• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-7880-0694-5, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Жалезныя жалуды

Жалезныя жалуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жалезныя жалуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза, — гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распаліць міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутную дзяржаву. Падзеі, якія разгортваліся ў пачатку — сярэдзіне XIII стагоддзя ў час дзейнасці князёў Міндоўга, Ізяслава, Далібора, Войшалка, і адлюстраваны ў рамане. Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Жалезныя жалуды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жалезныя жалуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жалезныя жалуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Бацька таксама неўзлюбіў сына. Невыпадкова ж з надзвычайнай лёгкасцю згадзіўся, каб Войшалк сядзеў у Лаўрышаўскім манастыры, а Новагародскім стальцом завалодаў Раман Данілавіч. Галіцка-Валынскую Русь гэткім чынам ён хацеў зрабіць сваім шчытом супраць татараў. Але дужа крохкім і ненадзейным аказаўся шчыт.

Войшалк, маючы пастаянную сувязь з князем Глебам Ваўкавыйскім, з новагародскімі баярамі і святарамі, чакаў свайго часу, праз верных людзей сачыў за Раманам Данілавічам. Галіцкі князь сядзеў у Новагародку падобна таму, як бурнай шматводнай вясною на лапіку сухой зямлі велічынёй з цялячы лоб сядзіць смяртэльна перапалоханы зайчык. Наўкол бушуе мора вады, пранізліва трашчаць крыгі, вырываюцца з коранем, куляюцца ў халодных вірах дрэвы… Адчуваючы, што ў Новагародку яго амаль ніхто не прызнае за князя, Раман Данілавіч дужа прыахвоціўся да віна і кастарства 90 90 Кастарства — гульня ў косці. . Калі Войшалк і Далібор з дружыннікамі прыйшлі глухой ноччу на дзядзінец, каб закаваць князя-набрыдня ў ланцугі, ён з вялікай страсцю разам са сваім целаахоўнікам Алексам гуляў у косці. Абодва былі п'яненькія і вясёлыя.

Аднак, як толькі развітаўся не па сваёй волі з новагарадскім дзядзінцам Раман, з далёкіх Карпат пачулася рычанне льва — князь Даніла Галіцкі пакляўся выбавіць сына і адпомсціць за яго. Са сваімі палкамі, з яцвягамі і полаўцамі ён імкліва ўварваўся з поўдня ў Новагародскую зямлю. Пад Ваўкавыйскам адбылася жорсткая начная сеча. Данілу Галіцкаму пашанцавала — напружыўшы ўсе сілы, ён разбіў ваўкавыйскую дружыну з новагародскім апалчэннем і нават захапіў у палон параненага Глеба Ваўкавыйскага.

Далібора прывялі ў шацёр да галіцкага князя.

— Дзе мой сын? — адразу запытаў Даніла Раманавіч.

— Не ведаю. На зямлі шмат дарог, — адказаў Далібор.

— Дзе Войшалк? — насядаў Даніла Раманавіч.

— Гаварылі людзі, у Пінеск пабег.

Даніла Галіцкі загадаў везці палоннага ваўкавыйскага князя ў Холм, а з Холма ў Візантыю — там спрадвеку не бачылі белага свету ў манастырскіх келлях рускія князі, ад якіх адвярнулася ўдача.

Далібор быў нібыта ўва сне. Везлі яго ў звычайных дрогкіх калёсах, у якіх смерды возяць снапы і дровы. Ліў зверху дождж, гарэлі зоркі ці свяціла сонца, а коні ўсё беглі і беглі, матляючы доўгімі грывамі. «Бог, пэўна, таму насылае мноства няшчасцяў на людзей, каб яны не шкадавалі, не сумавалі аб часе, які незваротна знікае, — думаў палонны князь. — Каму хочацца ўспамінаць або шкадаваць сваё гора, што люта грызла душу? Толькі ўперад павінен скіроўваць свой позірк чалавек, толькі ў заўтрашні дзень, бо гэты дзень яшчэ не наступіў і можа быць добры. Але, вядома, толькі не для мяне. Даніла Галіцкі не даруе мне шматгадовую дружбу з Літвой. Заснуць бы, забыцца пра ўсё, ды розум мой як начны воран, што не можа спаць у развалінах-руінах».

Так прыехалі ў горад Холм. Збудаваў яго Даніла Галіцкі на прыгожым лясістым узвышшы пасярод роўнага поля. Збегліся туды ад татараў сядзельнікі, лучнікі, калчаншчыкі, кавалі па жалезе, медзі і срэбры, паставілі двары і сёлы вакол гарадской сцяны, напоўнілі новы горад чалавечым голасам і чалавечай працай.

Асабліва дзівоснаю была ў Холме царква святога Іаана. Падлогу ўнутры вылілі з медзі і чыстага волава, і яна ззяла, як венецыянскае люстэрка. Чатыры аркі па вуглах царквы стаялі кожная на чатырох каменных чалавечых галовах, зробленых з белага галіцкага і зялёнага холмскага каменю. Абразы і званы князь Даніла прынёс з Кіева, а іконы Спаса і прасвятой Багародзіцы дала яму сястра Феадора з Феадораўскага манастыра.

Пасярод горада ўзвялі высокую вежу з часанага белага дрэва і выкапалі каля яе калодзеж-студзянец глыбінёй у трыццаць пяць сажняў, дзе ў самую спёку была халодная, як лёд, вада. Вежу абкружылі цяністым прыгожым садам.

Але цудам з цудаў быў каменны слуп, што стаяў за попрышча ад Холма. На слупе горда растапырваў крылы вялікі каменны арол. Палоннага ваўкавыйскага князя падвезлі да арла, які лунаў над зямлёю на вышыні дванаццаці локцяў, прымусілі сысці з калёсаў, пастаяць ля падножжа манумента. Пэўна, жадалі, каб Далібор адчуў сваю нікчэмнасць і адначасова быў уражаны веліччу і сілай праціўнікаў. Потым паехалі ў княжы палац. Ен, як і ўвесь горад, быў у падпалінах, у чорнай сажы. Аказваецца, зусім нядаўна бушаваў у Холме пажар, ды такі жахлівы, што чырвоная медзь раставала ад агню, як смала. Віною пажару былі не татары, не угры ці ляхі, а нейкая дурная баба. У вялікі вецер выграбла яна з печы-каменкі гарачае вуголле, выйшла за парог і сыпнула, пляснула гэта вуголле ў сухія стружкі — муж габляваў дошку. Не паспела баба вокам міргнуць, як зароў па-звярынаму пажар.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жалезныя жалуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жалезныя жалуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жалезныя жалуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Жалезныя жалуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.