Змітрок Бядуля - Салавей

Здесь есть возможность читать онлайн «Змітрок Бядуля - Салавей» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2000, ISBN: 2000, Издательство: Юнацтва, Жанр: great_story, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Салавей: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Салавей»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Старонкі аповесці 3. Бядулі (1886–1941) «Салавей» вяртаюць нас у мінулае нашай бацькаўшчыны. Пісьменнік гістарычна праўдзіва намаляваў карціну жыцця сялянства ў тую змрочную пару — у час прыгону: звярыную жорсткасць паноў, іх пагарду да ўсяго беларускага — да імён, да мовы, да нацыянальнай культуры. Але ніякія катаванні не маглі заглушыць народныя таленты, прыгажосць душы народа. Пакуты герояў аповесці выкклікаюць боль, але яго перамагае пачуццё зачаравання іх чалавечнасцю, самаадданасцю і высакародствам.

Салавей — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Салавей», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Глі-гла-глі-гла-глі-гла

Глі-гла-глі-гла-глі-гла».

Зноў прыслухоўваюся да тупату на тратуары. Стараюся па характару крокаў пазнаваць людзей.

Шмат незнаёмых.

Па кроках я, аднак, пазнаю — мужчына ці жанчына, стары ці малады.

Дзеля ўпэўненасці падымаюся з ложка і гляджу ў акно праз вышыўку фіранкі. У большасці не памыляюся.

Тук-тук-дук! Тут-тук-дук!

Нібы не дзве, а тры нагі. Што за стварэнне з трыма нагамі?

Гэта ж мая кватэрная гаспадыня, у якой жыў у 1920 годзе.

Таксама набожная. Таксама маршыруе ў касцёл пад музыку званоў, бы ваяка пад стук барабана.

Ёй ужо больш за восемдзесят год. Яна набыла трэцюю нагу — моцны кій. Худы твар. Злыя, чырвоныя вочы. Нос да губ апусціўся. Сківіцы завостраныя, жоўтыя, як пергамін. Яна вельмі баіцца смерці — і мае ад гэтага адзін паратунак: вечна есць. Ад гэтага ў яе заўсёды надзьмуты жывот — тырчыць, як у цяжарнай. Заўсёды яе непакоіць нястраўнасць. З жыватом у яе частыя непаразуменні. Яна кволым басам скардзіцца:

— О, Езу… Езу…

Тып-дрып! Тып-дрып!..

Пазнаю вас, старыя ногі пана Міханевіча!

Вострая бародка сівым трыкутнікам наперад, нібы працярэблівае сабе дарогу ў паветра. Сінія вочкі з-пад густых кустоў брывей пільна глядзяць удаль. Зірк-зірк жвава ва ўсе бакі, як дзве мышкі.

Ды ён (пан Міханевіч) слаўны, стары паляўнічы.

Пан Міханевіч нешта апавядае незнаёмаму мне (незнаёмы тупат ног) аб сваім удачлівым паляванні.

Пан Міханевіч мае прывычку паўтараць канцы слоў:

— Дык я пайшоў-шоў рана-на, яшчэ-чэ сам Бог спаў-паў, з сваёй-ёй дубальтоўкай-кай, ажна-на ў лёсе-се цецерукоў-коў! Я за імі-мі цікаваць-ваць, потым-тым калі трахнуў-нуў!

Далей не чую.

Нехта стукаецца ў дзверы.

Мой сябар В., загадчык савецкай гаспадаркі за дзесяць вёрст ад Менска.

Моцна лае за такое познае спаннё. Трэба зараз жа ехаць з ім у саўгас. Фурманка тут жа.

Прывесці да парадку свой «туалет» — справа пяцёх хвілін.

— Снедаць будзем там. Яечня, малако, сыр і…

Мой сябар робіць «зладзейскія» вочы.

Я заўважыў, што адна кішэня ў яго моцна адтапырана. Стуль тырчыць старчма нешта падобнае да галавы гусака, абверчанае газетай.

— Спецыяльна дзеля гэтага газету купіў! — апраўдваецца мой сябар, — а то ўбачаць. Не выпадае.

Каля вачэй у яго зайгралі таемна-вясёлыя змаршчынкі.

3. Ільвіныя лапы

Мы паехалі.

Каламажка грукатала і тарахтала па бруку, як вясковая сакатуха.

Горад быў абліты сонцам.

Конь бег шпарка. Будынкі мітусіліся ў вачах.

Выехалі за горад.

Новыя думкі, новыя настроі плылі-паўзлі да мяне ад вакольных пейзажаў, якія паволі чаргаваліся адзін за адным.

Кожны ўзгорак, кожная хвойка на мяне паглядала ветла і ўважліва. Над роўнымі шнурамі жытняга поля гойдаліся, віселі жаўранкі.

Дарога паволі соўвалася наперад. Сустракаліся конныя чырвонаармейцы. Бабы босыя, у святочных хустках, ішлі ў горад. Дзе-нідзе на полі недалёка ад якогасьці хутара сядзелі хлопцы і дзяўчаты. Высіліся ўгару жураўлі студняў. Тылілікаў гармонік.

Ад моцнага паху лугу і поля ледзь кружылася галава. Пад сінім прасторам сонечна-жаўранкавага неба я адчуваў сябе новым, іншым, чым у горадзе.

Мне здавалася, што ўся ўвага ваколіц звернута на мяне. Адвык ад вясковых палёў.

Праз усю дарогу мой сябар апавядаў аб жыцці рабочых у гаспадарцы, аб тым, як ён малочную справу добра нарыхтаваў і як наогул паставіў гаспадарку на ногі.

Толькі па інтанацыі яго голаса здагадваўся аб сэнсе слоў сябра і час ад часу мармытаў:

— Так, так. Добра, добра. Не, не.

Мы былі ўжо недалёка ад саўгаса.

Ехалі між ліпавых прысад.

Дрэвы высокія і густыя. Зверху, над дарогай, яны зрасліся ў адну лісцяную павець. Пад імі цень. Толькі дзе-нідзе між кучаравых галін прабіваліся, як праз замочныя дзіркі, сонечныя круглячкі. Яны блішчэлі на жвіровым пяску новымі медзянымі пятакамі.

Забялеўся былы палац. Як на цэраманіял, выстраіўся вялізны сад. За ім — сталетні парк.

Мы саскочылі з каламажкі.

На зялёным, вялізным, як поле, дзядзінцы мяне сустрэў каля заросшай аірам сажалкі статак гусей. Гусак з ваяўнічым задорам кінуўся на мяне, выцягнуўшы, як дзіду, даўгую шыю з завостранай змяінай галавой.

— Ідзём снедаць! — сказаў мой сябар з заклапочаным відам.

Яго заклапочанасць павялічылася з таго моманту, як толькі мы тут апынуліся.

Усё заўважала яго гаспадарчае вока. То каровы пасуцца на пасеках, дзе ён думаў касіць. То скошаная трава не вынесена на ўзгорак з мокрай лагчыны. На мяжы нехта ссек елку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Салавей»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Салавей» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Змітрок Бядуля - Сярэбраная табакерка
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - На Каляды к сыну
Змітрок Бядуля
Змітрок Бядуля - У дрымучых лясах
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Змітрок Бядуля
libcat.ru: книга без обложки
Оскар Уайльд
Александр Трокки - Молодой Адам
Александр Трокки
Змитрок Бядуля - Избранные рассказы
Змитрок Бядуля
Отзывы о книге «Салавей»

Обсуждение, отзывы о книге «Салавей» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x