Уладзімір Караткевіч - Зброя

Здесь есть возможность читать онлайн «Уладзімір Караткевіч - Зброя» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Исторические приключения, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Зброя: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Зброя»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Зброя — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Зброя», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Нашто бузаваць царкву, упамінаючы назву «Прарок»? Гэта ж блюзнерства! Няхай завецца «Аблогай Гента».

…Тое самае, што з тэатрам, адбывалася і ў мастацтве, і ў архітэктуры, і паўсюль. І, аднак, людзі не зважалі на гэта.

Яны маглі дазволіць сабе такое. Алесь — не мог.

РАЗДЗЕЛ ІІІ

У самым канцы масніцы Чыўін, урэшце, завітаў у гасцініцу Наватроіцкага тракціра. Тады, калі Алесь перастаў нават спадзявацца на гэта, хаця і не ведаў, нашто было старому клясціся ў тым, што абавязкова дапаможа, браць на душу незамольны грэх.

— Што так доўга, Дзяніс Авакумыч?

— Загадзя грэх замольваў, — стрымана ўсміхнуўся стары. — Бо зараз з табою паедзем, княжа, мацаць ніканіянскую Маскву, тытунніцу, вавілонскую блудніцу.

— Ці не занадта строга?

— Чаго строга? Тры лястоўкі перабраў. Паклонаў тых тысячы адбіў. Блудніца — блудніца і ёсць. Адным тытунём надыхаешся, як антыхрыст Пятруха.

Алесю смяяцца хацелася. Але ён маўчаў.

…Клікнулі Макара. Пакуль збіраліся — стары, нібы яго і не датычылася, сказаў Загорскаму:

— З фурманам табе пашанцавала. П'е ў меру. Язык — вузлом. Ні агароўскія і ніякія другія людцы да яго і не падступайся: справы гаспадара не прадасць.

— Хіба падступаліся?

— Яны да ўсіх падступаюцца… Але гэты ім даў ад варот паварот. Папярэдні гаспадар аб ім кажа: спадзявайцеся.

«Вось якія ты паклоны біў», — падумаў Алесь, а ўголас сказаў:

— Ды, уласна, чаго мне баяцца? Я не патаемнае раблю.

Вочкі старога глядзелі на Алеся нібы зусім абыякава.

— Дый я не кажу, што конча трэба баяцца… Што табе, скажам, у агароўскіх людзях ці іншых?… Гэтыя нам, абывацелям, абарона, дадзеная гасударам. — Чыўін дазволіў сабе трохі ўсміхнуцца. — Але ж ты збіраешся зведаць горад аж да апошняга. Табе трэба будзе з усімі сустрэцца. Ну, скажам, ахотнарадскія мамаі з птушыных бойняў табе ні да чаго. Ну, скажам, гандляры з Кузнецкага моста — бясшкодны народ. Але ж мы потым у Старыя рады пойдзем. А там, у Нажовай лініі, свежаму чалавеку і не сунься — крыссе аддзяруць ды яшчэ і аблаюць. А ў «Горадзе» і ўвогуле бяда. А з сухарэўскімі гандлярамі — ратуй нас Божа. А ўжо калі надумаеш спусціцца ў Ніжні горад, у Зараддзе, або пашукаць нешта па «цёмных» крамах — тут за спіною патрэбен чалавек з пудовымі кулакамі.

— Нашто нам туды? — сказаў Алесь. — У цябе ж, пэўна, Дзяніс Авакумыч, і між рагожскіх сувязяў поўна.

Чыўін раптам пасуровеў. Нават вочы, здаецца, пасуровелі і павялічыліся.

— Гэх, князь. Рагожскіх гоняць. У царквах нашых — врата запечатленныя. Байкі на нас розныя кажуць. Мы — ізуверы, мы — начотчыкі. Кожнае сцерво можа ў нас каменіем лукануць… А ты, княжа, паглядзі, паглядзі спачатку на гэтае царства мамоны, на бліннікаў гэтых, на паддзячых… Садом, кажуць, малы гарадок быў. Масква ў тысячу разоў большая… там праведнікаў было, Лот, ды жонка, ды тры дачкі: пяць чалавек. То і ў нас не лепей. Пяць тысяч праведнікаў знойдзецца, а астатняе — сернага агню просіць. Жабракі з голаду здыхаюць, мяшчане крадуць, каб не здохнуць, п'юць, сем'і катуюць. Паліцыя горш за агаран — сабак на варотах вешае. Чыноўнікі — крапіўнае семя, чарнільныя пацукі, п'яўкі антыхрыставы. Ты помні, расейскі чыноўнік — падлец. Не ў тым справа, што ён законы ведае, а ў тым, што ведае, як іх абысці… Купцы ў нас — сам убачыш якія… Гніламясыя цвердазады… Пра панства і казаць няма чаго… Вось ты гэта і паглядзі, каб потым ведаў, каму тут можна верыць, у гэтай яміне выграбной, нячышчанай: падлаедам гэтым ці нам «ізуверам».

І раптам, чаго ніколі больш не дазволіў сабе, паклаў руку на руку Алеся.

— Паглядзі… Можа, з часам і прыдасца.

— Пагляджу, — сур'ёзна сказаў Алесь. — Значыцца, перш чым за справу, на паглядзелкі пойдзем?

— Трэба, — сказаў стары. — Бо невядома ўжо, на якога Месію спадзявацца нам.

— Хіба адным вам?

— Ого, каб гэта адным. Так што ты спусціся, бацюхна, у пекла… аж да адкідных каналаў… куды трупы абрабаваныя кожную ноч кідаюць… не адзін і не два… Паглядзі, што ўжо далей рабіць, на якога спадзявацца бога.

Алесь думаў над словамі купца і разумеў, што той, відаць, за гэтыя дні меў нараду з кімсьці са значных людзей, ды, магчыма, і не з адным. І гэтыя людзі, параіўшыся, вырашылі, што князь Загорскі ім патрэбен. Такія вось, багатыя, уладу маючыя, цярпімыя і памяркоўныя да гнанай, загаджанай веры і, адначасова, выключна абазнаныя ў ёй, — трапляліся ім вельмі рэдка.

Ва ўсякім разе, калі б вырашалася пытанне аб сухадольскіх раскольнічых вёсках, каб людзей з гэтых вёсак вырашылі б пакрыўдзіць — галоўную ўвагу мела б слова гаспадара ўсіх гэтых земляў, яго, Алеся.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Зброя»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Зброя» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Эсэ
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Вужыная каралева
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Куцька
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Уладзімір Караткевіч - Млын на Сініх Вірах
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
libcat.ru: книга без обложки
Уладзімір Караткевіч
Отзывы о книге «Зброя»

Обсуждение, отзывы о книге «Зброя» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x