• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Меч князя Вячкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Меч князя Вячкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1987, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Меч князя Вячкі

Меч князя Вячкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Меч князя Вячкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі. Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная. Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам. ЗМЕСТ: Слова на дарогу Раздзел першы Раздзел другі Раздзел трэці Раздзел чацвёрты Раздзел пяты Слова на развітанне Рэцэнзенты: Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Меч князя Вячкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Меч князя Вячкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Меч князя Вячкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Толькі ў невялікай халоднай каморцы, дзе Клімята Аднарук пісаў полацкі летапіс, як заўсёды, было ціха. Клімята спяшаўся, хацеў напісаць пра трыццаць полацкіх старых, якія шмат разоў кіравалі горадам, да падыходу тэўтонаў, бо пачнецца бітва, і будзе не да пісання. Мірона ўжо які дзень не было побач — адпрасіўся на вал, узяў кап'ё, надзеў кальчугу і зрабіўся воем. Клімята зайздросціў свайму маладзейшаму сябру, ён таксама б узяў кап'ё, але ж які з яго ваяка з адной рукою? І ён пісаў, пісаў амаль без адпачынку, спальваў свечку за свечкай, якія з княжацкіх пакояў прыносіла Куліна.

У сярэдзіне жніўня ў дзень успення прасвятой багародзіцы велізарныя хмары шэрага пылу заклубіліся ў ваколіцах Юр'ева — епіскап Альберт прывёў з Рыгі сваіх пілігрымаў. Разам з Альбертам прыйшлі рыжскія купцы, бюргеры, мечаносцы з Вендэна, датчане, атрады хрышчаных ліваў і лэтаў. Мноства прыгожых прасторных шатроў з'явілася вакол Юр'ева, якраз на такой адлегласці ад горада, дзе падае, стаміўшыся, страла.

Пачыналася лебядзіная песня Вячкі.

Амаль усе жыхары Юр'ева збегліся на гарадскі вал, глядзелі з трывогаю ў той бок, адкуль ішла да іх бяда. Вячка стаяў разам з усімі, слухаў, аб чым гавораць людзі, і словы іхнія рэзалі яго, як нажы.

— Божае войска прыйшло…

— Тэўтонаў быццам дажджавых кропель — не злічыш…

— Нашым стрэлам не прабіць іхнюю браню…

— Трэба адчыняць вароты і прыняць хрышчэнне з Рыгі…

— Хай язык распухне і стане затычкай у роце таго, хто сказаў гэтыя словы, — гучна прамовіў Вячка.

Людзі заціхлі.

Пачыналася лебядзіная песня Вячкі.

Ён ужо забыўся, калі спаў. Ноч і дзень ператварыліся ў адзін бясконцы даўжэзны кавалак часу, напоўнены грукатам жалеза, дымам вогнішчаў, пылам, потам, крыкамі вояў, вячэрнімі малітвамі тэўтонаў, што даносіліся з-за вала, іржаннем коней, плачам дзяцей, мігценнем высокага пякучага сонца, якое белымі цяжкімі промнямі страляла з распаленага неба. Потым да ўсяго гэтага дабавіліся глухія ўдары сякер — тэўтоны валілі сосны і будавалі з іх асадную вежу.

Пачыналася лебядзіная песня Вячкі.

Нейкім цудам прарваўся ў Юр'еў праз тэўтонскія шатры ганец з Суздаля ад вялікага князя Юрыя Усеваладавіча. Быў ён маленькі, вастраносы, але з аглушальным і рэзкім, як удар грому, голасам.

— Як мядзведзя цябе, князь, абклалі з усіх бакоў,— сказаў ганец. — Устаіш?

— Не здамся тэўтонам, буду чакаць падмогі з Ноўгарада і Суздаля, — стомлена глянуў на яго Вячка.

— Спадзявайся на бога і на праўду, князь, — сказаў ганец.

Восем дзён будавалі тэўтоны асадную вежу з тоўстых высокіх соснаў, якія былі перавернуты каранямі ўверх. Пад аховаю вежы паставілі каменямётныя машыны і пачалі абстрэл гарадскога вала. З грукатам ударылі першыя камяні аб забаролы. Некаторыя дубовыя частаколіны былі ўмомант зламаны, скрышаны. Воям, якія абаранялі забаролы, пяском заляпіла вочы, аднаму эсту камень зламаў нагу. Вячкавы воі адказалі яраснай стралянінай з лукаў і арбалетаў. На тэўтонаў з вала пасыпаліся каменні, гаршкі з агнём.

— Што будзе з намі заўтра, князь? — запытаўся ў Вячкі Якаў, які разам з усімі адбіваў наступ тэўтонаў. Вячка глянуў на яго, строга сказаў, варухнуўшы цёмнымі бровамі:

— Жыві тым, што ёсць. Прыспешваючы заўтрашні дзень, мы набліжаем да сябе змрок магілы.

Вячка сціскаў баявую сякеру, захліснутую скураной пятлёй на руцэ.

Пачыналася лебядзіная песня Вячкі.

На забаролах было сапраўднае пекла. Тэўтоны ярасна лезлі на вал. Здавалася — яшчэ напор, яшчэ адзін узмах мяча, і рухне абарона. Але акружаны горад стаяў цвёрда, мужна, стаяў да канца.

Сонца няшчадна пякло з вышыні. Воі абліваліся потам, вусны ў іх патрэскаліся. Усе з надзеяю глядзелі на неба — хоць бы кропельку вады паслала яно. Але неба свяцілася, палымнела гарачым блакітам, і ніводнай хмаркі не было над зямлёю.

Вячка таксама пакутаваў ад гарачыні, ад задухі. Востра і неадчэпна ўспаміналася яму дзяцінства. Тады карміцелька Маланка («баба-неўміруха», як казала яна пра сябе) выводзіла маленькага княжыча з церама пад дождж, пад грымучую навальніцу. Ён стаяў з вялізным драўляным кубкам у руках і чакаў, пакуль гэты кубак напоўніцца да краёў дажджавой вадою, навальнічнай вадою.

— Пі навальнічную ваду, і будзеш дужы, адважны, спрытны, як Усяслаў Чарадзей, — навучала Вячку Маланка.

Дождж сек па плячах, па твары. Дрэвы, што раслі на двары церама, купаліся ў ліўні. А маленькі Вячка цярпліва стаяў пад грымотным небам, пад маланкамі і потым, да самага дна, піў з кубка халодную навальнічную ваду, піў вялікімі мужчынскімі глыткамі. Ён адчуваў, як сіла і цвёрдасць уліваюцца ў кожную жылку.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Меч князя Вячкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Меч князя Вячкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Леонид Дайнеко
Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды
Жалезныя жалуды
Леонид Дайнеко
Ніна Мацяш: Ралля суровая
Ралля суровая
Ніна Мацяш
Вольга Іпатава: Перакат
Перакат
Вольга Іпатава
Отзывы о книге «Меч князя Вячкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Меч князя Вячкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.