Андрей Федоренко - Вёска

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Вёска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Cтудэнта Антона Васкевіча адлічваюць з інстытута… афіцыйна «за п'янства», неафіцыйна «за нацыяналізм і палітычную нядобранадзейнасць».
1990 год. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, беларусізацыя, моладзь удзельнічала ў мітынгах, казала па-беларуску. Тым не менш, людзі, якія выступалі за адраджэнне беларускай культуры і дзяржаўнасці, падвяргалі сябе небяспекі. Даносы, пагрозы праз трэціх асоб, арышты…
Васкевіч едзе дахаты, у вёску, спрабуе разабрацца ў сваёй няпростай сітуацыі...

Вёска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Нічога, не прападу!»

Стол у куце, абраз Святога Міколы, завешаны доўгай, да падлогі гардзінаю, тэлевізар, прыкрыты квятастым пакрывалам, збоку на стале — квадратнае люстэрка, абтырканае па краях віншавальнымі адкрыткамі... Васкевіч паглядзеўся ў яго, прычасаўся. Чорны світэр пасаваў да светлага твару, белых кароткіх валасоў. Васкевіч спадабаўся сабе — і знешне, і, галоўнае, сваім становішчам: што вось ён, «выгнаннік», «пакутнік за ідэю», сядзіць тут, у глухой вёсцы, няпаленай хаце, і наперадзе — пуста, ніякай пэўнасці. «Нічога, не прападу», — паўтарыў ён у думках камусьці, хто нібыта якраз дабіваўся і вось урэшце дабіўся, каб ён, Антон Васкевіч, прыехаў у глухамань, абуўся ў бітыя валёнкі і згінуў тут назаўсёды без следу.

Перш-наперш прынёс добры абярэмак дроў, навыбіраўшы сухіх, адных бярозавых, запаліў у грубцы. Ведаючы, куды едзе, што маткі можа не аказацца дома, ён яшчэ ў Мінску, у вакзальным буфеце купіў некалькі бутэрбродаў з сасіскамі і кавы ў пакеціках; цяпер перакусіў, зрабіў гарачай кавы, сеў на ўслончык перад грубкаю, закурыў і стаў глядзець на агонь. Спакой, расслабленасць, утульнасць пакрысе разліваліся па целе — разам з кожным глытком духмянай салодкай кавы, з кожнай зацяжкаю, — і думкі рабіліся нейкія млявыя, расслабленыя, нават не думкі, а адна думка, якую яму асабліва падабалася пракручваць: «Вы яшчэ пашкадуеце, будзеце прасіць... А цяпер — наце, як вы хацелі, так і раблю...»

Адпачыўшы, сагрэўшыся, пайшоў расчысціў ад снегу двор, вывеў шырокую сцежку ад веснічак да вуліцы («жэрдкі пагнілі ў плоце, схадзіць заўтра ў лес, прыцягчы новыя, замяніць — вось і занятак»). Выкаціў з дрывотні калодку, нашчапаў з маленькага смалістага кругляка лучыны («і лучыны ўжо няма, у лесе можна насекчы — вось і работа»). Калі пачалі брацца прыцемкі і куры палезлі на седала, закрываючы куратнік, агледзеў сцены («Сцены дзіравыя, трэба будзе абабіць дошчачкамі...»). Другі раз запаліў у грубе, налупіў чыгунчык бульбы, паставіў варыцца; тэлевізар уключыў...

Сцямнела.

І чым бліжэй надыходзіў час, калі павінна была прыйсці маці, тым больш яму зноў пачынала рабіцца неспакойна. Ён тупаў з большай хаты ў меншую, назад, адным вухам лавіў песню з тэлевізара, другім прыслухоўваўся, ці не рыпнулі веснічкі. Самае цяжкае, непрыемнае павінна зараз пачацца... Вядома, скорая сустрэча з маткаю і свае словы падчас гэтай сустрэчы былі ім прадуманы і падрыхтаваны даўно, але цяпер усё неяк рассыпалася, забывалася... Па-першае, што скажа сама маці? Добры дзень, сынок, дзякуй, што прыехаў? Не, не скажа такога... Уся вёска, нават Пульс, ведае, што прыехаў ён не на канікулы і не ў акадэмічны адпачынак, а выгнаны «за п'янства»!

Штораз ён выходзіў на двор, прыслухоўваўся. Ціха, толькі сабака недзе цяўкае, ды дымкамі пацягвае, ды неба свеціцца чырвоным далёка-далёка за лесам, у тым баку, дзе станцыя і горад, адкуль павінна ісці матка... Але вось рып снегу. Нейкім пачуццём Антон зразумеў, што ўсё, дачакаўся, вярнуўся ў хату, сеў перад грубкаю, дзе малінавыя вуголлі пераліваліся сінім, атухалі, паправіў чыгунчык з прыгарэлай ужо зверху бульбай. Скрыпнулі веснічкі, гупнула нешта на ганку — відаць, маці паставіла сумку з хлебам, купленым на станцыі, — пайшла не ў хату, а некуды: правяраць курэй, кабана, гаспадарку... Яго пабачыць не спяшаецца, што ж, нежаданы госць. Урэшце зноў крокі, бразнула клямка ў хату.

— Фу, дыхаць няма чым. Чаго ты так напаліў? «Вось табе і добры дзень, сынку!»

— Напаліў, бо холад быў сабачы. А ты ўсё дроў шкадуеш?

— Шкадую, яшчэ ўся зіма наперадзе!.. Не скідаючы паліта, хусткі, прайшла да стала, бухнула на падлогу сумку з хлебам, адкрыла тумбачку, убачыла бутэрброды, узяла сасіску, з'ела стоячы.

III

Васкевіч не бачыў маці з самага верасня. Божа, як яна за гэтыя месяцы пастарэла! Як паменела ростам!..

Скінула хустку, толькі цяпер абабіла каля парога мокрыя ад расталага снегу боцікі, зняла жоўтае асенняе паліто з жорсткім каўнерыкам, падоранае ёй некалі нявесткаю, якое маці апранала толькі ў «людзі» — едучы ў горад або, як цяпер, ходзячы на сваю работу. Яна працавала прыбіральшчыцаю на заводзіку пад горадам, радая была, што ўжо на пенсіі, а яе цэняць і не «сакрашчаюць», што хоць і капейкі плоцяць, затое работа лёгкая, усяго чатыры гадзіны ў змену, якія адрабі — і два дні дома. Антон ведаў, што, каб адрабіць гэтыя «лёгкія» гадзіны, яна падымаецца ў паўпятай раніцы, корміць гаспадарку, пораецца [2] Паліць у печы, варыць. , у палавіне шостай выходзіць і праз лес, якім яны сёння ішлі з Пульсам, спяшаецца на станцыю, адтуль дызелем едзе ў горад, з горада зноў, ужо рабочым аўтобусам, дабіраецца да заводзіка к васьмі нуль-нуль раніцы. Такім жа шляхам вяртаецца назад, у вёску.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Пётр Федоренко - Лепта
Пётр Федоренко
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Вёска»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x