• Пожаловаться

Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды

Здесь есть возможность читать онлайн «Леонид Дайнеко: Жалезныя жалуды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Минск, год выпуска: 1993, ISBN: 5-7880-0694-5, издательство: Юнацтва, категория: Исторические приключения / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Леонид Дайнеко Жалезныя жалуды

Жалезныя жалуды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Жалезныя жалуды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гэты твор — свайго роду працяг серыі раманаў: «Меч князя Вячкі» і «След ваўкалака». Жалуды, адлітыя з жалеза, — гэта сімвал, талісман, які новагародскія браталюбы слалі ўсім дастаслаўным мужам як свяшчэнны знак, заклік да яднання ў барацьбе супроць нашэсця Залатой Арды і Тэўтонскага Ордэна, супроць ворагаў, якія імкнуліся распаліць міжусобныя войны, заклік агульнымі сіламі ўсталяваць адзіную магутную дзяржаву. Падзеі, якія разгортваліся ў пачатку — сярэдзіне XIII стагоддзя ў час дзейнасці князёў Міндоўга, Ізяслава, Далібора, Войшалка, і адлюстраваны ў рамане. Мастак:

Леонид Дайнеко: другие книги автора


Кто написал Жалезныя жалуды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Жалезныя жалуды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Жалезныя жалуды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Магістр Бургхард фон Гарнгузен, не зважаючы на тое, што ягоныя людзі з енкам і хрыпам падалі на мокрую ад расы і крыві траву, паварочваў рыцарскую конніцу так, каб яе ўсёсакрушальны браніраваны востравугольнік ударыў якраз па цэнтры тубыльскай раці.

— Пераможам, і я загадаю кастрыраваць усіх палонных! — весела крыкнуў ён герцагу Карлу. — Няхай у Літве і на Русі жывуць не арлы, а каплуны 89 89 Каплун — кастрыраваны певень, які адкормліваецца на мяса. !

Затрубілі трубы. Узвіліся рыцарскія сцягі. Затрашчалі косці, і хлынула кроў. У кожнага ў жыцці бывае самы галоўны бой, калі і меч, і шчыт, і конь, і рука, што цяжка б'е і адбівае ўдары, і вока, што заліваецца потам і крывёю, робяцца адным цэлым, сплятаюцца ў адзін жалезны клубок, і адна толькі думка свідруе галаву: не заб'ю я, скінуць з сядла і заб'юць мяне.

Ах, як добра пачынаўся бой! Спявалі рыцарскія мячы, падразаючы, быццам балотную асаку, тубыльцаў, заганяючы іх па калена ў дрыгву, у сыпкі ўзбярэжны пясок. Але, калі сонца ўзабралася на зіхоткую вяршыню летняга неба, падскочыў да магістра Бургхарда фон Гарнгузена ззаду непрыкметны клышаногі старэйшына саюзных куршаў і з усяго пляча хвастануў магістра сякерай па шыі. «Здрада… Куршы здрадзілі», — паспеў падумаць магістр, грымнуўшыся з каня вобзем. І адразу яго растапталі цяжкія шалёныя коні.

Цяпер крыжакоў білі спераду і са спіны. Жах спусціўся з нябёсаў на зямлю. Учарашнія саюзнікі рэзалі рыцарам глоткі. Нянавісць, якая да гэтага дня заганялася на самае патаемнае дно душы, ударыла жалезным смяротным кіпцюром проста ў зрэнку і ў сэрца крыжацкаму арлу.

Загінулі магістр Бургхард фон Гарнгузен, маршалак Генрых Ботэль, герцаг Карл. Сто пяцьдзесят, калі не болей, самых адважнейшых рыцараў ляжалі пасечаныя, паколатыя, растаптаныя, кармілі сваім мясам лісіц і вараннё. Колькі ландскнехтаў аддало богу душу, немагчыма было нават злічыць. Высокі светлавалосы літовец зайшоў па мельчаку ў возера, каб адмыцца ад крыві, бруду і поту, а затым сеў на зялёным беразе і старанна выціраў свае вялікія расплясканыя бясконцымі паходамі ступакі рыцарскім сцягам. Паранены комтур, што ляжаў непадалёку, убачыўшы такое, падгроб аслабелымі рукамі пад сябе меч, паставіў яго рукаяццю на зямлю, глуха ўскрыкнуў і кінуўся, абрушыўся ўсім цяжкім целам на вастрыё.

Купкі ландскнехтаў, хаваючыся ўдзень у лясах і балотах, зорнымі начамі беглі ў напрамку Рыгі і Мемельбурга. Цяжкую вестку неслі яны ў гарады і замкі, канчалі жыццё самагубствам, ляжалі ў глухіх куп'істых багнах, зарослых парудзелай вострай асакой, і чорныя п'яўкі ўпаўзалі ў вачніцы.

У ранішнім ружовым тумане пяцёра ўшчэнт знясіленых уцекачоў убачылі вершніка, які ехаў на кані, кіруючыся ў бок Рыгі. Мяркуючы па адзежы, гэта быў манах ордэна святога Дамініка.

— Хто ты? — як лясныя здані, перагарадзілі яму дарогу абдзёртыя і галодныя ландскнехты.

— Сіверт, — лагодна адказаў вершнік. — Іду ад вялікага кунігаса Міндоўга. З Рыгі хачу дабрацца да Рыма і там на каленях буду маліць папу Аляксандра IV, каб не меч, а мір паслаў ён на гэтыя землі, каб не аб'яўляў крыжовага паходу, каб сядзелі дома рыцары Майнца, Брэмена, Кёльна і Трыра.

Пакуль манах прамаўляў такія прачулыя словы, ландскнехты разадралі на кавалачкі ягоныя дарожныя торбы-саквы, усхліпваючы і скуголячы, нібы звяры, прагна пажыралі хлеб і мяса, вырывалі яду адзін у аднаго з рук, біліся за яе. Але вось голад прытупеў, цеплыня пакацілася па жылах, і яны пачалі ўслухоўвацца ў тое, што гаварыў манах.

— Ен вар'ят! — крыкнуў адзін з іх.

— Пра які мір ты вярзеш, калі брацці-рыцары ляжаць на беразе Дурбе з перарэзанымі глоткамі? — хапянуў Сіверта за нагу другі.— Ды ўсіх гэтых дзікіх тубыльцаў трэба дзень і ноч варыць у гарачай смале, варыць жыўцом!

Але Сіверт глядзеў на іх прасветленым позіркам і вёў сваё:

— Я паеду да папы, я скажу яму, што ў Прусіі, Жамойці і Лівоніі мы пралілі рэкі, азёры нявіннай крыві, мы знішчаем цэлыя народы.

— Змоўкні, ублюдак! — выскаліўшы дуплаватыя жоўтыя зубы, аж завыў ландскнехт па імені Франц, якому ў бітве амаль па плячо адсеклі левую руку.

Ен усё стараўся падскочыць, каб тыцнуць у твар манаху сваёй скрываўленай куксай. Ды на манаха найшло-наехала святое натхненне. Здавалася, ён не бачыць і не чуе абдзёртых і злых, раздаўленых чорнай ганьбай паражэння ландскнехтаў, не бачыць лес і балота, пыл на шчоках і вуснах, не бачыць дробных, але з пранізлівым прагным гудам мух, што клубком уюцца над куксаю Франца, каб выпіць хоць кропельку крыві. Аб вечным міры, пазіраючы на ранішняе неба, казаў Сіверт, аб святой боскай справядлівасці, якая не мае межаў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Жалезныя жалуды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Жалезныя жалуды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Жалезныя жалуды»

Обсуждение, отзывы о книге «Жалезныя жалуды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.