Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Медисонт, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Приласкать и уничтожить!»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Приласкать и уничтожить!»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Приласкать и уничтожить!» ўяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з’ездам 1917 года і стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Приласкать и уничтожить!» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Приласкать и уничтожить!»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Дзякуй за ўвагу! ( Сядае ).

Смоліч.Аб падрыхтоўцы Усебеларускага з’езда, а можа ён назаве сябе і кангрэсам, нам распавядзе Язэп Варонка — камісар юстыцыі і ўнутраных спраў Вялікай рады.

Варонка.Думаю, шаноўнае спадарства разумее, як не проста рыхтаваць скліканне ўсенароднага з’езда-кангрэса пры такім роскідзе ідэй, думак і меркаванняў пры тым не толькі на такой вузкай сустрэчы, як наша. Тым не менш запэўніваю вас, што шырокапрадстаўнічае беларускае веча адбудзецца ў тэрмін, які прызначаны. Нашы ваяўнікі ўсіх франтоў, а гэта ў асноўным сяляне і работнікі адзінадушна ідэю з’езда падтрымалі і дэлегатаў прышлюць, хоць самі ў сваёй масе, на вялікі жаль, будуць далёка. Больш за мільён бежанцаў таксама за скліканне з’езда, але яны яшчэ далей ад Беларусі, чым ваяўнікі. На чужыне іх патрыятычныя пачуцці абвастрыліся да крайнасці, бо аказаліся людзі ў становішчы жахлівым. Нашы «браты»-расейцы гоняць іх з гарадоў і вёсак, пазбаўляюць хлебных пайкоў, звальняюць з прадпрыемстваў адных і бязбожна эксплуатуюць на іншых. I ваяўнікі-беларусы і бежанцы, як і свядомае мясцовае насельніцтва ў сваіх рэзалюцыях і наказах дэлегатам, што прыходзяць у Вялікую раду, патрабуюць ад бальшавіцкага Петраграда і будучага з’езда абвяшчэння беларускай дэмакратычнай рэспублікі з яе ўваходам у Расейскую Федэрацыю з прызнаннем беларускай мовы дзяржаўнай. Патрабуюць і права на стварэнне свайго войска. На жаль, генерал Купрыян Кандратовіч марудзіць з гэтай жыццёва важнай справай, а Вялікая рада ніякіх мераў не прымае. На сесіі Цэнтральнай рады беларускіх арганізацыяў мая прапанова аб увядзенні аўтаноміі Беларусі явачным, рэвалюцыйным парадкам была падтрымана, але ніхто і пальцам не шавяльнуў, каб падняць народ. Адны размовы і нават не менш палкія, чым выступ Макара Краўцова ці шаноўнага Язэпа Лёсіка. Мы нават не ўлічваем таго, што галодныя і распранутыя перад зімою расейскія вайскоўцы-франтавікі ў любы момант могуць у масавым парадку пакінуць акопы і заняцца рабаўніцтвам. Узнікае неадкладная патрэба бараніць край, яго людзей, іх майно і тэрытарыяльную цэласць роднай зямлі ад бальшавіцкай анархіі, кайзераўскай арміі ды польскіх вайсковых аддзелаў Доўбар-Мусніцкага. Рапарт спадара Серады ад імя вайсковай каманды я асабіста ўспрыняў, як, мякка кажучы, фрагмент з дрэннай аперэты. Бо войска ў нас пакуль няма. Мы чакаем яго з франтоў і нават не думаем ствараць аддзелаў з мясцовага, цывільнага насельніцтва.

З’езд мы падрыхтуем і склічам, але ён будзе безабаронным. I мне скрушна.

Смоліч.Сапраўды, не весела…

Варонка.Прапанаваць нешта радасная не магу, хіба толькі тэкст Граматы да Беларускага Народу аб тым, што наспела пара пачынаць…

Смоліч.Чытай, Язэп…

Варонка( зачытвае ).

Браты-беларусы, працоўны народ Беларусі, работнікі і сяляне-земляробы, беларусы-ваякі, усе, каму дарага воля і рэвалюцыя, усе, у кім гарыць і бьецца сэрдцо за правы і волю беларускаго народу!

Грамадзяне усіх іншых народаў, якія жывуць на нашай зямельцы!

Прышоў момант, якога ні ведае гісторыя нашае многапакутнай зямлі. Воляй рэвалюцыі мы пастаўлены перад патрэбай сабраць усе жывыя сілы нашае Бацькаўшчыны дзеля абароны і утрымання нашых вольнасьцяў, здабытых крывёй мільёнаў сыноў пакрыўджанай, бяздольнай Беларусі.

У гэтыя дні нам належыць паказаць запраўды, што злучаная пакутай беларуская рэвалюцыйная дэмакратыя ні дапусьціць, каб віхор бязладу згубіў нашую сьвятую нацыанальную справу абароны вольнасьцяў і правоў Беларускаго Народу.

Браты-Беларусы, працоўны народ, сыны зямлі і абаронцы вольнасьцяў Бацькаўшчыны! Злучыцеся у адну згодную сямью каля Вялікай беларускай рады, адкідаючы ад сябе сеючыя нізгоду поклічы і будзьце асьцярожнымі у сваіх дзеях. Толькі парадак і згоднасьць паміж усімі паможа нам утрымаць спакой у нашым краі, а еднасьць з войскам падыйме дух і злучыць увесь народ.

Браты-Беларусы! Вялікая беларуская рада, апіраючыся на Цэнтральную вайсковую раду, Беларускі спаўняючы камітэт Заходняго фронту, на ўсе беларускія арганізацыі, верыць у сілу і мудрасьць беларускаго народу, у руках катораго вялікая будучына Вольнай Беларусі, воля, зямля і згода.

Часовая Цэнтральная беларуская вайсковая рада.

Беларускі спаўняючы камітэт Заходняго фронту.

Беларуская соцыялістычная грамада.

Беларуская народная партыя соцыялістоў.

Смоліч.Якія будуць думкі, меркаванні?..

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Щелоков - Уничтожить Израиль
Александр Щелоков
Александр Тамоников - Найти и уничтожить
Александр Тамоников
Михаил Нестеров - Директива – уничтожить
Михаил Нестеров
libcat.ru: книга без обложки
Александр Петрашкевич
Александр Петрашкевич - Избранное
Александр Петрашкевич
Александра Кристо - Уничтожить королевство
Александра Кристо
Нина Петрашкевич - Приключения Шарли. Книга 1
Нина Петрашкевич
Тим Вандерер - Найти и уничтожить
Тим Вандерер
Владимир Паутов - Приказано уничтожить
Владимир Паутов
Отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»»

Обсуждение, отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x