• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-7880-0694-5, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Жалезныя жалуды

Жалезныя жалуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жалезныя жалуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза, — гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распаліць міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутную дзяржаву. Падзеі, якія разгортваліся ў пачатку — сярэдзіне XIII стагоддзя ў час дзейнасці князёў Міндоўга, Ізяслава, Далібора, Войшалка, і адлюстраваны ў рамане. Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Жалезныя жалуды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жалезныя жалуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жалезныя жалуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яму адчынілі браму новагародскага замка, і ён адразу ж упаў, уткнуўся тварам у гарачую зямлю, заплакаў. Крываваты дубовы дручок, на які ён абапіраўся, ляжаў побач. Мухі з прагнасцю абляпілі дручок, смакталі чалавечы крывавы пот.

Усе дзівіліся, як мог адолець такі калека такую доўгую цяжкую дарогу. З адной нагою і з адной рукою толькі на палацях ляжаць, а гэты, калі верыць яму, прыйшоў з правага нёманскага берага.

Новагараджане, усхвалявана перагаворваючыся, стоўпіліся вакол прыхадня, чакалі, пакуль ён аддыхаецца і можна будзе распытаць яго. Нехта здагадаўся прынесці карэц з халоднай вадою. Калека, не ўстаючы з зямлі, доўга піў, аж нешта шчоўкала ў ягоным горле.

— Ты хто? — не вытрымаў, прысеў побач з ім на кукішкі новагародскі меднік Бачыла.

— Чалавек, — ледзьве варушачы языком, адказаў калека.

— Бачу, што чалавек, — зазлаваў меднік. — Але хто цябе так абкарнаў, як бярозу пры дарозе?

Бачыла быў чалавек вельмі цікаўны, гаваркі. Нездарма новагараджане жартавалі, што калі меднік гаворыць, у яго агонь з рота скача. Бачыла аж працінаў калеку зялёнымі, як маладая трава, вачамі.

— Хто ты? — насядаў ён. — Скажы.

— Слізкі ж у цябе язык, — не вытрымала ўдавіца Мархва. Мужа яе, дружынніка Астаха, у мінулым сонцавароце забілі тэўтоны.

Бачыла, як шылам кальнуў, зірнуў на ўдавіцу, хацеў ударыць гняўлівым словам, але ў натоўпе прашумела:

— Далібор ідзе… Далібор…

Княжыча Далібора ўсе пабойваліся. Было яму толькі васемнаццаць сонцаваротаў, але постаць меў карчавітую, далоні каляныя, чэпкія, твар нахмурана-суровы, а вочы няўсмешлівыя. Чорныя валасы густой грываю спадалі на загарэлую да цемнаты шыю. Далібор уладным позіркам як бы рассунуў перад сабой натоўп, спытаўся, узяўшы рукі ў бокі, у прыхадня:

— Адкуль ты і што табе трэба ў Новагародку?

Ен заўсёды стараўся гаварыць «па-княжаму» — Наваградак называў Новагародкам.

Калека ўздрыгнуў, выгінаючыся ўсім тулавам, няўклюдна сеў на пясок. Хацеў устаць перад княжычам, але не змог, не хапіла сілы, і ён сказаў, седзячы:

— Як вада да вады, так і кроў да крыві дарогу знойдзе.

— Калі я цябе зразумеў, ты з Новагародскай зямлі? — строга звёў чорныя бровы Далібор.

— Сысунком-млекасосцам купала мяне маці ў Нёмане, а завуся я Валасачом. Нагу ж і шуйцу 1 1 Шуйца — левая рука. нямчыны мне адцялі,— хуценька адказаў калека. Ен пазіраў то на Далібора, то на людзей, што маўкліва абкружалі княжыча і яго. Страх ліпеў у самай глыбіні зрэнак. Нібы чакаў знявечаны Валасач, што вось зараз, праз міг, адбудзецца нешта дужа непажаданае, прыкрае. І сапраўды, удавіца Мархва (а яна па ўзросту была самай старэйшаю з новагараджан, што сабраліся тут) раптам войкнула і аж прыкрыла абсіверанай даланёю вочы.

— Дык гэта ж вяшчун з Цёмнай гары, — спалохана і разгублена прамовіла яна. — Як я яшчэ зялепухай-дзеўчынёхаю была, ён на Цёмнай гары сядзеў, святое вогнішча паліў. Бацька князя Ізяслава, князь Васілька, прагнаў яго за Нёман, у пушчу. І яго старцоў-ведуноў прагнаў. Дванаццаць старцоў жыло на гары. Праўда ж, ты — вяшчун?

Пры гэтых словах удавіцы Валасач з палёгкаю ўздыхнуў, нібы скінуў з плячэй і душы камень-жарнавік. Лагодная ўсмешка ўспыхнула на твары.

— Пазнала. Вяшчун я, — з нейкай задаволенасцю сказаў Валасач і глянуў на Далібора. — Твой дзед знішчыў наша капішча. Звер-зверам быў твой дзед. А зараз, княжыч, загадай мне прынесці кавалачак хлеба і жменьку вады. Чалавек датуль жыве, пакуль есці хоча.

Ен засмяяўся. І ўжо ні кропелькі страху не было ў позірку.

— Ты, — аж задыхнуўся ад гневу Далібор і нават узмахнуў кулаком. — Камар балотны. Чарвяк падземны. Як смееш майго дзеда, новагародскага князя, сваім брудным языком бэсціць?

— Загадай жа, княжыч, адсекчы мне астатнюю руку і нагу, — спакойна сказаў Валасач, — або загадай прынесці хлеба.

Далібор пры словах калекі гнеўна пачырванеў, крута павярнуўся, амаль пабег у бацькаў церам. Бачыла-меднік, што цікаўна стаяў у княжыча за спіною, не паспеў адскочыць убок і схапіў поўху. Меднік цёр вуха, а Далібор, шпарка крочачы ў церам, чуў, як былы вяшчун казаў новагараджанам:

— Прыпоўз паміраць на родную зямліцу. У кожнага з жывых такое будзе. Але не гэта страшна мне. Страшна тое, новагараджане, што сіла вялікая і злая ідзе на нас. Жамойту тэўтон падмяў пад сябе. Ідзе сюды. Нікога не шкадуе.

«Я загадаю кінуць яго ў вір галавою, — задыхаючыся, думаў Далібор. — Не, няхай цемрука раздзяруць на кавалачкі сабакі. У бацькавых пастухоў добрыя псяюхі».

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жалезныя жалуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жалезныя жалуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жалезныя жалуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Жалезныя жалуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.