Андрей Федоренко - Нічые

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Нічые» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Нічые: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Нічые»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Аповесць пра антыбальшавіцкі Слуцкам паўстанні 1920 гады. Польскае войска разбіла чырвоных пад Варшавай, тэрыторыю Беларусі ўжо ў які раз дзялілі суседнія дзяржавы. Паміж дзвюма лініямі франтоў утварылася палоска нейтральнай зоны, «нічыйная зямля», дзе і стала фармавацца Слуцкая брыгада, першае за ўсю гісторыю Беларусі армейскае фармаванне, якое на ўвесь свет абвясціла, што збіраецца выступаць на абарону не тэрыторыі ў складзе Расіі ці Польшчы, а Беларускай Рэспублікі як самастойнай юрыдычна-дзяржаўнай адзінкі...

Нічые — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Нічые», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Увесь, мабыць, Слуцак, ад старога і да малога, высыпаў на ўзбочыны цэнтральнай Шасэйнай («Шасовай») вуліцы, якой маршыравалі вайскоўцы. Услухоўваючыся ў словы песні, узіраючыся ў гэтыя па большасці маладыя, амаль хлапечыя, радасныя твары, жанчыны прыкладалі да вачэй ражкі хустак, а дзядзькі нервова смалілі цыгаркі, кракталі, адварочваліся і бурчэлі на дужа едкую махорку... Каля кургузага будынка аптэкі шчыльнай кучкай стаяла з дзесятак старых слуцкіх жыдоў, ацалелых пасля пагромаў, - аднолькавыя, усе падобныя на рабінаў, у старэнькіх чорных лапсердаках, з пэйсамі, стаялі моўчкі, з застылай скрухай у вачах, і не зразумець было, радуюцца яны, што з'явіліся нарэшце такія ваенныя, якіх можна не баяцца, ці, наадварот, засмучаюцца.

Адбываўся нейкі гістарычны нонсенс. Войска, якое не зрабіла ніводнага стрэлу, якое нават не паспрабавала арганізаваць абарону роднага горада, з песнямі чаканіла крок па слуцкай шасэйцы і пакідала гэты самы горад з годнасцю напалеонаўскай арміі, што заваявала паўсвету, і людзі са слязамі радасці праводзілі яго - так, як звычайна толькі сустракаюць пераможцаў.

Гэта была тая самая, на скорую руку сабраная з добраахвотнікаў - слуцкіх міліцыянераў, чырвонаармейскіх і белагвардзейскіх дэзерціраў, кадравых афіцэраў, вакольных сялян, парэштак атрада інтэрніраванага Булак-Балаховіча, партызан«зеленадубцаў», навучэнцаў трох слуцкіх гімназій, - і ўсё адно няпоўная яшчэ Слуцкая брыгада, першае за ўсю беларускую гісторыю вайсковае фарміраванне, якое прамым тэкстам на ўвесь свет аб'явіла, што з гэтага часу ўзброеным чынам збіраецца выступаць на абарону не нейкай аморфнай «Бацькаўшчыны ў складзе матухны-Расеі ці Польшчы», а менавіта Беларускай Рэспублікі як самастойнай юрыдычнадзяржаўнай адзінкі.

Тая самая брыгада, якая неўзабаве разрасцецца да трох палкоў і больш чым на месяц прыкуе да сябе ўвагу Эўропы [1] «Ці знала ў той час Эўропа, - рытарычна ўскліквае Ю.Віцьбіч, - што ўзброеныя слуцкія сяляне самаахвярна паміралі за сваю Бацькаўшчыну?!» - Знала, канечне, і сачыла. Па-першае, праз Польшчу быў прамы выхад інфармацыі для той жа Эўропы, па-другое, пачатак Слуцкай акцыі амаль храналагічна супаў з канчатковым разгромам Урангеля і масавай эвакуацыяй белых з Крыма, з разгромам Украінскай Народнай Арміі, аддзелаў Булак-Балаховіча і Пятлюры, з перамір'ем бальшавікоў з палякамі (да антысавецкага Кранштацкага мяцяжу, што пяройме ад случчакоў эстафету, яшчэ чатыры месяцы); Эўропе нічога больш не заставалася, як сачыць за падзеямі на Случчыне - адзінай, як цяпер бы сказалі, «гарачай кропцы» на абшарах былой імперыі. (Тут і далей заўвагі аўтара.) , брыгада, што ў многім прымусіць свет лічыцца з Беларуссю як з краінаю і дакажа, што любое змаганне, падмацаванае ідэяй і вераю (якім бы няроўным і бессэнсоўным адносна канчатковага выніку яно ні здавалася), абавязкова - рана ці позна - дасць плён.

Тая самая брыгада, салдатам і афіцэрам якой удзячныя, «шчырыя а мудрыя» нашчадкі адплацяць дзесяцігоддзямі магільнага забыцця, брыгада, якая пакіне пасля сябе столькі блытаніны, столькі загадак, і адна з іх - вось гэты на мышастага колеру, гладкай і жвавай кабылцы афіцэр, зусім малады, на падлетка падобны, з заклееным бурым кавалачкам газеціны свежым парэзам на барадзе, у новенькай адпрасаванай падагнанай форме капітана царскай арміі, толькі што без пагонаў і без кукарды на фуражцы, з дэманстратыўна вывешаным на грудзях «іканастасам» дзесятка царскіх ордэнаў і медалёў - «за асабістую мужнасць». Ён стаіць на ўзбочыне дарогі, прапускаючы калону, і ў напятай постаці яго, і ў неспакойных шэрых вачах, якімі ўзіраецца ён кудысь далёкадалёка праз гэты ранні лістападаўскі перадвячэрні зморак, праз гэтых гарланячых песню людзей, праз голыя слуцкія дрэвы і хаты ў прысадах, бачацца прытоеная нерашучасць, сумненне; ён нібы прадчувае, які след наканавана пакінуць яму ў беларускай гісторыі, і ўсё не адважваецца зрабіць першы крок гэтага следу... Тонкія, па-хлапечы рухавыя вусны яго крывіць усмешка... А хаця, магчыма, малады афіцэр проста так спыніўся: робіць агляд свайму разнашэрснаму войску і пасміхаецца сам сабе з гэтай яго стракатасці. Вось ён ужо прышпорвае ў гладкія бакі кабылку і, пазвоньваючы «іканастасам» узнагарод, скача паўз калону ўперад...

I

Худзенькі, з пугаю ў руцэ чырвонаармейчык нацягнуў лейцы і гучна скамандаваў, закапыліўшы губу:

- Трр-р!

Запрэжаная параю коней падвода спынілася каля чарговай хаты. Падаў рэдкі макраваты снег, таму дабро на падводзе было прыкрыта брызентам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Нічые»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Нічые» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Пётр Федоренко - Лепта
Пётр Федоренко
Андрэй Федарэнка - Нічые
Андрэй Федарэнка
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Вёска
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Андрэй Федарэнка - Нічые (зборнік)
Андрэй Федарэнка
Отзывы о книге «Нічые»

Обсуждение, отзывы о книге «Нічые» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x