бяда.

Асабліва небяспечнай для іх была музыка. Дзе там граць, — нават бачыць музычныя прылады яны не павінны былі і, калі тыя выпадкова траплялі ім на вочы, самі ўцякалі, бо шчыра верылі, што ад гэтага ім пагражае няшчасце.

Тым часам ля вогнішчаў адбывалася вялікая падрыхтоўка. Паклалі два бервяны, паміж іх паставілі шмат гаршкоў. Прынеслі прывязаных да жэрдкі свіней, закалолі іх пікамі. Сабак жа проста бралі за заднія ногі і разбівалі ім галовы аб дрэвы.

У гаршкі спачатку палажылі зялёнае лісце, каб страва не прыгарала, потым сталі класці па кавалку мяса. Некаторыя ўлажылі асабліва смачную страву: яшчарак і змей, разрэзаных удоўж. Для прыправы, хто меў, дадалі жукоў, вялізных павукоў і тлустых чарвякоў. Гэтыя чарвякі (вусені), нават сырыя, лічацца найсмачнейшай стравай.

Самай жа галоўнай прыправай лічыцца соль, якой тут зусім няма. Яе здабываюць з дрэў, якія доўга былі ў моры і насыціліся соллю. Такія дрэвы яны выменьвалі ў суседзяў, што жылі бліжэй да мора. Зразумела, здаралася гэта рэдка. Кавалкі дрэў палілі на асобным вогнішчы і попел ужывалі як соль.

Кіраваў усёй справай Мапу. На ім была самая ўрачыстая вопратка — еўрапейская камізэлька, і ён адчуваў сябе ў ёй не горш, як цар у сваім каранацыйным адзенні. І відаць было, што ўсе яго падуладныя адчувалі тое самае. Толькі Саку, зірнуўшы на такую фігуру, апусціў галаву і ўсміхнуўся.

Зразумела, Саку, як пачэсны госць, павінен быў сесці побач з правадыром.

Калі мяса згатавалася, Мапу ўзяў рукамі вялізны кавалак і даў Саку першаму. Гэта было знакам вялікай пашаны да місіянера.

Пакуль елі розныя стравы, пачалася падрыхтоўка да самага галоўнага частавання: гэта было пітво, так званае — «кэу». Для прыгатавання яго ўжываецца адна расліна з пароды перцу.

Прынеслі вязкі гэтай расліны, і маладзейшыя пачалі жаваць яе і пляваць у гаршчок. Праца была марудная, дзеля гэтага частку аднеслі да дзяцей, каб яны дапамаглі. Калі ўсё перажавалі, тады дадалі вады, працадзілі праз траву і далі крыху пастаяць. [6] Еўрапейцы спрабавалі зрабіць кэу, проста расціраючы расліну, але з гэтага нічога не выйшла. Відаць, ад сліны спецыяльна адбываюцца нейкія хімічныя працэсы.

Пакуль скончылі яду, гарэлка настаялася. Мапу наліў першую «шклянку» з бамбуку і таксама паднёс Саку першаму.

— Не, гэтага я не магу! — рашуча адмовіўся Саку: — Наш закон не дазваляе.

Хаця гаспадарам і непрыемна было, але яны вельмі не прымушалі: закон дык закон.

Тады другія падставілі свае бамбукавыя чаркі. Відаць, пітво было звярынае, бо шмат у каго вочы на лоб павылазілі. Але адразу адчувалася, што гарэлка зрабіла ўплыў: некаторыя нават стаяць цвёрда ўжо не маглі.

Закусілі бананамі і бататам (салодкая бульба).

Тады Мапу ўстаў і звярнуўся да народа з прамовай:

— Вось наш брат Саку. Ен уцёк ад нас і доўга жыў з белымі. Ен даведаўся аб іх сіле. Ен ведаў іхняга духа. Ен можа папрасіць яго, каб ён дапамог нам, як дапамагае белым. Саку можа папрасіць духа, каб Мукку не маглі супраць нас ваяваць, і мы тады забяром іх усіх. Хай грае музыка!

Народ закрычаў ад радасці, падняўся шум, гам. Саку вельмі здзівіўся, пачуўшы такія словы, і ўстаў, каб растлумачыць народу, у чым справа.

— Браты! — пачаў ён казаць. — Праўда, што ў белых я пазнаў вялікага духа, які ўладае ўсімі намі — як белымі, таксама і чорнымі, праўда, што вялікі дух усё можа, але…

Пачуўшы аб тым, што вялікі дух усё можа зрабіць і, значыцца, дапамагчы ім, народ зноў пачаў крычаць, вітаць Саку, уздымаць зброю.

— Смерць Мукку! Знішчым іх! — чуліся галасы.

— Браты! — пачаў ужо крычаць Саку напружаным голасам. — Вы памыляецеся! Вялікі дух не дапамагае рабіць забойстваў…

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «У краіне райскай птушкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «У краіне райскай птушкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «У краіне райскай птушкі»

Обсуждение, отзывы о книге «У краіне райскай птушкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x