Леонид Дайнеко - Меч князя Вячкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко - Меч князя Вячкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Минск, Год выпуска: 1987, Издательство: Юнацтва, Жанр: Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Меч князя Вячкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Меч князя Вячкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгодніцкі раман Леаніда Дайнекі мае гістарычную аснову. Гэта — гераічная барацьба гараджан старажытнага Полацка з тэўтонскімі рыцарамі-крыжаносцамі.
Нягледзячы на тое, што падзеі рамана адбываюцца ў XIII стагоддзі, яго тэматыка вельмі актуальная.
Твор прасякнуты ідэяй аб неабходнасці яднання славянскіх народаў, а таксама іх бліжэйшых суседзяў-літоўцаў, латышоў, эстонцаў, для таго, каб процістаяць ворагам.
ЗМЕСТ: Слова на дарогу
Раздзел першы
Раздзел другі
Раздзел трэці
Раздзел чацвёрты
Раздзел пяты
Слова на развітанне
Рэцэнзенты: Мастак:

Меч князя Вячкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Меч князя Вячкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У Юр'еве, пад ахову гарадскога вала, сышлося з Сакалы і Унгаўніі, з лэцкіх зямель тысячы дзве галоднага шумлівага люду, у большасці сваёй жанчыны і дзеці. Яны спалі проста на зямлі, падаслаўшы саломы, лугавой травы або яловых лапак. Шматлікія кастры дыміліся ў розных месцах, і ад іхняга дыму ў вояў, што круглы дзень стаялі каля забаролаў, слязіліся вочы.

У першыя месяцы Вячка з дружынаю рабіў паходы ў глыб эстонскіх земляў, збіраў зерне, рыхтаваў салёную, вяленую зверыну — галоўную ежу вайны, браў даніну вайпай — грубым трывалым палатном. І ўвесь час адчуваў, што з усіх бакоў цісне на Юр'еў агромністая неадольная сіла. Тэўтоны пакрысе падбіраліся да Юр'ева. Альберт зрабіў епіскапам Эстоніі свайго брата Германа, кафедру новай царквы асталяваў у Одэнпе, на Мядзведжай Гары. Каб развязаць сабе рукі, тэўтоны прымірыліся з датчанамі. Граф Генрых Шверынскі ўзяў у палон дацкага караля Вальдэмара, і датчане адразу зрабіліся памяркоўнымі, прыслалі на дапамогу епіскапу Альберту сваё войска. Вогненная пастка вось-вось павінна была зачыніцца.

Яраслаў Усеваладавіч амаль чатыры сядміцы прастаяў каля сцен Калывані, якія датчане выклалі з цвёрдага ракушачніку, некалькі разоў хадзіў на прыступ, але толькі зубы зламаў аб Калывань. Злы, стомлены, ён увесь гнеў выліў на сваіх спрадвечных ворагаў, наўгародскіх баяр, кінуў войска, кінуў Ноўгарад і з'ехаў у невядомым кірунку шукаць сваё княжае шчасце. Вячка застаўся адзін. Пад яго ўладаю быў невялічкі шматок зямлі з Юр'евам, усе астатнія мааконды эстаў былі пахрышчаны, прылучаны да Рыгі Альбертам.

Начное жнівеньскае неба крэслілі метэарыты, што асабліва густа падаюць у гэты час. Вячка не спаў. Вячка застаўся адзін. Пачыналася яго лебядзіная песня.

У суправаджэнні Халадка і Якава Палачаніна князь узыходзіў на вал, углядаўся ў стылую начную цемень, прыслухоўваўся. Гнятлівая цішыня стаяла наўкол. Гэта цішыня мела тонкія гліняныя ногі, якія вось-вось павінны былі падламацца.

Аднойчы на вал прыйшоў Клімята Аднарук.

— Пішаш летапіс? — запытаўся ў яго Вячка.

— Пішу, — адказаў Клімята. — Хто ж за нас напіша нашы летапісы?

— За нас ніхто не напіша, — згадзіўся Вячка. Памаўчалі. Яркае невялікае воблака бегла па начным цёмным небе, і ўсе глядзелі на яго.

— У якім баку Полацк? — раптам запытаўся ў Клімяты Вячка.

Кніжнік уздрыгнуў ад нечаканага пытання, падумаў, махнуў рукою:

— Там.

Вячка павярнуўся тварам у той бок, куды паказваў Клімята, доўга ўзіраўся ў цемру. Недзе за валам глуха крыкнула невядомая птушка, якая, пэўна, сядзела на якой-небудзь халоднай купіне пасярод балоцістага лугу. Самотны крык упаў у цемру, як цяжкі камень.

«Аб чым яны зараз думаюць? — глядзеў на сваіх паплечнікаў Вячка. — Я вяду іх на смерць. Здагадваюцца яны аб гэтым ці не?»

— Князь, — ціха прамовіў Халадок, — учора прыйшла сям'я лэтаў з Кукейноса. Яны кажуць, што твая дачка Соф'я абвянчалася з графам Дзітрыхам фон Кокенгаўзенам.

Вячка адчуў, як злёгку закружылася галава, нібы раптоўна ўзляцеў пад воблака і адразу ж пачаў падаць уніз. Ён зняў з дзясніцы баявую пальчатку, асцярожна пагладзіў на пальцы пярсцёнак, сплецены са светлых доччыных валасоў, з дзіцячых валасоў. «У Соф'і валасы за гэты час павінны пацямнець», — падумаў Вячка.

Дачка выйшла замуж, выйшла за тэўтона. Неўзабаве і сама зробіцца, калі ўжо не зрабілася, тэўтонкай. І дзеці будуць тэўтончыкі.

Вячка сціснуў зубы. Гэта, вядома ж, Генрых стараецца, помсціць, хоча ўдарыць як мага балючэй. За што ён помсціць яму, Вячку? За сябе? За тое, што сам змяніў скуру, змяніў душу, стаў тэўтонам?

— У мяне няма дачкі,— сказаў Халадку Вячка. — Мая дачка памерла, калі ёй было пяць сонцаваротаў.

Кожны дзень па загаду Вячкі воі ўмацоўвалі гарадскі вал глінай, рачным глеем, бярвеннямі і галлём.

Жанчыны і дзеці ў навакольных лугах і палях збіралі камяні. Цэлыя горы камянёў ляжалі ўздоўж забаролаў. Збройнікі вастрылі мячы, коп'і, баявыя сякеры, нашывалі новыя слаі бычынай скуры на шчыты, змазвалі барсуковым тлушчам кальчугі, рабілі тысячы новых стрэл.

У перапынках паміж гэтай цяжкай працаю воям вельмі мала ўдавалася адпачываць, бо Вячка разам са старэйшынам эстаў маладым і маўклівым Меэлісам вучылі іх рукапашнаму бою, вучылі адсякаць канцы штурмавых лесвіц, скідваць на галовы наступаючых бярвенні, агромністыя камяні, гаршкі са смалой і агнём. Лучнікі і арбалетчыкі праз прарэзаныя ў забаролах стралковыя шчыліны вучыліся прастрэльваць кожны сажань зямлі перад Юр'евам. Людскія крыкі і гуд жалеза перакочваліся над горадам.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Меч князя Вячкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Меч князя Вячкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Леонид Дайнеко - Всеслав Полоцкий
Леонид Дайнеко
Леонид Почивалов - «Мечта» уходит в океан
Леонид Почивалов
Леонид Кудрявцев - Меч некроманта
Леонид Кудрявцев
Леонид Дайнеко - Жалезныя жалуды
Леонид Дайнеко
Леонид Дайнеко - Тропой чародея
Леонид Дайнеко
Леонид Бутяков - Меч Владигора
Леонид Бутяков
libcat.ru: книга без обложки
Леонид Дайнеко
libcat.ru: книга без обложки
Леонид Дайнеко
Николай Пахомов - Меч князя Буй-тура [Proza.ry]
Николай Пахомов
Отзывы о книге «Меч князя Вячкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Меч князя Вячкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x