• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-7880-0694-5, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Жалезныя жалуды

Жалезныя жалуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жалезныя жалуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза, — гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распаліць міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутную дзяржаву. Падзеі, якія разгортваліся ў пачатку — сярэдзіне XIII стагоддзя ў час дзейнасці князёў Міндоўга, Ізяслава, Далібора, Войшалка, і адлюстраваны ў рамане. Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Жалезныя жалуды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жалезныя жалуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жалезныя жалуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Усе яны, князь Ізяслаў з сынамі, ваявода Хвал, купцы і залатары, пайшлі туды, дзе на самым санцапале сядзеў Валасач.

— Князь ідзе, — спалохана шапнуў вешчуну меднік Бачыла. — Пакруцішся ты зараз у яго, як бяроста на агні.

Але той і краем вуха не павёў. Сядзеў, шкроб пяцярнёй сваю грудзіну. Пэўна, столькі грозных і вялікіх людзей бачыў на сваім вяку, што патроху адвык іх баяцца.

Новагараджане адступіліся ад Валасача, далі праход князю.

— Ці ты гэта? — спытаў Ізяслаў.

— Я, прыснапамятны князь. Як ты яшчэ ўпоперак лаўкі ляжаў, мяне твой бацька, князь Васіль, прагнаў з Наваградскай зямлі,— адказаў Валасач.

— Чаго ж ты хочаш ад мяне?

— Хачу кончыць свой век на радзіме.

— А не баішся мяне?

— Кажуць, што ты князь акрутны 3 3 Акрутны — грозны, жорсткі. , але, бачыць неба, я не баюся цябе.

Такі адказ спадабаўся Ізяславу, і ён урачыста прамовіў:

— Бойся толькі бога, бо ўсе мы, і князі, і рабы, У божых руках. Ты быў віновен перад вечнай памяці бацькам маім, але я здымаю з цябе віну. Вяртайся на Цёмную гару і сядзі там да самай смерці сваёй. Можаш там агонь запаліць у гонар свайго Перуна.

Натоўп, як уражаны маланкаю, знямеў, а потым загаманіў на ўвесь рот, на ўвесь голас, і невядома было, ухваляюць або ганяць новагараджане княжую волю. Ды князь Ізяслаў не вельмі каб прыслухоўваўся да гаваруноў. На сённяшні дзень ён моцна сядзеў у сядле, чэпкай рукой трымаў баяр, купцоў і ўвесь пасадскі люд. Новагародская зямля шырока рассунула свае межы, абапіраючыся на Нёман, вадзяны ход у Варажскае мора. Купцы з усёй Русі і амаль з усёй Еўропы прывозілі свае тавары і свае кашалькі са срэбрам у Новагародак. Гэта ў Полацку веча дакрычалася да таго, што полацкія князі сядзелі як вераб'і ў каноплях, баяліся дыхнуць без згоды веча. І што гэта дало? Страціў Полацк вусце Дзвіны, усе свае багатыя землі над Дзвіною. Лівы і латыгола, якія былі вечнымі даннікамі Полацка, ператварыліся ў тэўтонскіх рабоў. Кожны, хто мае меч і сілу, нясе гэты меч у Полацк і там гаспадарыць. У Новагародку зусім не такое. Тут калі князь, дык князь, калі халоп, дык халоп. Тут усе жывуць па ўставах князя Ізяслава Васількавіча, нястомнага ў сечы і ў працы нашчадка менскіх Глябовічаў. Як жа не быць нястомным яму, князю, калі, куды ні кінь вокам, акружаюць Новагародскую зямлю моцныя вастразубыя суседзі. Татары прыйшлі са стэпаў, разбурылі стольны Кіеў, накінулі на выю аркан многім і многім народам і ўвесь час падціскаюць, трывожаць з поўдня. Спіш і, здаецца, чуеш, як грымяць капыты іхніх коней. З Варажскага мора, з прускіх земляў жалезнай гарой навальваюцца тэўтонскія рыцары. У іхніх атрадах ёсць рыцары-ключы, што нясуць у бой сцягі, на якіх крывёй ворагаў намаляваны ключы ад божага неба. Князь Канрад Мазавецкі, пэўна, ужо не раз пракляў той дзень, калі запрасіў рыцараў з Паноніі, дзе яны ваявалі супраць уграў, да сябе пад бок, каб кінуць іх на прусаў. Рыцары, як тая амяла, усмакталіся-ўпіліся і ў прускую, і ў польскую зямлю. Але і сам Канрад, як толькі выпадае магчымасць, вядзе сваіх ляхаў на Валынь, на суседніх яцвягаў. Сонцаварот назад разам з князем Данілам Раманавічам Галіцкім і кунігасам літоўскім Міндоўгам ударыў Ізяслаў па Канраду.

— Навошта, бацюхна, вешчуну ласку сваю княжацкую дорыш? — занепакоена спытаў Далібор. Ен, як і Някрас, думаў, што загадае бацька біць прыблуду свежай лазой, гнаць у каршэнь, ды атрымалася неспадзяванка.

— Няхай сядзіць на Цёмнай гары, — гледзячы ў чорныя вочы сыну, сказаў Ізяслаў.— Трэба нашай Новагародскай зямлі з Міндоўгам пабрацімства ўзяць.

Сёння ен самы моцны і пакуль што самы ўдачлівы кунігас у Літве. Міндоўг, як і ўсе яго аднапляменнікі, паганец. Няхай жа глядзіць і ведае, што мы, новагараджане, можам розных багоў шанаваць. Молімся Хрысту, але і не тушым зніч, які запаліў Пярун. Ен паклаў Далібору цяжкую руку на плячо.

— Да Міндоўга пасылаю цябе, сын. Памятай: на вялікую справу ідзеш. Разам з ваяводам Хвалам выведай, вынюхай, чым жыве Літва. Пільны вокам і цвёрды сэрцам будзь. Потым усё мне раскажаш. Веру табе так, быццам пасяліўся ў тваёй душы і яе дыханне чую.

Далібор, уражаны такімі словамі, прыкусіў губу, нізка пакланіўся бацьку.

II

— Чаму мяне разам з табой не захацеў бацька паслаць? — усхвалявана запытаў у брата Някрас, як толькі яны засталіся адны.

— Не ведаю, — са спачуваннем гледзячы на яго, адказаў Далібор. Яны залезлі на самы верх вежы, што ўзвышалася над дзядзінцам. Вежу яшчэ не дабудавалі. Велізарныя камяні, звезеныя з глухіх мясцін, грэлі пад пякучым сонцам шурпатыя бакі. Шмат холаду было ў камянях, але чалавек сабраў іх разам, навекі склеіў-злучыў іх між сабой вапнаю, і яны былі ўжо сцяной, вежай. І яны наліваліся цяплом і сілай, каб потым, калі пойдзе на прыступ вораг, устояць у самым лютым агні.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жалезныя жалуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жалезныя жалуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жалезныя жалуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Жалезныя жалуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.