Андрэй Федарэнка - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрэй Федарэнка - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесці "Нічые", "Вёска" і раман "Рэвізія", што складаюць чарговую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Андрэя Федарэнкі, яшчэ падчас часопісных публікацый атрымалі шырокі чытацкі розгалас, прычым ацэнкі былі неадназначныя, нават палярныя. Чытаюцца творы вельмі лёгка, яны насычаны дэтэктыўна-прыгодніцкімі элементамі, разам з тым аўтар прытрымліваецца строгай дакладнасці гістарычных фактаў.

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Санлівасць як рукою зняло. Вымыты, і пасвяжэлы, і галодны, з адной думкаю: дзецца няма куды, трэба аглядвацца, запамінаць і прывыкаць, Трухановіч — ізноў­такі паперадзе далікатнага Міканора — зайшоў у хату. Тут было светла, прасторна і, у параўнанні з дваром, чыста і прыбрана. Вымытая, дзе­нідзе яшчэ мокрая падлога тхнула свежым аерам. Ад цёплай печы плылі пахі смажаніны. У дальнім кутку перад узятымі ў ручнікі абразамі стаяў «бацька», вусны яго варушыліся, а пальцы складзеныя былі ў шчопаць.

— Апускайся! — Міканор далонню правёў па лаве. — Зараз матку з жонкаю, Настаю маёй, пачакаем. Прыдуць, усё арганізуюць… Смяюся! — знарок гучна гаварыў Міканор, падміргваючы Трухановічу і ківаючы на «бацьку». Затым зняў, павесіў на цвік шапку, прысеў на табурэтку і разам з ёю прысунуўся да «брата» блізка. Паклаў яму руку на плячо. Усміхаўся прыязна, адкрыта. Трухановічу нічога не заставалася, як усміхацца ў адказ. Так і сядзелі — моўчкі, адзін аднаму ўсміхаючыся, як бы любуючыся адзін адным.

На самой справе Трухановіч скарыстоўваў гэты тайм­аўт, каб больш пільна разгледзець новаспечанага братца. Спакойныя вочы. Паголены, чысты, правільны твар. Прычоска «пад гаршчок» — у прамым сэнсе: відаць, без лішніх мудросцяў адзелі чалавеку гаршчок на галаву і ўсё, што з­пад яго вытыркалася, авечымі нажніцамі адхапілі, пакінуўшы капу валасоў зверху і вушы­лакатары па баках. Старэнькі, чорны, залатаны на локцях картовы пінжачок, такія ж — гарнітур! — штаны. На нагах дубовыя чыгуначніцкія чаравікі­«гады»... Зрэшты, як для таго часу і для таго дастатку чалавек, так адзеты, мог лічыцца, відаць, заможным.

Усё гэта было знешне. А вось што ў гэтай аббамберанай галаве? Што за душою? Трухановічу хацелася адшукаць якуюсь несімпатычную рысу ў Міканоры. Ён усміхаўся і ўсё разглядваў яго, вачыма, нібы рэнтгентам, стараючыся пранікнуць яму ў самую душу. Марна. Не было да чаго прыдрацца. Адэкватныя паводзіны, як трэба ўсё гаворыць, акрамя хіба злоўжывання гэтым «смяюся»… Нічога кепскага ў Міканоры не было. І ўсё ж Трухановіч гатовы быў паклясціся — не просты, не аднамерны гэта тып. Ёсць у яго і задняя думка, і другая душа, і двайное жыццё. Але паспрабуй вось так, адразу, разбярыся! Хіба пазней, з часам…

Пакуль ён аддаваўся такім роздумам, Міканор казаў:

— Значыць, кантузія? Ну, нічога. І не такое бывае… Знойдзецца, чым заняцца. Пісьменныя людзі во як трэба. Паперы з сабою? Добра! А тое, што не помніш, дык яно, можа, яшчэ і лепей — пра тую жытку лепш не помніць… Жартую.

Жарты жартамі, аднак голас у Міканора з задушэўнага змяніўся на амаль афіцыйны, начальніцкія ноткі ў ім загучалі. Відаць было, што не так сабе чалавек распытвае, а па справе, з намерам памагчы.

— Ведаеш, я б хацеў аддыхнуць трохі, — сказаў Трухановіч. — Дзе гэта можна? — спытаў, позна спахапіўшыся, што не варта яму было б карыстацца тэрмінамі з далёкай сваёй будучыні, такімі як «ведаеш», ды «дарэчы», ды «зрэшты»…

Не схавалася гэта ад Міканора.

— Ты як бы па­польску гаворыш… Смяюся.

— Дык на вайне ж чалавек пабыў, — пачулася з кутка; бацька маліўся і адначасова, аказваецца, усё чуў. — Сярод людзей, навучыўся.

— Гэта так. Хапіла беднаму… Ну, хадзем, пакажу штосьці!

Трухановіч падняўся і, накульгваючы, пайшоў следам за Міканорам. Яны выйшлі ў цёмныя сенцы, што злучалі дзве хаты. У сенцах Міканор звярнуў направа, правёў Трухановіча праз нейкія лабірыністыя катухі, потым навобмацак адшукаў клямку, піхнуў дзверцы і, адступіўшы, упусціў яго ў каморку. Памяшканне тры на тры метры. У сцяне нядаўна выразанае вакенца, свежая рама бялее дошкамі і пахне смалою. Драўляная падлога. Паліцы ўздоўж сцен. Ложак, сяннік на ім, коўдра. Самаробны мініятурны столік… Божа мой! Уласны стол, уласны ложак, дзверы, якія можна зачыніць за сабою… Аб усім гэтым Трухановіч і марыць не мог. Чакаў у лепшым выпадку лежака дзесь за печчу, абы хоць трохі адзіноты, абы ад чужых воч далей… А тут!

Міканор паляпваў па раме, казаў заклапочана:

— Мохам яшчэ падбіць трэба, заўтра давяду да толку…

— Дзякую… брат! — вырвалася ў Трухановіча.

—Ляжы, ляжы, аддыхай. Я пазаву, калі абед, — і выйшаў гэты незразумелы, дзіўны чалавек.

Трухановіч пасунуўся да вакна. Яно было зроблена нізка, знарок, ці што, з такім разлікам, каб можна было пазіраць у яго, нават на ложку лежачы. Нечаканы, да слёз мілы відарыс адкрыўся раптам за вакном. Скошаны поплаў, як вялізнае футбольнае поле, прасціраўся перад вачыма. Там і сям стажкі жоўтай атавы. Поплаў акурат пасярэдзіне пераразала сіняя рачулка з аброслымі лазою берагамі — да яе было якіх сто крокаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Смута
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Шчарбаты талер
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Гісторыя хваробы
Андрэй Федарэнка
libcat.ru: книга без обложки
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Мяжа
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ціша (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Андрэй Федарэнка - Ланцуг (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x