Андрей Федоренко - Вёска

Здесь есть возможность читать онлайн «Андрей Федоренко - Вёска» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2009, ISBN: 2009, Издательство: Мастацкая літаратура, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вёска: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вёска»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Cтудэнта Антона Васкевіча адлічваюць з інстытута… афіцыйна «за п'янства», неафіцыйна «за нацыяналізм і палітычную нядобранадзейнасць».
1990 год. Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, беларусізацыя, моладзь удзельнічала ў мітынгах, казала па-беларуску. Тым не менш, людзі, якія выступалі за адраджэнне беларускай культуры і дзяржаўнасці, падвяргалі сябе небяспекі. Даносы, пагрозы праз трэціх асоб, арышты…
Васкевіч едзе дахаты, у вёску, спрабуе разабрацца ў сваёй няпростай сітуацыі...

Вёска — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вёска», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пайшлі, — сказаў ён, і калі Рамановіч падняўся, паціснуў яму плячо. — Не крыўдуй, Алесь, я проста доўга ні з кім як след не гаварыў, вось і прарвала... — Ён тэатральна адвёў убок левую руку і жартоўна-трагічным голасам прадэкламаваў:

Жывеце там у сваім Менску
І кніжкі пішаце,
А тут!..

Вам, Рамановіч, многа невядома
Пра гэты край
Няшчасця і пакут!

— Ладна, пакутнік! — засмяяўся Алесь.

Калі ўваходзілі ў вёску, насустрач трапіўся дзядзька, ехаў веласіпедам, у сетцы на рулі вёз хлеб і пляшку гарэлкі. «Ага, падвезлі... Зараз папрашу напавер», — Васкевічу стала радасна і захацелася яшчэ шчырасці, захацелася гаварыць і гаварыць... Толькі не тут, а калі прыйдуць у бібліятэку, і ён вып’е.

Сапраўды, у магазіне таўкліся ў чарзе людзі. Рамановіч з парога бачыў, як сябар пашыўся ў чаргу, папытаў нешта ў прадаўшчыцы, тая буркнула ў адказ, тады Антон пачаў прасіць аб нечым, азіраючыся і паказваючы пальцам на яго, Рамановіча. Азірнулася і прадаўшчыца. Рамановіч выйшаў на двор. Хутка следам выскачыў шчаслівы Васкевіч, з пляшкай у папяровым мяшэчку з-пад цукару:

— Усё, жывём!

ХХІ

— Цябе праўда так цягне выпіць? — сказаў Рамановіч, заходзячы за сябрам у бібліятэку. — Ніколі не верыў, што разумны чалавек можа спіцца... Слухай, а здорава тут! Чыста, холадна...

Васкевіч парассоўваў шторы на вокнах.

— А кніг сколькі! Слухай, ты з жыру бесішся. Гэта ж толькі пазайздросціць можна — мець такое багацце! — Ён кінуўся да паліц, пачаў браць кнігі, гартаць.

— Ты вып’еш? — спытаў Васкевіч.

— Не, што ты. І табе не раю.

Антон дастаў з-пад «кафедры» паўбуханкі сухога хлеба, кавалачак кусанага сала, адчыніў пляшку. Выпіў трошкі. Не радасна, а сумна раптам стала. Лена ўжо не яго, Наташа з’ехала, а мо ўжо прыехала і больш не заяўляецца, бо пакрыўдзілася, ці даведалася пра Ірэн... Ірэн — вось каго б сюды зараз!..

— «Жыве Беларусь»! — прачытаў Рамановіч назву выстаўкі, потым прысеў за сталы, дзе Наташа звычайна сядзела. — Слухай, Васкевіч, ты, як заўсёды, прыбядняешся. Я ж ведаю, што ты быў і будзеш «нацюга» [7] Нацыяналіст (жарганізм). пабольш за нас усіх... І не думай, што цябе не ўспаміналі. Часцей, чым табе здаецца. «Да, і не пісалі нічога!»

— Выпі, — папрасіў Антон. — І мне весялей будзе. А то мы ў розных вагавых катэгорыях, — пажартаваў ён. — П’яны з цвярозым — што сыты з галодным.

— Не, сказаў жа! — і Рамановіч, незадаволены нечым, падняўся і зноў пайшоў шнырыць рукамі і вачыма па паліцах.

Васкевіч з гонарам за сваё багацце і з некаторай рэўнасцю назіраў за ім. Той дайшоў да канца стэлажоў, выцягнуў нейкую сінюю кніжку, здзівіўся:

— Ого, Борхес! Чытаў?

— Не.

— Дарма... Кожны сказ — як раман. Можа, у гэтай вось кніжачцы зашыфравана ўся твая бібліятэка... Дарэчы, інтэлектуальнае чытанне супакойвае.

— З чаго ты ўзяў, што я неспакойны? — Васкевічу ізноў не спадабаўся гэты павучальны тон.

Рамановіч змоўчаў, знайшоў у кнізе нейкае месца, заклаў пальцам, стаў чакаць, пакуль Васкевіч наліваў і выпіваў.

— Вось, паслухай — «Историй всего четыре»...

— Ды кінь ты! — закурваючы, бесцырымонна перабіў Васкевіч. — «Всего четыре»! Ды гісторый усяго — трыльёны, мірыяды, колькі людзей, столькі гісторый! У кожнага свая, і ўсе непаўторныя! — Ён устаў, падышоў, узяў з рук у сябра кніжку, зачытаў: — «Много лет я не уставал повторять, что вырос в районе Буэнос-Айреса под названием Талермо»... Ну, скажы ты мне дзеля Госпада Бога — што мне да гэтага Талерма?! Як гэта можа мяне супакоіць?! Хочаш, я адкрыю табе карты, што я шукаю ў кожнай кнізе? Сябе я шукаю! І таго, што навокал мяне. У Чэхава чытаю «сонца ўстала» — вунь, глянь за акно — і там сонца! А Талерма ніякага я не бачыў, не бачу і думаю, што і не ўбачу ніколі!

Алесь памаўчаў, і Васкевічу падалося, што ён пераконвае яго.

— Дык вось, я бяру ў рукі кожную кнігу, з надзеяй знайсці ў ёй тое, што мяне цяпер хвалюе. А хвалюе мяне цяпер тое, што вунь за акном сонца, толькі дзень пачаўся — а я п”яны… Хвалюе, што я зайздрошчу табе, вось гэтым тваім штанам, кашулі, прычосцы… А я такі ж, як і год назад! Што ты паедзеш і будзеш катацца ў метро, увечары зойдзеш з дзеўкай у кавярню, і будзеце, папіваючы каву, адставіўшы пальчыкі, базарыць пра “нацыянальныя ідэі”… А я тут застануся. Вось гэта я хачу знайсці ў кнізе, адгортваю…

— … адгортваю і чытаю пра нейкае чортавае Талерма, праваліцца б яму разам з гэтай бібліятэкай! Ды няма ніякага Талерма! І Борхеса няма ніякага. Усё прасцей. Вунь карова прайшла, наляпала каля веснічак — гэта ёсць; хлеб вунь той чарствы на стале, гарэлка… А ад Борхеса — вось гэты пачак сшытай паперы — і больш нічога! Ні-чо-га!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вёска»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вёска» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Пётр Федоренко - Лепта
Пётр Федоренко
Андрей Федоренко - Щербатый талер
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Нічые
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Афганская шкатулка
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
libcat.ru: книга без обложки
Андрей Федоренко
Андрей Федоренко - Сечка. Літаратурныя эсэ
Андрей Федоренко
Отзывы о книге «Вёска»

Обсуждение, отзывы о книге «Вёска» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x