Андрей Федоренко - Вёска

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Вёска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Cтудэнта Антона Васкевіча адлічваюць з інстытута… афіцыйна «за п'янства», неафіцыйна «за нацыяналізм і палітычную нядобранадзейнасць».
1990 год. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, беларусізацыя, моладзь удзельнічала ў мітынгах, казала па-беларуску. Тым не менш, людзі, якія выступалі за адраджэнне беларускай культуры і дзяржаўнасці, падвяргалі сябе небяспекі. Даносы, пагрозы праз трэціх асоб, арышты…
Васкевіч едзе дахаты, у вёску, спрабуе разабрацца ў сваёй няпростай сітуацыі...

Вёска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

А як яна пасівела, як зморшчыўся, пацямнеў твар!.. Ну, на пенсіі, ну, цяжкая вясковая доля, — але ж, урэшце, беларускія бабы жывуць даўжэй за ўсіх на свеце, не ў пяцьдзесят жа пяць гадоў так старэць... Гэта была тая самая жанчына, маладая, прыгожая, стройна-тоненькая, у вышываным сарафане, якая ішла колісь з ім, малым Антонам, — вярталіся з далёкіх сотак... Лета, ён бегае па поплаве, стракатым ад розных кветак, ірве іх... Потым напіліся вады з крыніцы, і маці смяялася, што ён баіцца падыходзіць блізка, бо бераг дрыгвісты, не хоча нават глянуць, як вада сама высочваецца прама з зямлі... Як яна потым заспявала — радасна, галасіста, на ўвесь луг, нешта палескае, бо яна чыстая паляшучка, з Турава родам, смуглявая, скуластая, яе і дражняць у вёсцы Тураўкай...

Седзячы цяпер на ўслончыку, пазіраючы на гэтае жоўтае матчына паліто, на самую маці, Антон адчуў, як у сярэдзіне ў ім нешта вось-вось збіраецца абарвацца, а вочы пачынае шчыпаць. Адкуль узялася, ад чаго гэтая віна перад ёю?! Што цяпер яна ўжо не спявае? Што не можа ён вярнуць яе ў той летні дзень, калі пчолы гудзелі на красках, і ліплі да пальцаў смолкі, і песня плыла над рэчкаю, лугам, аддавалася ў лесе?..

Вось што цяпер яму казаць? Што выгналі мяне, але нічога страшнага, галоўнае, я люблю цябе, шкадую, буду слухацца, памагаць? Ды не трэба ёй ніякай помачы! Гэтая праца — адзінае, што ў яе асталося. Яна прывыкла жыць адна, есці абы-як, мала, не паліць у грубе, шкадуючы дроў, мерзці вечна, — але яна шчаслівая, бо жыве не для сябе, ведае: адзін, старэйшы сын — у блізкім горадзе, сямейны, другі вучыцца ў Мінску, гэта для іх ёй трэба недаядаць, недасыпаць... І вось заяўляецца ён, каб памагаць ёй — адбіраць занятак, які для яе само існаванне.

Гэты момант, калі Антон ледзь не заплакаў ад жалю, гледзячы на матку і яе жоўтае асенняе халоднае паліто, ясна паказаў яму: калі ён сапраўды так моцна любіць і шкадуе яе, лепш за ўсё яму не паказваць гэтага. Трэба быць або строга ўпэўненым, або насмешлівым, як з Пульсам у лесе, трэба казаць і рабіць выгляд, што яму на ўсё напляваць, у жыцці бывае не такое, ён, урэшце, жывы-здаровы, малады, і не прападзе. Расслабляцца не трэба было.

Ён сказаў:

— Сядзь ты за стол ды паеж па-людску. Зараз картоплі зварацца.

— Я не хачу, — але паслухалася, села, падперла рукою галаву, гледзячы на яго. — Ну, выгналі? Дапіўся? Ай-яй...

— Ніхто мяне не выганяў. Я заваліў экзамены і ўзяў... на год ці на паўгода акадэмічны водпуск.

— Не брашы, сынок, ты два гады вучыўся на круглыя пяць.

— Скажы лепш, — схамянуўся ён, — чаму ты раструбіла па ўсёй вёсцы, што мяне выгналі за п'янку?

— Я раструбіла?! Я маўчала, як тая рыба ў пельцы! Гэта ж тая, на пошце, прачытала тваё пісьмо! (Маці мела зуб на Надзю-паштальёнку, некалі сама хацела прыстроіцца насіць газеты, але ўзялі Надзю як больш «граматную».)

— Як прачытала? Чужы ліст?

— Так, разадрала канверт і прачытала! Яна што хочаш можа! І пісьмы чужыя чытае, і што хочаш... Пабач на сам, — маці дастала з шуфлядкі тумбачкі пісьмо, падала.

Праўда, добра было відаць, як няўмела, грубавата падклейваўся ў другі раз верх канверта. Васкевіч пакруціў канверт у руках — «А раптам гэта не Надзя?» — падумаў ён і знаёмы з Мінска халадок варухнуўся ў грудзях, каля сэрца.

— А я ўжо як пабачыла, — казала далей маці, — што яе рук гэта не мінула, тады ўжо і я ў магазіне — як то сказаць, прабалтала, што, можа, Антон мой хутка прыедзе. Што, можа, ён там у Мінску трохі выпівае. А так — я ж маўчала, як рыба!

Антон абгарнуў ручніком чыгунчык, сцадзіў у вядро, паклаў у талерку некалькі гарачых бульбін, падсунуў да маткі. Але тая не стала есці, усхапілася, выцягнула з печы вялізны чыгун са «свінячай» ежаю, у вядро з адцэджанай вадою сыпнула мукі, укінула паўкулідкі хлеба, пачала мяшаць рукою...

— І што ты думаеш рабіць цяпер? Адзін, як гаворыцца, на ўсе дзярэўні?

— Нічога... жыць.

— Ну жыві. Ідзі ў які калхоз, калі шчэ возьмуць, ды сядзі тут з маткаю... Будзеце піць з Пульсам, бо той тожэ адзін сядзіць, дык той дурны, а ты ж разумны...

Панесла вядро на двор, а Васкевіч зноў прысеў перад грубкаю, у якой даўно ўжо ўсё патухла, і паўтараў сам сабе, бы зацыклены: «Не Надзя, гэта не Надзя...»

Вяртаючыся, маці заскочыла ў поргаб [3] Пограб. , прынесла ў хату кош, выставіла з яго слоік гуркоў, слоік памідораў, слоік белых марынаваных грыбкоў, міску квашанай капусты, пабегла ў калідор, падсмажыла хутка на газе мяса з яечняю — застаўлены аказаўся ўвесь стол. Паелі моўчкі. Раней, калі Антон прыязджаў з Мінска, заўсёды пытала, ці не вьп'е, і калі згаджаўся, ставіла пляшку куплёнай гарэлкі — цяпер нават не папыталася. Хутка Антон падзякаваў, выбраўся з-за стала, накінуў на плечы кухвайку, выйшаў на двор пакурыць. Марозу амаль не было, ледзь-ледзь мігцелі над галавой слабыя зоры. Усё навокал цёмнае, чорнае — нават плот і дрывотня здаюцца нечым чужым, фантастычным... Моцна пахла начным адліжным снегам, і проста рука не паднялася закурыць, перабіваць гэты пах. «Нічога, цяпер усё ясна. Чысты перад Богам і людзьмі».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Пётр Федоренко - Лепта
Пётр Федоренко
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Вёска»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x