• Пожаловаться

Людмила Рублевская: Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Здесь есть возможность читать онлайн «Людмила Рублевская: Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2012, ISBN: 978-985-90277-6-5, издательство: Редакцыя газеты “Звязда”, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Людмила Рублевская Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У прыгодніцка-гістарычным рамане Людмілы Рублеўскай вы сустрэнецеся са збеглым вучнем Менскага езуіцкага калегіюму Пранцішам Вырвічам і доктарам Баўтрамеем Лёднікам з Полацку, якім давядзецца пабываць у сутарэннях Слуцку, Менску і Полацку, выратаваць Сільфіду, паездзіць у жалезнай чарапасе, вынайдзенай Леанарда да Вінчы, здабыць дзіду Святога Маўрыкія і не аднойчы біцца за ўласны гонар і за Радзіму. Тлум прыдарожнай карчомкі, абед у князя Гераніма Радзівіла, змова менскага магістрату супраць Пане Каханку, таямніца полацкага аптэкара Лейбы… Яскравы партрэт эпохі, дзе ёсць месца і сляпому лірніку, і вялікаму гетману, найміту-забойцу і італьянскаму опернаму спеваку, сястры ўсемагутнага магната і прадажнаму суддзі… Вы пераканаецеся, што прыгоды беларускіх герояў не менш захапляльныя, чым французскіх мушкецёраў ці расейскіх гардэмарынаў.

Людмила Рублевская: другие книги автора


Кто написал Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Між тым алхімік утаропіўся ў свайго новага гаспадара змрочным пранізлівым позіркам. Маўчанне зацягнулася, як варшаўскі сойм. Яго парушыў Бутрымус.

— Ну?

Пранцысь разгубіўся.

— Рабіць што збіраецца мой гаспадар? Тут начаваць, ці як? Пан Пранціш, матка Боска… Толькі бязмозгага хлапчыскі мне не хапала за ўладальніка.

Голас зоркаведа ажно рыпеў ад пагарды. Вырвіч пакрыўдзіўся. Урэшце, гэта не яго толькі што прадалі, як лапатнага мужыка, а фанабэрыстага доктара. Трэба паказаць яму, хто на якім шастку начаваць будзе!

— Куды скажу, Бутрымус, туды і пойдзем… У бліжэйшую карчму, напрыклад.

— Было б дарэчы, каб вы называлі мяне доктарам, — змрочна прамовіў Пранцысеў слуга. — Доктарскага звання мяне ніхто не пазбаўляў, гэтак жа, як Платон не перастаў быць філосафам, калі яго таксама прадалі ў рабства. — Памаўчаў, неахвотна працягнуў: — Карчма — гэта някепска. Апошні раз я еў… Даўно, карацей. Але за што там баляваць? Вы ж, як я разумею, апошні шэлег на маю каштоўную персону патрацілі?

Пранцысь збянтэжана хмыкнуў. Праўда, грошай няма. А пан абавязаны клапаціцца пра сваіх слугаў. Якая павага да пана-галадранца, які й сабе кавалак хлеба не купіць? Праўда, цяпер Пранціш быў багацейшы за свайго татачку на цэлага слугу! У пана Данілы Вырвіча ніводнага халопа не засталося, калі не лічыць старой Агаты, усё спляжылася на карчомку.

— А ў вас… у цябе ёсць грошы?

Доктар абварыў юнака поглядам.

— Каб у мяне былі грошы, мяне б тут не было. Ну што ж, рушым у карчму.

І падыбаў у бок Валожына, як чорны бусел з перабітымі крыллямі, не зважаючы ўвагі на шкаляра. Пранцысь разгубіўся. А што, калі доктар накінецца, паперу аб куплі адбярэ, парве, уцячэ? Худзючы, але жылісты і злосны, як хорт. Пранцысь так бы і ўчыніў на ягоным месцы. Ясна, што халопскае становішча гэтаму тыпусу ўнове.

Але шкаляр — гэта вам не тлусты карась, якога можна прыціснуць у нераце. Галоўнае, не спалохаць гэтага… Бутрымуса. Дайсці з ім да люднага месца. А там — перапрадаць хоць каму. Ён жа вучоны, лячыць, відаць, умее, зоркі чытаць… І Пранцысь бадзёра дагнаў свайго слугу, які абыякава расплюхваў нагамі восеньскую калатэчу.

— Пан Агалінскі казаў, ты золата рабіць умееш. Гэта ты яго падманваў, відаць? Наш прафесар Кумоцкі казаў, што гэта байкі ды круцельства, насамрэч нікому не ўдалося зрабіць ані крупачкі штучнага золата!

Доктар падараваў шкаляру яшчэ адзін востры пагардлівы позірк, хоць замест цвіка ў сцяну ўбівай, прыпыніўся, пакорпаўся ў таемных кішэнях свайго балахона і дастаў маленькую шкляную бутэлечку, не больш за мезенец.

Пранцысь прагна ўгледзеўся… У бутэлечцы цямнела нешта падобнае да чорнага вуглю. Доктар патрос змесціва, і шкаляр заўважыў у чорным залатыя іскрынкі. Калі гэта золата, дык за яго й булкі не дадуць… Вусны Бутрымуса перакрывіла горкая ўсмешка.

— Так, лёс злосна жартуе з тых, хто аддаецца гардыні розуму й лічыць, што яму пад сілу зацугляць Богам створаныя стыхіі… У гэтым мізэрным сасудзе, хлопча, дзесяць год майго вартага жалю жыцця, уся мая радавая маёмасць і ўрэшце мае годнасць і воля… Шчопаць золата, змяшанага з попелам… Я сапраўды каштую не больш за шэлег.

Зверху сыпанулі дробныя, як празрыстыя макавінкі, кроплі дажджу. Бутрымус схаваў бутэлечку ў кішэню і рушыў далей, і ляцеў за ім восеньскі вецер, як местачковы падшыванец за юрадам, і дражніўся празрыстым языком, і тузаў за крысо… А Пранціш падумаў тое, што заўсёды думае ўпэўненая ў сабе, дужая маладосць пры сутыкненні з нечым сталым расчараваннем: «Я ніколі такім не стану. Са мной нічога падобнага не здарыцца».

Словы даводзілася выцягваць з алхіміка, як пчаліны мёд з корсты — асцярожліва, рашуча і з рызыкай быць уджаленым.

Бутрым Лёднік быў сынам полацкага гарбара. Той меў маленькую майстэрню па вырабе скураў і вялікія надзеі на пашырэнне справы. Але адзіны сын, які атрымаў гучнае імя Баўтрамей, бацьку моцна расчараваў, бо ад смуроду сырых скураў увесь пакрываўся балячкамі ды млеў, як паненка пасля дзесяці мазурак. Адзінае, на што быў прыдатны — змешваць розныя солі ды вадкасці… Але гарбара з яго не выйшла б ніколі, хоць з самога ўсю скуру злупі. Давялося аддаць недарэку ў вучні да дурнаватага ўладальніка лаўкі кніжнай ды майстэрні пераплётнай купца Івана Рэніча. Дабрэнны чалавек, але дзівак: ідзе па вуліцы, у кнігу нос уткнуўшы, па начах у трубу на зоры глядзіць, яшчарак ды іншых пачварак у слоіках са спіртам трымае, ды яшчэ вока ўвесь час тузаецца, быццам на яго нябачная муха садзіцца. Адно слова — няма каму клёку дадаць, бо як з дачкой малой застаўся, так новую кабету ў дом і не ўпусціў. Жонка ад недарэкі самым ганебным чынам збегла з заезжым уланам. Дык Рэніч, замест таго, каб падаць у суд на распусную кабету, ды каб за валасы дамоў прыцягнулі, па закону змусілі адказваць за пералюбства, толькі выцер слязу ды адмахнуўся ад прапаноў: няхай, маўляў, жыве спадарыня Рэніч, як хоча, як ёй шчасней. А яшчэ падазрона, што з габрэямі сябруе, з аптэкарам Лейбам колькі вечароў за вучонымі размовамі правялі! Кажа — усе мы Божыя істоты, усім Гасподзь адну зямлю даў, у адным горадзе пасяліў, на адзін рынак ходзім — і няма чаго нам дзяліць, калі ворагі нашу зямлю падзяліць мараць. Няйначай, кабаліст і чарнакніжнік.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега»

Обсуждение, отзывы о книге «Авантуры Пранціша Вырвіча, шкаляра і шпега» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.