Андрэй Федарэнка - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

З трох бакоў паплоўчык заціснуты быў лесам, з чацвёртага — селішчам, якое на пагорачку, таму было адчуванне, што поплаў збягае ўніз, да рэчкі.

«Ды гэта ж проста… курорт! Гэта ж дом творчасці!» — паклаўшы руку на сэрца і тым яго супакойваючы, думаў Трухановіч.

3

Кожны дзень Трухан на кішэнным каляндарыку праколваў іголкаю — як робяць у арміі, ці пазначаў крыжыкам — як у турме, чарговую дату.

Усё менш заставалася непраколатых і неперакрыжаваных лічбаў. Усё бліжэй было да ў кружок узятага, чырвоным чарнілам абведзенага «часу пік» — даты апошняга абследавання, якое павінна было высветліць — класціся яму на аперацыю, што для яго даўно стала сінонімам смерці, або усё ж надарыцца адкладка, і атрымае ён дазвол ад лёсу яшчэ колькі часу праіснаваць на гэтым свеце — да новага абследавання.

І ў першым, і ў другім варыянтах вясёлага было мала.

«Калі праўда, — думаў ён, тупа гледзячы ў каляндарык, — што кожнаму адмераны свой век, у якім сканцэнтраваны галоўныя этапы, важнейшыя падзеі жыцця — дык тады і размяркоўвацца гэтыя падзеі павінны неяк разумна, з толкам, залежна ад даўжыні веку... Аднаму расцягвацца на дзесяцігоддзі, адпускацца невялікімі порцыямі, ашчадна; другому, як мне, напрыклад, каму не дадзена такой раскошы, як дзесяцігоддзі ў запасе, — на мяне гэтыя падзеі камняпадам павінны ляцець, спрэсавацца павінны да месяца, тыдня, гадзіны, да гэтага вось моманту!..»

Што за падзеі, якога плану яны павінны быць, Трухан слаба ўяўляў сабе. Гэта магло быць новае важнае знаёмства, якое пераверне яго лёс, ці раптоўная жаніцьба на прыгожай нявесце, ці незвычайнае багацце, што дастанецца яму ў спадчыну ад нейкага добрага заакіянскага сваяка… А магла быць іншая крайнасць: ізноў выклік у пракуратуру, і на гэты раз арышт, адзіночная камера, і «суровы прыгавор падпісываю першы»… Ну, не ведаю, штосьці такое. Але яны павінны быць, гэтыя падзеі, адна за адной на яго павінны сыпацца, набіраючы абароты, паскараючы тэмп, не даючы часу апамятацца, разабрацца, перадыхнуць, падаслаць саломкі…

Ды толькі нічога не здаралася з ім. Усе аднолькавыя былі дні — з паходамі на заняткі, з паўгалодным існаваннем, з інтэрнацкімі скразнякамі, і ўсе аднолькавыя ночы — з выпуклымі каляровымі фантастычнымі снамі, якія толькі паспявай запісваць!

Ён думаў, што, можа, у гэтым не­пачынанні, у адсутнасці падзеяў таксама ёсць свой сімвал: ці не значыць гэта, што ён выжыве? І зробіцца такім, як усе, і займее права на свае законныя, расцягнутыя на шэсцьдзесят, семдзесят, нават восемдзесят гадоў дазіраваныя маленькія шчасці, такія, як жонка, дзеці, пераход з інтэрната ў маласямейку, палучкі, «заначкі»…

Ён не змог бы адказаць, адкуль у яго гэта ўзялося, але гэта — такое «шчасце» — чамусьці ўяўлялася яму страшней за любыя аперацыі. Лепш быць хворым, адзінокім, кім заўгодна, любым вырадкам у сям’і, чым быць «як усе», мяшчанскай бязлікаю масай, чым растварэнне ў натоўпе, зліццё з ім — небыццё… Аднойчы на лекцыі, малюючы ў сшытку купалы цэркваў, ён раптам падняў галаву і ўставіўся ў выкладчыка, — так, што той спатыкнуўся на паўслове і вымушаны быў хуценька агледзець сябе, ад чаравікаў да гальштука — мо што не так у адзенні?.. Але ніякага выкладчыка, хоць і перыўся ў яго, Трухан, канечне, у гэтую хвіліну не бачыў. Проста мільганула думка — а што, калі пачалося, вось гэты каскад падзей, а ён, непрывычны, не гатовы, проста празяваў яго, не заўважыў?

Што, не падзея хіба, не пераломны момант у жыцці — паход на Фрунзе, 5, знаёмства з тым жа Ведрычам, пасля якога і ён, Трухан, інакш пачаў глядзець на свет, многае заўважаць з таго, на што раней увагі не звяртаў? А да Нэлі ў госці паход? Так, і гэта таксама! А адчуванне яе цёплай, пругкай ножкі сваёй нагою, калі сядзелі яны побач, прыціснутыя — не падзея хіба?

А ягоныя сны, што пры дапамозе паперы і атраманту даюць яму такую цудоўную, многім і многім недаступную магчымасць перанесціся ў іншыя часы і пражыць паралельна яшчэ адно, дадатковае жыццё?!

А ў пракуратуру выклік, і гэтая нечаканая, павышаная да яго і да ягоных запісаў цікавасць?!

Мала? А чаго ж ён яшчэ хацеў? Значыць, такі малы, беднаваты запас пакладзены на яго рахунак у банку падзей, інакш — такая яго доля. Значыць, трэба цаніць і карыстацца тым, што ёсць. «Не ў хваробе, і не ў комплексах, і не ў беднасці твае праблемы, — сказаў яму неяк Ведрыч, — а ў тым, што ўсяго табе мала. Усё табе хочацца адразу, і адной купюрай». — «Ты ж Церашкову тое самае гаварыў!» — «І Церашкову мала. Але яму мала, дык ён бярэ. Мала жонкі — бярэ палюбоўніцу, мала аднаго дзіцяці — завядзе другое, мала ста грамаў — вып’е дзвесце… А ты і не бярэш, і мучаешся».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x