• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Меч князя Вячкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Меч князя Вячкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1987, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Меч князя Вячкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. ЗМЕСТ: Слова на дарогу Раздзел першы Раздзел другі Раздзел трэці Раздзел чацвёрты Раздзел пяты Слова на развітанне Рэцэнзенты: Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Меч князя Вячкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Меч князя Вячкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Меч князя Вячкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Час ісці,— нарэшце выдыхнуў тэўтон, пераклаў нож з правай рукі ў левую і шырока перахрысціўся. — З намі бог і святая дзева Марыя.

Потым наблізіў свой твар да Брацілы, амаль крануўся Брацілавай шчакі, прашаптаў:

— Ты помніш клятву, якую мы далі епіскапу Альберту?

Тэўтон быў белатвары і драбнавокі. Вочы маленькія, як недаспелыя лясныя арэшкі.

— Помню, — сказаў Браціла.

— Паўтары нашу клятву.

— Імем апостальскай рымскай царквы, імем яе малодшай дачкі — царквы рыжскай клянемся пайсці ў Кукейнос, узяць душу нягоднага Вячкі, дзе б ён ад нас ні хаваўся, і ўручыць гэтую сляпую і дзікую душу ў найсправядлівейшыя богавы рукі.

— Добра, — аднымі вуснамі ўсміхнуўся тэўтон. — Вячка павінен загінуць. Такая воля ўсявышняга. Амен.

Браціла згодна хітнуў галавой, моўчкі глядзеў перад сабой у цемень. У яго быў вельмі востры зрок, зрок рысі, што водзіцца ў лясах ля стольнага Полацка, і за некалькі сажняў уперадзе, там, дзе пачынаўся абарончы роў, ён убачыў кусцікі нейкай дзіўнай травы. Гэтая трава, доўгая, прамая, з калючымі пругкімі мяцёлкамі на самым версе, вельмі нагадвала стрэлы з лука, што ўпіліся ў зямлю. «Дрэнны знак», — падумаў Браціла.

Тэўтон між тым страсна, як малітву, шаптаў побач:

— Нас нельга спыніць, бо нельга спыніць марскі прыбой і ўзыход сонца. Мы нясем святло веры, нятленны крыж гасподні.

«Баіцца», — падумаў Браціла. Ён, Браціла, не баяўся. Страх застаўся ззаду, за плячамі, у Рызе, куды ён мінулым летам прыбег з Кукейноса, ратуючыся ад дружыннікаў князя Вячкі. У Кукейносе ён быў муралём — з шэрага цвёрдага каменя-плітняка, які здабывалі ў ваколіцах горада, будаваў разам са сваім бацькам і дзедам царкву. Але рабіць не хацелася. Цяжкі камень адрываў рукі, а маладое здаровае цела прагла любошчаў-уцех. Ён уцёк са скамарохамі, вадзіў мядзведзя, іграў на гудку, мілаваўся з бессаромнымі маладзіцамі, піў мёд, а потым разам з сябрукамі забіў багатага латгала з-за грыўняў.

Галаўнік 5 5 Галаўнік — забойца. , пракляты сваёй сям'ёй і горадам, стаяў ён каля забаролаў Кукейноса і слухаў, як перагукваюцца воі, як звіняць іхнія мячы. Ён даўно не чуў родную гаворку. Гэта была адзіная радасць, што засталася ў яго, — стаяць каля гарадскога вала, у цемры, і слухаць знаёмыя з дзяцінства словы.

— Полацк! Менск! Друцеск! — даносілася зверху.

А яму здавалася — гэта плача ягоная маці, распусціла сівыя ад гора валасы, пасыпала іх пяском-жарсцвяком і кліча: «Браціла! Браціла!»

Тэўтон лёгенька таўхануў яго пад бок, падаў нешта круглае, невялікае.

— Пі,— сказаў тэўтон.

Гэта была бронзавая карчажка, выкаваная ў форме гусінага яйка. Браціла ўзяў карчажку.

— Пі,— зноў сказаў тэўтон. — Мы вып'ем гэты святы эліксір і зробімся празрыстымі, як начны туман. І нас не заўважыць варта на гарадскім вале. Пі.

Браціла недаверліва трымаў у руках карчажку. На ёй былі выкаваны кветкі, зоры, птушкі. Яна была цёплая.

— Мы зробімся як туман. Мы праплывем над валам. Гэты эліксір даў мне абат цыстэрцыянскага манастыра ў Рызе Тэадорых, брат епіскапа Альберта, — страсна блішчэлі ў змроку вочы тэўтона.

Браціла асцярожна паднёс карчажку да вуснаў. Падумалася са спалохам: ці не атруту дае тэўтон? Яны, божыя баяры з Рыгі, усё могуць зрабіць з чалавекам, які асмеліцца пайсці супраць іхняй волі. Тэўтонскі бог мацнейшы за царгародскага, за рускага бога. Рыга, што зусім нядаўна села ў вусці Дзвіны, мацнейшая за стольны Полацк, які стаіць з сівой пракаветчыны, з часоў святога Рагвалода. Рыжскі епіскап Альберт мацнейшы і хітрэйшы за вялікага князя полацкага Уладзіміра. Куды ж Вячку, гэтаму маладому князю-жарэбчыку, які запёрся ў Кукейносе з полацкай дружынай і латгальскімі старэйшынамі, узнімаць дзясніцу на тэўтонаў? Зловяць яго, як зайца ў цянёты, і зарэжуць.

Браціла маленькім глыточкам пракаўтнуў халодную кіславата-горкую вадкасць з карчажкі. Стаяў і не ведаў: смерць або святую божую сілу ўпусціў у скляпенні цела свайго?

Востра свіснула крыллямі начная, нябачная воку птушка, паляцела над хвалістай узбунтаванай ветрам Дзвіной. Яму раптам захацелася зрабіцца гэтай птушкай, шчаслівай птушкай, якой не трэба лезці на страшныя забаролы княжацкага замка, дзе чакаюць коп'і і мячы.

Нечакана пачаўся дождж, густы, гаманлівы.

— Добра, што пайшоў дождж, — ціха сказаў Браціла тэўтону. Той разумеў мову полацкіх крывічоў і ў знак згоды кіўнуў галавой.

Дождж патушыў паходні, якія варта паліла на забаролах. Магільны змрок абрынуўся на зямлю. Браціла не бачыў тэўтона, які стаяў, дыхаў усяго за два ці тры локці ад яго. «Пітво з карчажкі зрабіла нас нябачнымі», — падумаў Браціла. Гэта яго ўзрадавала. Ён ушчыкнуў сам сябе за руку, каб адчуць сваю плоць, каб пераканацца, што яна не знікла.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Меч князя Вячкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Меч князя Вячкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Леонид Дайнеко
Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды
Жалезныя жалуды
Леонид Дайнеко
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Вольга Іпатава: Перакат
Перакат
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Меч князя Вячкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Меч князя Вячкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.