• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Меч князя Вячкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Меч князя Вячкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1987, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Меч князя Вячкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. ЗМЕСТ: Слова на дарогу Раздзел першы Раздзел другі Раздзел трэці Раздзел чацвёрты Раздзел пяты Слова на развітанне Рэцэнзенты: Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Меч князя Вячкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Меч князя Вячкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Меч князя Вячкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ён стаяў, не адважваўся зрабіць першы крок. Ён успомніў сябе малым.

«Не рабі чорную справу. Не пралівай кроў», — звінеў у душы голас маці, як звініць царкоўны звон, шырока і неадступна.

Браціла стаяў, маўчаў. Глухая ноч плыла над Кукейносам. Яшчэ да раніцы было далёка. Яшчэ спаў князь пеўняў Будзімір, якога так шануюць смерды Полацкай зямлі. Вецер аж вішчэў у высокім частаколе гарадскога вала.

— Ты чаго спыніўся? — злосна зашаптаў ззаду тэўтон.

— Цемра… Нічога не відно, — нерашуча сказаў Браціла.

— Не лічы мяне за дурня, — тэўтон вастрыём мяча лёгка кальнуў Брацілу між лапатак. — Ты пакляўся. І наша царква добра заплаціла. Епіскап Альберт даў табе сорак грыўняў серабра. Калі ты здрадзіш, шалудзівы пёс, я адсяку табе галаву. Ва імя Ісуса Хрыста, сына божага, пайшоў уперад!

Браціла выцягнуў з-за спіны шчыт, узяў яго ў левую руку, у правай руцэ сціснуў суліцу, прыгнуўся і бясшумна нырнуў у цемру. Тэўтон, як лісіны хвост, адразу ж шмыгануў следам.

Булкі Кукейноса былі вельмі вузкія, брудныя. Гразь хлюпала па сасновых і дубовых плахах, якімі яны былі вымашчаны. У такой цемры, у дождж Браціла і тэўтон кожнае імгненне маглі звярнуць сабе шыю, але зацята і няўмольна кіраваліся ўперад, у самае сэрца дзядзінца.

Сядзібы кукейносцаў мясціліся ўпрытык адна да адной — локця не прасунеш. Тут было шмат важнецкай ежы для агню, які не раз, як жахлівая чырвоная птушка, налятаў на гэтыя хаткі, на гэты горад.

У хатках, што чарнеліся ўздоўж вуліц, спалі са сваімі жонкамі і дзецьмі рымары і броннікі, кавалі і сырамятнікі, цесляры і скрыннікі, муралі і апоннікі. А яшчэ — дымары, плавілыпчыкі жалеза. І гаплічнікі, тыя, што з косці і дрэва вырабляюць гузікі і кручкі для адзення. І кансвісары — адліўшчыкі царкоўных званоў. Тысячы сноў спляталіся ў адзін вялізны, усеабдымны, глыбокі і ў той жа час трывожны сон, бо хіба можна было спаць спакойна на самым пачатку трынаццатага стагоддзя, на самай мяжы Полацкай зямлі і ўладанняў рыжскага епіскапа Альберта?

Браціла з тэўтонам прабіваліся праз дождж, і здавалася, ніколі не будзе канца ні гэтаму дажджу, ні гэтай цемры. Тэўтон, хоць і не быў палахліўцам, ужо не раз з лёгкай дрыготкаю ў целе ўспамінаў Вельзевула, біблейскага князя злых духаў і змроку. Браціла ж стараўся ні пра што не думаць і з асаблівай халоднай злосцю гнаў са сваёй душы матчын голас, які яшчэ ў часы ягонага бадзяння па Рызе пачаў напамінаць пра сябе, ірвацца з самага нутра на волю.

Раптам ён паслізнуўся і ўпаў. Ён разбіў бы сабе галаву, як вароняе яйка, але ў самы апошні міг паспеў, выпусціўшы кап'ё і шчыт, сустрэць нябачную зямлю рукамі. Толькі халоднай граззю запырскаў увесь твар.

Тэўтону падалося, што гэта засада, што Браціла ўпаў, прабіты стралой княжацкага воя, і ён цяжка і адчайна секануў цемру мячом. Але меч сустрэў пустату.

— Наважыл, гэта ты? — пачуўся раптам ціхі і сумны жаночы голас. Белая тонкая постаць мільганула за высокім драўляным парканам, якім быў абгароджаны адзін з двароў. Для Брацілы з тэўтонам гэты нечаканы жаночы голас быў як гром нябесны.

— Наважыл, дзе ты ходзіш? Ідзі сюды. Я не сплю… Я чакаю цябе.

Жанчына, прыкрываючы рукой грудзі, ужо выходзіла на вуліцу.

— Я не Наважыл. Я — Сямідол, отрак князя Вячаслава Барысавіча, — разгублена азваўся Браціла, устаючы з зямлі, абтрасаючы з рук ліпкі бруд. — Ідзі спаць, жанчына. Я Сямідол.

Жанчына спынілася. Была яна (шкада, што Браціла з тэўтонам не бачылі ў цемры) у белай ільняной сукні, перахопленай чырвоным паяском. Срэбныя пакручастыя колты 6 6 Колты — жаночае ўпрыгожанне. ззялі на скронях. Яна стаяла за два крокі ад Брацілы з тэўтонам і плакала.

— Ты Сямідол? А дзе мой Наважыл? Другую ноч мой одр 7 7 Одр — ложак. пустуе… Наважыл паплыў у лоддзі і абяцаў да змяркання вярнуцца… Прасвятая багародзіца, дзе мой муж?

— Я заб'ю яе, — шапнуў тэўтон, узважваючы ў мускулістай руцэ меч, — яе пачуе варта і прыйдзе сюды.

— Не трэба, — спыніў тэўтонаву руку Браціла. Голас роднай маці зноў прачнуўся ў ім, вугольчыкам прапякаў сэрца. Слабасць была ў ягонай душы, млявасць і крохкасць. Хацелася слёз, і не чужых, а сваіх. Але сваіх слёз у яго ўжо даўно не было.

— Ідзі спаць, жанчына, — строга сказаў ён. — Ідзі, сагравай одр для свайго Наважыла.

Ён узяў жанчыну за цёплы плячук і лёгенька адпіхнуў ад сябе. Яна, як белая здань, растварылася ў цемры, а Браціла з тэўтонам лёгкім спорным крокам, пільна ўзіраючыся ў змрок, накіраваліся да княжацкіх харомаў. Густым бурлівым дажджом плакала ноч аб грахах чалавечых…

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Меч князя Вячкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Меч князя Вячкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Леонид Дайнеко
Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды
Жалезныя жалуды
Леонид Дайнеко
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Вольга Іпатава: Перакат
Перакат
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Меч князя Вячкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Меч князя Вячкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.