Леонид Дайнеко - Меч князя Вячкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Меч князя Вячкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1987, Издательство: Юнацтва, Жанр: Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Меч князя Вячкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Меч князя Вячкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.
Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная.
Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам.
ЗМЕСТ: Слова на дарогу
Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты
Слова на развітанне
Рэцэнзенты: Мастак:

Меч князя Вячкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Меч князя Вячкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Не падавіўшы пчол, мёду не есці,— рашуча выдыхнуў з цемры тэўтон. — Пайшлі, Браціла. Ісус і дзева Марыя абароняць нас.

Браціла пайшоў першы, тэўтон за ім. Яны прыгнуліся, амаль на карачках ішлі-паўзлі па мокрай слізкай зямлі. Гэту зямлю Браціла добра ведаў, і яна ведала, помніла яго. Ягоны бацька нарадзіўся тут, у Кукейносе. Маці ягоная была з мясцовых латгалак. Хлапчуком разам з сябрамі ён выганяў за гарадскі вал у зялёныя лугі коней і кароў. У спякоту купаўся ў Дзвіне і пачуваў сябе ў імклівай празрыстай вадзе як рыба. Ён ведаў, што дзяды дзядоў называлі раку Дзвіну Рубонам, і яшчэ й цяпер ярасны баявы кліч палачан «Рубон!» палохае і тэўтонаў, і літоўцаў, і літоўскіх саюзнікаў селаў. Ён, як вуж, поўз па гэтай зямлі, ён уплішчваўся ўсім целам у яе, каб пад покрывам ночы прабрацца ў Кукейнос і забіць князя Вячку.

Па горла ў вадзе перайшлі роў. Шумеў дождж. Вецер дзьмуў з ракі, удараўся аб земляны гарадскі вал, аб дубовыя забаролы, адскокваў і заплёўваў вочы дажджом.

Тэўтон як прыліп да Брацілы — шнураваў ззаду крок у крок. «Ідзе Вячкава смерць», — думаў Браціла.

Выйшлі якраз у тое месца гарадскога вала, куды і меркаваў трапіць Браціла. Тут каркас з сасновых бярвенняў, які мацаваўся ў тоўшчы вала, крыху асеў, асунуўся. Напэўна, падтачылі падземныя ручаі.

Браціла спыніўся, і за яго спінаю адразу ж спыніўся тэўтон. Бясконца шумеў дождж. Плакала чорнае неба.

Браціла перахрысціўся, шырокай даланёю старанна выцер мокры твар. Потым са свайго скуранога пояса адчапіў прасмоленую пяньковую вяроўку, да якой была прывязана стальная трохрогая «кошка». Размахнуўшыся, ён кінуў гэту «кошку» ўверх, у цемру, і яна, глуха стукнуўшыся аб дубовы забарол, упілася, учапілася ў дрэва. Ён лёгенька тузануў на сябе вяроўку, потым тузануў мацней, правяраў, ці надзейна трымаецца вяроўка. Нейкае імгненне пастаяў у нерашучасці, потым папляваў на рукі і, спрытна і хутка ўпіраючыся нагамі ў слізкі частакол, рыўкамі падцягваючы ўгору буйное цела, палез на забарол. Гэта была звычайная для яго справа — начны таць, ён не раз пералазіў так цераз самыя высокія сцены.

Забарол у гэтым месцы быў вышынёй каля чатырох махавых сажняў. Браціла, калі яшчэ разам з бацькам рабіў муралём, ведаў і малую пядзь, і вялікую пядзь, і махавы сажань, і касы сажань. Дарослы мужчына раскідваў, разводзіў у бакі рукі, і адлегласць паміж кончыкамі пальцаў левай і правай рукі была махавым сажнем.

Ды яму ўжо не быць муралём. Ніколі не быць. Хто пакаштаваў крывавага мяса, не захоча есці параную рэпу. Ярыжка-валацуга не будзе ў полацкай Сафіі адбіваць паклоны ўсявышняму.

Апынуўшыся на самым версе кукейноскага вала, Браціла замёр, затаіў дыханне. Перад ім у глухой апраметнай цемры спаў Кукейнос. Ніводнага агеньчыка, ніводнай іскрынкі не бачыла вока. Шчыльнымі цёмнымі купамі стаялі сядзібы купцоў і рамеснікаў. Вакольнага горада, як у Полацку ці ў Герцыке, тут не было: два гады назад спалілі літоўцы. Маленькі ваяўнічы Кукейнос усіх сваіх жыхароў сабраў у адну жменю, у адзін кулак — пасяліў на дзядзінцы. Дубовы церам князя Вячкі ўзвышаўся побач з праваслаўнай царквою.

«Спі, Вячка, — з помслівай радасцю падумаў Браціла. — Сёння ноччу ты заснеш навекі».

У гэтым горадзе ён ведаў усе хады-выхады. Завяжы яму вочы, выкалі вочы, ён усё роўна пройдзе, як па нітцы, па вузкіх, замошчаных сасновымі і дубовымі плахамі вулках, не саб'ецца, не заблудзіць. І княжыя харомы ён ведае, вывучыў як свае пяць пальцаў.

Рэзка і адрывіста, захліпаючыся ад злосці, забрахаў вартавы сабака. Воі на забаролах, што, пэўна, сядзелі, прыкрыўшыся ад дажджу шчытамі, адразу ўспалашыліся, пачалі перагуквацца. Зазвінелі мячы.

Браціла, як толькі мог, прыпаў да дубовага частаколу, шчакой уціскаючыся ў мокрую халодную шурпатасць дрэва. Ён адчуў, як па спіне пабеглі дрыжыкі.

Але сабака заціх. Пакрысе супакоіліся воі. Дождж барабаніў па Брацілавым шчыце.

Канец вяроўкі Браціла кінуў уніз, тэўтону. Праз нейкія імгненні тэўтон, цяжка дыхаючы, узабраўся на забарол. Крануўся плечуком Брацілы і замёр, маўклівы, бясшумны, як начная сава.

Браціла ямчэй уладкаваў за спінаю шчыт і суліцу. Трэба было спускацца ў цемру, у невядомасць, на зямлю Кукейноса.

Ён лёгенька скокнуў, стаў на гэтую зямлю. І ўсё перабіраў нагамі, перамінаўся з нагі на нагу, быццам стаяў на чырвоным распаленым жалезе.

«Браціла! Што ты хочаш рабіць, сынок?» — раптам нібы прагучаў у ягонай душы голас маці. Столькі слёз, столькі пакуты было ў гэтым голасе.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Меч князя Вячкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Меч князя Вячкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леонид Дайнеко - Всеслав Полоцкий
Леонид Дайнеко
Леонид Почивалов - «Мечта» уходит в океан
Леонид Почивалов
Леонид Кудрявцев - Меч некроманта
Леонид Кудрявцев
Леонид Дайнеко - Жалезныя жалуды
Леонид Дайнеко
Леонид Дайнеко - Тропой чародея
Леонид Дайнеко
Леонид Бутяков - Меч Владигора
Леонид Бутяков
libcat.ru: книга без обложки
Леонид Дайнеко
libcat.ru: книга без обложки
Леонид Дайнеко
Николай Пахомов - Меч князя Буй-тура [Proza.ry]
Николай Пахомов
Отзывы о книге «Меч князя Вячкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Меч князя Вячкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x