Максім Кутузаў - Праклён Міндоўга

Здесь есть возможность читать онлайн «Максім Кутузаў - Праклён Міндоўга» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2019, ISBN: 2019, Жанр: Драматургия, foreign_dramaturgy, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Праклён Міндоўга: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Праклён Міндоўга»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У нашай гісторыі хапае таямнічых ды містычных падзей. Але калі капнуць глыбей, можна знайсці такія неверагодныя супадзенні, што падсвядома пачынаеш верыць у праклёны. Зборнік п’ес “Праклён Міндоўга” складаецца з трох твораў, прысвечаных таямнічым падзеям нашай гісторыі. Гэты містычны цыкл уключае ў сябе п’есу пра Радзіму, п’есу пра сям’ю і п’есу пра каханне ды братэрства. Кожны з трох твораў яскрава адлюстроўвае ўсю містычную трагічнасць жыцця людзей, якія калісьці стваралі нашу гісторыю, увесь цяжар іх няпростых лёсаў.

Праклён Міндоўга — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Праклён Міндоўга», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Максім Кутузаў

Праклён Міндоўга

© Кутузаў, М., 2019

Праклён Міндоўга

Дзейныя асобы:

Віцень – вялікі князь літоўскі.

Гедымін – вялікі князь літоўскі.

Міндоўг – кароль літоўскі.

Марта – жонка Міндоўга.

Войшалк – старэйшы сын Міндоўга.

Рукля і Рупейка – малодшыя сыны Міндоўга.

Даўмонт – нальшчанскі князь.

Давыд – сын Даўмонта.

Агна – сястра Марты, жонка Даўмонта.

Богуш – старшыня купецкай гільдыі.

Нарбут – паганскі жрэц.

Румбольд – мясцовы ваявода.

Вішымут Булевіч – прадстаўнік слаўнага роду Булевічаў.

Міхаіл – хрысціянскі місіянер.

Таўцівіл – полацкі князь.

Транята – жамойцкі князь.

Вацлаў – князь плоцкі.

Дзмітрый Міхайлавіч Грозныя Вочы – вялікі князь цвярскі і ўладзімірскі.

Вартаўнік.

Дзея першая

З’ява першая

1299 год

Навагрудак. Замак вялікага князя Віценя. Пакой для гасцей. У пакоі адпачывае стары тоўсты ды лысы чалавек – хрысціянскі місіянер Міхаіл. Раптам у памяшканне ўрываецца невысокі доўгавалосы ды барадаты мужчына сярэдняга ўзросту – паганскі жрэц Нарбут.

Нарбут:

Прачынайся! Прачынайся!

Міхаіл (сонна ды павольна):

Што вам ад мяне патрэбна? Я доўгі час амаль безупынна вандраваў і здарожыўся. Ваш мудры паважаны князь ласкава даў мне магчымасць адпачыць пасля складанага і небяспечнага шляху. І зараз я прагну спакою! Ідзіце прэч!

Нарбут:

Спакою? А наш народ нібыта не прагне спакою? Прагне! Яшчэ як! А хіба ён яго атрымлівае? Не! Бо ты і такія, як ты, увесь час паўзуць сюды, бы мярзотныя, брыдкія пацукі, каб падарваць веру нашых людзей! Пасля вас заўсёды толькі хваляванні, здрады і іншыя шматлікія непрыемнасці!

Міхаіл:

Няпраўда. Я ні ў якім выпадку не імкнуся падарваць веру вашага народа, які блукае ў цемры невуцтва. Я хачу дапамагчы вам знайсці сапраўднага Бога.

Нарбут:

Сапраўднага Бога? Я чуў, што адбываецца на тых забытых багамі землях, дзе бездапаможныя людзі змяняюць сваю шчырую веру на вашу. Вы прыдумваеце нейкія свае дурныя святы ў тыя дні, калі нашы людзі звыкліся святкаваць штосьці важнае і значнае для іх. Вы надаяце рысы і абавязкі нашых багоў сваім безаблічным святым, як вы іх называеце. І пасля гэтага вы будзеце сцвярджаць, што ваша вера – сапраўдная і грунтоўная? Як жа цікава атрымліваецца. Што ж гэта за бязглуздая вера такая, калі ў любы момант можна прыдумаць нейкае новае свята ці нават нейкую асобу, каб яны занялі месца таго, да чаго даўно звыкліся вашы новыя вернікі? Мы безліч гадоў таму знайшлі сваіх багоў! Сапраўдных багоў, і іншых нам не трэба.

Міхаіл:

Я ж і кажу, вам патрэбна дапамога.

Нарбут:

Дапамога? Значыцца, зараз гэта называецца дапамогай? Калі няшчасных людзей бязлітасна забіваюць за тое, што яны не жадаюць адракацца ад сваёй веры, ад веры сваіх продкаў! Гэта дапамога? Не! Гэта не дапамога! Гэта самае сапраўднае дзікае злачынства і вар’яцтва!

Міхаіл:

Вар’яцтва – гэта верыць у вялікую колькасць багоў адначасова і прыносіць ім ахвяры.

Нарбут:

Ахвяры? Расліны ды жывёлы – гэта адна справа. Але вы прыносіце свайму Богу чалавечыя ахвяры, калі забіваеце тых, хто з вамі не згодны. Ваша вера – вера рабоў. Я ведаю, у чым сэнс вашай веры, я падрыхтаваўся, я азнаёміўся… Сэнс вашай веры – пакорліва служыць вашаму Богу. Наш народ – свабодныя людзі! Мы нікому не служым. Мы не служым нашым багам, мы іх паважаем і прыносім ім ахвяры таму, што мы ўдзячныя ім за ўсё тое, што ёсць у нас: пладавітая зямля, неабсяжныя багатыя лясы, паўнаводныя рэкі, смачная ежа – усё-ўсё-ўсё, што ты можаш бачыць вакол нас. Усё гэта даюць нам нашы літасцівыя багі. За гэта мы ім і прыносім ахвяры. Бо добра разумеем, што калі не дзякаваць ім, злаваць іх, яны ў нас могуць адабраць усё тое, што далі. А вы – гаротныя рабы! Пакорлівасць і паслухмянасць – вось вашы найвялікшыя абавязкі. Пры гэтым вы самі бессаромна парушаеце запаветы вашага Бога. Так, я ведаю, у вашай галоўнай кнізе напісана: «Не забівай!» А вы што робіце з тымі, хто не жадае адракацца ад сваіх багоў і не прымае вашай ілжывай веры? Што вы робіце з маленькімі дзеткамі, якія не адракаюцца ад веры сваіх бацькоў? Што вы робіце з бездапаможнымі старымі, якія не адмаўляюцца ад таго, ува што верылі іх продкі, верылі яны ўсё сваё доўгае і няпростае жыццё? Вы іх забіваеце! Агнём ды мячом навязваеце сваю веру, пры гэтым парушаючы запаветы свайго ўласнага Бога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Праклён Міндоўга»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Праклён Міндоўга» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Праклён Міндоўга»

Обсуждение, отзывы о книге «Праклён Міндоўга» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x