Змітрок Бядуля - Салавей

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Салавей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салавей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салавей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886–1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Салавей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салавей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Людзей, што даюць ажыўленне пейзажу, было мала на полі.

Я разлёгся на траве.

У шаўку лугу і над ім кіпела жыццё.

Мітусіліся, рухаліся, дзынкалі, гудзелі розныя кузуркі, мухі, матылькі. Соўваліся па лістах блакітныя і зялёныя кволыя чарвячкі.

Гэтым усім істотам луг здаваўся, мабыць, вялізным лесам.

Дзед сядзеў побач і апавядаў мне розныя гісторыі з часоў паншчыны.

4. Галасы зямлі

Вельмі жвавы хлопчык быў Сымонка. Да ўсяго прыглядаўся, да ўсяго прыслухоўваўся.

Хлопчыка апанавалі колеры і гукі.

Усімі пачуццямі ўбіраў у сваю істоту вакольнае. Увесь свет быў, як у гняздзе, у яго сэрцы, для яго ж. Нават сам пан Вашамірскі, якому належалі ўсе вакольныя вёскі, той самы пан, што купіў яго, Сымонкі, бацьку за каня ў суседняга пана Весялоўскага, быў цікавым для хлопчыка. Ён наглядаў і за панам.

Што ж! і кузурка, што паўзе па лістку, мо думае, што свет створан спецыяльна для яе.

Школу жыцця Сымонка пачаў праходзіць маючы шэсць гадоў ад нараджэння. Спачатку пасвіў гусей на вялікім выгане, пасля — свіней; за гэтым давалі пад яго апеку авечак, потым — кароў, а ў канцы зрабіўся і баранавалокам.

Ён паволі і грунтоўна падымаўся ўгору па лесвіцы мужыцкай навукі.

Апрача гэтага, Сымонка меў яшчэ незвычайную здольнасць, якой навучыўся ў палях і лясах пана Вашамірскага: падрабляць гукі прыроды і жывых істот.

Гаўкаць па-сабачаму, кукарэкаць, як певень, мяўкаць, як кот, мэкаць, як цялё, выць па-воўчаму — было для яго самай звычайнай і простай штукай.

Ён да таго па-мастацку мог брахаць, што перадаваў самыя замыславатыя тоны і пералівы голасу кожнага паасобку сабакі з псарні пана Вашамірскага.

Падрабляць голас і інтанацыю людзей было для яго самым простым жартам.

Ён мог губамі перадаваць дзынканне пчалы, гуд камара, шэпт лесу, скрып варот. Кракаў, як варона, кукаваў зязюляй, спяваў жаўранкам і заліваўся салаўём на розныя лады, на ўсялякія манеры.

У дадатак ён мог яшчэ падрабляць рухі і міміку.

Здаецца, як можна адной мімікай твару паказваць пеўня?

А Сымонка мог — скорчыць такую фізіяномію, зрабіць такія вочы, што кожны гаварыў:

— Певень, дый годае!

Скакаць, як заяц, як цялушка — гэта нават увагі не варта.

Вялікая кемнасць да ўсяго гэтага была ў Сымонкі. Ён сваім дзівацкім талентам сам захапляўся, углыбляў яго, развіваў, адшліфоўваў. Гэта не было ў яго толькі забавай дзіцячых гадоў — наадварот: практыкаваўся ў гэтым штукарстве з кожным годам усё больш і больш.

Цяжка вытлумачыць, чаму спадабалася яму якраз такое штукарства, а не, напрыклад, ігра на музычным інструменце або звычайныя спевы. Звычайнае яго не вабіла, мабыць, дзеля таго, шго гэта ён бачыў і чуў многа ў панскім дварэ.

Яму хацелася быць такім, якім свет (яго ваколіца) яшчэ нікога не бачыў.

Сымонка, яшчэ мілым хлопчыкам, любіў спевы салаўя. У вялізным панскім парку ў кожную вясну іх было многа.

Інакш, чым на іншых людзей, рабілі на яго ўражанне разнастайныя гукі лесу ўлетку, калі ён цягаўся туды са стадам.

Цяга да гукаў запанавала ім. Не так, як усе людзі, прыслухоўваўся да разнастайных пераліваў чалавечага голасу, да шораху пяску пад босай нагой, да скрыпу снегу, да выцця і свісту ветру, да шэптаў жыта на полі.

Вялізнае багацце гукаў, вечную іх іначасць ён знаходзіў усюды. Ён выкрыў, што ў тых мільёнах гукаў, якія чуе на кожным кроку, усюды, у любы час, няма сходных між сабою. Такое з'явішча яго вельмі дзівіла. Гукамі цэлы свет поўны не менш, чым мора — хвалямі, зямля — пяском, дрэвы — лісцем. Вялізны няведамы інструмент, які працягвае свае нябачаныя струны, нібы павуцінне, па ўсім свеце з канца ў канец.

Сымонка адчувае ў вакольным зусім не тое, што яго равеснікі. Часам сядзіць у полі на пні і пазірае ўдаль. Глядзіць і не бачыць, што зараніца палыхае ў нябесным бяскраі, пераліваецца ў розныя колеры. На кустах блішчыць шкляным шротам раса.

Ён прыслухоўваецца да галасоў зямлі — да яе тысячаструнных гусляў.

Дзіцячыя мары ахопліваюць яго:

— Эх, каб сабраць усе гэтыя гукі ў адно — у сваю жменю, і потым патрохі, кропелькамі, выпускаць іх адтуль. Аслабіў жменю: пачынаюць сыпацца розныя чалавечыя гутаркі. Раздаецца страшны плач-стогн, як анэгды плакаў Рымарчук, калі на стайні яму ўсыпалі гарачых бізуноў па загаду пана Вашамірскага. Адпусціў крыху яшчэ адзін палец — хтосьці зарагатаў. Замахаў жменяй — лясныя птушкі спяваюць, жабы квакаюць. Кіўнуў рукой яшчэ раз — вецер вые, грымоты гагочуць, паласуюць неба маланкі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салавей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салавей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Оскар Уайльд
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Салавей»

Обсуждение, отзывы о книге «Салавей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x