Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой

Здесь есть возможность читать онлайн «Жуль Верн - 80000 кіламетраў пад вадой» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1937, Издательство: Джяржаўнае выдавецтва Беларусі, Жанр: Морские приключения, Фантастика и фэнтези, roman, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

80000 кіламетраў пад вадой: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «80000 кіламетраў пад вадой»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Знакаміты прыгодніцкі раман майстра фантастычных сюжэтаў Жуля Верна расказвае пра кругасветнае вандраванне і дзіўныя прыгоды ў марскіх глыбінях даследніка і вынаходніка капітана Нэма і яго таварышаў.

80000 кіламетраў пад вадой — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «80000 кіламетраў пад вадой», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Канадзец — гэта той-жа француз, і хоць не надта таварыскі быў Нэд, але я мушу зазначыць, што ён хутка прывязаўся да мяне, — відаць, яго прыцягнула мая нацыянальнасць. Ён быў рады выпадку пагутарыць па-французску, а мне было прыемна паслухаць старафранцузскі дыялект, захаваны некранутым з часоў Раблэ [10] Рэблэ Франсуа (1495 (?) — 1533) — буйнейшы французскі пісьменнік эпохі Адраджэння. ў некаторых правінцыях Канады.

Нэд Лэнд належаў да старой квебекскай сям’і, даўшай нямала адважных маракоў яшчэ ў тыя даўнія часы, калі горад гэты належаў Францыі.

Пакрысе Нэд Лэнд уваходзіў у смак гутарак са мною, і я ахвотна слухаў аб яго прыгодах у Палярных морах. Яго апавяданні пра паляванні і байкі былі такія шчырыя і паэтычныя, што часамі мне здавалася, нібы я слухаю нейкага канадскага Гамера, спяваючага Іліяду палярных краін.

Я апісваю гэтага смелага чалавека, якім я яго ведаю цяпер, — мы старыя прыяцелі, і дружба наша, народжаная ў дні страшных перажыванняў, застаецца моцнай і непарушанай.

Які-ж быў погляд Нэда Лэнда на морскае страшыдла? Павінен прызнацца, што ён не верыў у існаванне нарвала і — адзіны чалавек на ўсім фрэгаце — не падзяляў агульнага пераконання. Ён ухіліўся ад гутаркі пра гэта, калі я аднойчы паспрабаваў выпытаць яго погляд.

Праз тры тыдні пасля нашага ад’езду, 30 ліпеня, фрэгат знаходзіўся недалёка ад мыса Бланка, у трыццаці мілях ад Патагоніі. Мы перасякалі ўжо тропік Казерога, і цяпер Магеланава пратока была ад нас менш як за семсот міль на поўдзень. Яшчэ восем дзён — і «Аўраам Лінкальн» будзе рэзаць воды Ціхага акіяна.

Я сядзеў з Нэдам Лэндам на юце. Мы гутарылі пра сёе і тое, гледзячы на таямнічае мора, глыбіні якога і дагэтуль застаюцца недаступнымі чалавечаму воку. Па натуральнай асацыяцыі я загаварыў пра гіганцкага нарвала і пачаў разглядаць усе ўмовы, ад якіх залежалі поспех або няўдача нашай экспедыцыі. Але, заўважыўшы, што Нэд Лэнд маўчыць, я паставіў яму пытанне рубам:

— Як можа быць, Нэд Лэнд, — сказаў я, — што вы сумняваецеся ў існаванні гіганцкага нарвала, якога мы праследуем? Ці ёсць у вас якія-небудзь скрытыя падставы быць такім недаверлівым?

Гарпуншчык на працягу некалькіх секунд моўчкі глядзеў на мяне. Раней чым адказаць, ён прывычным жэстам хлопнуў сябе па ілбу, закрыў вочы, нібы збіраючыся з мыслямі, і толькі пасля гэтага сказаў:

— Можа і так, спадар Аранакс.

— Паслухайце, Нэд, вы-ж гарпуншчык па прафесіі, вы перабачылі за свой век сотні вялізных марскіх жывёл — вам лягчэй, як каму-б там ні было іншаму, паверыць у магчымасць існавання гіганцкага кітападобнага. Вы павінны быць апошнім чалавекам, які будзе сумнявацца ў гэтым пры падобных абставінах!

— Вось тут вы і памыляецеся, спадар прафесар, — адказаў Нэд. — Невук скарэй дасць веры ў існаванне фантастычных жывёл, насяляючых сярэдзіну зямнога шара, — гэта зусім натуральна. Але геолаг ніколі не дасць веры гэтым казкам. Так і кітабой. Я праследваў сотні кітападобных, загарпуніў дзясяткі іх і забіў вялікую колькасць. Але якія яны ні былі вялікія і моцныя, ні іх хвасты, ні біўні не маглі прабіць ліставое жалеза абшыўкі парахода!

— Аднак, Нэд, вядомы выпадкі, калі зуб нарвала прабіваў наскрозь барты караблёў.

— Драўляных, прафесар, драўляных! — супярэчыў Нэд. — Ды, прызнацца, я не дужа ў гэта веру — асабіста я нічога падобнага не бачыў. І датуль, пакуль не будзе даведзена адваротнае, я адмаўляю, што кашалоты, кіты і нарвалы могуць рабіць такія руйнаванні.

— Паслухайце, Нэд…

— Не, прафесар, не! Усё, што вы хочаце, але толькі не гэта! Можа велізарны спрут…

— Ні ў якім разе, Нэд! Спрут — гэта малюск гіганцкіх памераў з вялым, мяккім целам. Хай будзе ён хоць пяцьсот футаў у даўжыню, спрут застанецца бесхрыбетным, і значыць зусім бяспечным для такіх суднаў, як «Шатландыя» або «Аўраам Лінкальн». Трэба пакінуць байкі аб небяспецы васьміногаў для караблёў!

— Такім чынам, спадар прыродазнаўца, — іранічна заўважыў Нэд, — вы настойваеце на існаванні велізарнага нарвала?

— Так, Нэд, я перакананы ў гэтым, і маё перакананне асноўваецца на радзе бясспрэчных фактаў. Я не сумняваюся ў існаванні гіганцкай кітападобнай жывёлы, належачай, — як кіты, кашалоты і дэльфіны — да разраду хрыбетных і надзеленай зубам, рогам або біўнем, надзвычайнай моцы.

— Гм! — ухмыльнуўся гарпуншчык і з сумненнем паківаў галавой.

— Заўважце, дарагі мой канадзец, — прадаўжаў я, — што калі такая жывёла жыве ў глыбінях акіяна, у некалькіх мілях пад паверхняю вады, яна павінна мець выключна моцны арганізм.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «80000 кіламетраў пад вадой» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой»

Обсуждение, отзывы о книге «80000 кіламетраў пад вадой» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x