Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская - Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2012, ISBN: 2012, Издательство: Редакцыя газеты “Звязда”, Жанр: Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вось тут, сярод цяжэнных фаліянтаў ды ўтульных томікаў ін-кварта, псалтыраў з залатымі буквіцамі ды філасофскіх трактатаў з загадкавымі малюнкамі Бутрым сябе й знайшоў, бо да навукі кніжнай аказаўся вельмі кемны, і ў стварэнні атрамантаў розных… Трактат Тэафіла «Аб разнастайных штукарствах» вывучыў ён напамяць гадоў у дванаццаць, і ўмеў скласці фарбу «посх» першага і другога роду, і фарбу вірыдонавую, і аўрыпігмент… І вывучыў, «чым валодаюць грэкі ў адносінах да розных фарбаў і сумесяў, што ведаюць у Таскане пра фініфць ды розныя віды чарнення і чым вылучаюцца арабы ў сваіх каваных, ліцейных альбо чаканных вырабах, якой разнастайнасцю сасудаў, гем, разной косткі з золатам і срэбрам знакамітая Італія, як любяць у Францыі розныя прыкрасы ў вокнах і як пашанотныя ў Германіі вытанчаныя працы з золата, срэбра, медзі, жалеза, дрэва і каменя». А аптэкар Лейба навучыў яго разбірацца ў зёлках ды мікстурах, і складаць тынктуры, і распавёў пра суадносіны ў арганізме вадкасцяў, іначай — гумораў, а менавіта крыві, жоўтай жоўці, чорнай жоўці і флегмы, а яшчэ навучаў лаціне і старагабрэйскаму…

Іван Рэніч здольнасці хлапца заўважыў, сэрцам да яго прыхінуўся, цяпер было яму разам з кім глядзець на зоры і вывучаць заспіртаваных яшчарак. Бутрым засвоіў усе пераплётныя ўменні і мог працаваць надалей на гаспадара. Але прагу да ведаў Рэніч лічыў галоўнай вартасцю чалавека, таму вылучыў грошы на навучанне юнага Бутрыма, а нешта дадаў і аптэкар Лейба. Давялося гарбару змірыцца з тым, што сын пойдзе па вучонай частцы. Скончыў Лёднік Полацкі калегіюм, атрымліваючы на кожным курсе залаты медаль, тады рушыў ва ўніверсітэт у Празе, скончыў там факультэт мастацтваў, вывучаючы сем вольных навукаў ды царыцу навук — філасофію, тады перабраўся ў Лейпцыг, паступіў на медыцынскі факультэт… Новыя і новыя веды п’янілі мацней за віно. Здабыў доктарскі ланцуг на грудзі, але больш, чым богаўгодная лекарская справа, захапілі яго навукі таемныя. А найперш — алхімія. Знайсці філасофскі камень! Якая высокая мэта жыцця! А што ж, нават іншы палачанін, славуты Францішак, сын Скарынін, некалькі год на здабыванне таго каменя спляжыў, перад тым, як пачаў кніжкі друкаваць. Год за годам Бутрым набліжаўся да разгадкі… Падарожнічаў, знаёміўся са славутымі мыслярамі і алхімікамі, бачыў такое, што зямному воку бачыць не належыць. І на вайне давялося пабываць, і чуму сустрэць, з палону ўцякаць, і ў палацах красавацца… Нават да шалёнага Марціна Радзівіла, які заняўся чарнакніжніцтвам ды склікаў да сябе ўсіх знаўцаў навук таемных, патрапіў… І ледзь ацалеў, бо стомлены хараством шматлікіх «кадэтак» князь захацеў чагось незямнога. І чамусьці ўзяў у галаву, а хутчэй наплявузгаў яму ад зайздрасці хтось з вучоных калегаў, што малады Лёднік можа выклікаць для суцяшэння пана Сільфіду, паветранага духа прыгажосці незвычайнай, які надорвае зямнога каханка здольнасцю лётаць ды мову птаства разумець… Толькі вось не хоча Баўтрамей прызнацца ў гэтым сваім уменні, каб адзінаасобна вабнотамі духаў паветраных цешыцца. Так што калі не менш шалёны брат Марціна Геранім Радзівіл, па мянушцы Жорсткі, разам з другім братам, гетманам Міхалам Радзівілам ды пляменнікам Каралем узялі штурмам Марцінаў замак, а вучоную хеўру разагналі, Бутрымус успрыняў гэта як ратунак, бо гаспадар усур’ёз збіраўся пусціць упартага алхіміка на інгрыдыенты для доследаў.

Пакуль муж вучоны швэндаўся па свеце, і маладосць прайшла, і бацькоў забрала чорная воспа — толку, што сын на лекара вывучыўся. Але часу гараваць не было. Алхімік засеў у бацькоўскім апусцелым доме і пачаў Вялікае Дзеянне — здабываць філасофскі камень… На рэдкія складнікі спляжыліся і свае, і бацькоўскія грошы. Дом і майстэрня пайшлі ў заклад. І гэтага не хапіла. А таемны працэс быў ужо на той стадыі, калі нельга адыходзіць ад палаючага тыглю, калі нельга перарываць справу. Бутрым паступова перастаў лекаваць нават самых багатых кліентаў. І ўрэшце заклаў аднаму з іх — пану Агалінскаму — апошняе, што меў: сябе самога, паабяцаўшы, што вось-вось зможа ператвараць жалеза і волава ў самае чыстае на свеце золата, і тады расплоціцца з панам з лішкам. А іначай будзе служыць яму да скону.

Агалінскі чакаў цэлы год. Урэшце золата збліснула ў вугалях тыглю… Але калі пан усвядоміў, колькі будзе каштаваць адна манета з такога штучнага золата, і колькі гадоў трэба збіраць на яе бліскучы метал — уз’ятрыўся і запатрабаваў доўг. І Лёднік перастаў быць вольным чалавекам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x