Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Медисонт, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Приласкать и уничтожить!»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Приласкать и уничтожить!»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Приласкать и уничтожить!» ўяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з’ездам 1917 года і стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Приласкать и уничтожить!» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Приласкать и уничтожить!»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Што гэта ёсць? Гэта ёсць вынік русіфікацыі, маскалізацыі і пераліцоўкі народу на свой капыл. Гэта можна цярпець далей? Правільна! Няможна. Таму мы, нацыяналістыя, і падняліся. I няма такой сілы, якая б нас спыніла. Мы дажыліся да таго, што расейцы з нас кпяць і смяюцца, як з чукчаў. Гэтага цярпець больш немагчыма. Але змагацца трэба не войскам, а ідэйна ўсеагульнай культурнай і асветнай працай. Трэба на сход, на ўсенародны сход, як кліча Янка Купала. У мяне пакуль усё.

Скірмунт.Які бліскучы ўзор нацыяналізму па-беларуску!

Смоліч.Я не стаў перапыняць гарачага выступу Макара, аднак усіх прашу да парадку і пачнем нараду.

Лёсік.Як мне здаецца, нарада пачалася і з самага галоўнага. А гарачага і нават палымянага нашай рэвалюцыі якраз і не хапае… пры добрым сваім войску.

Серада.Вядома ж галоўнае — гэта сваё войска. Без яго тут такая залева з маразмам можа пачацца, што…

Шантыр.Мужыкі, вы сапраўды збіраецеся ваяваць з Расеяй?

Выходзіць.

Гарун.Мы збіраемся ад яе абараняцца. А каб перамагчы будзем гуртавацца. Гуртавацца ўсім народам. I без гарачага, палымянага слова праўды тут не абысціся.

Гольман.Мы с Канчером за «згуртаванасць», но будем сами по себе.

Прыпазніўшыся ўваходзіце Фальскі і ціхенька займае месца каля дзвярэй.

Гісторык.Усевалад Фальскі — акцёр, тэатральны і грамадскі дзеяч.

Смоліч.Вельмі важна, каб на нарадзе быў парадак, хоць жывы абмен думкамі справе не пашкодзіць. Дазволю сабе некалькі слоў, каб толькі вызначыць галоўную мэту і накірунак нашай прамежкавай нарады перад важнай, а можа і гістарычнай, лёсавызначальнай падзеяй. Кожны з нас разумее, што склад гэтае нарады неаднародны, але сустрэча не выпадковая. Мэта яе аб’яднаўчая, бо Айчына ў небяспецы, як ніколі. Кастрычніцкі пераварот у Петраградзе, здаецца, не нясе нічога добрага нашай Бацькаўшчыне. Відавочна і тое, што Троцкі на перамовах здасць немцам Заходнюю Беларусь, а Усходняя застанецца пакуль за Расеяй. Літва нацэлілася на Віленшчыну і Гарадзеншчыну, Украіна акупавала Гомельшчыну і ўлезла на беларускае Палессе. Напярэдадні Усебеларускага з’езда нам, хто ўзначальвае беларускія нацыянальныя арганізацыі, партыі і іншыя структуры, хоць бы наблізіцца да адзінства, да аб’яднання нашых сілаў у адказны час гісторыі ды вызначыцца ў сваіх дзеях і намерах, абраць адзіна правільны і праведны шлях у абароне вольнай і адзінай Бацькаўшчыны, а не распачынаць вайну супраць Расіі, якой так баіцца наш нацыяналіст Макар Краўцоў.

За Вялікую беларускую раду і яе намеры скажа паважаны Алесь Гарун.

Гарун.Найперш скажу, што Вялікая рада пры падтрымцы Беларускай сацыялістычнай грамады і Цэнтральнай беларускай вайсковай рады разглядае сябе як зародак вышэйшага органа дзяржаўнай улады і ў сувязі з гэтым мае намер уключыць у свой склад прадстаўнікоў ад гарадскіх дум, павятовых і валасных земстваў ды нацыянальных меншасцей. I гэта нармальна, бо дэмакратычна. А тое, што некаторыя сябры Вялікай рады, асабліва грамадаўцы так званай левай плыні ды піцерскія беларусы на чале з Канчарам бачаць Беларусь аўтаноміяй у складзе федэратыўнай Расіі, а цяпер яшчэ і бальшавіцкай, няправільна! Няправільна таму, што наша аўтаномія ў складзе Расіі нічым не будзе адрознівацца ад губернатарства генерала Мураўёва ці «Северо-Западной коммуны» прапаршчыка Мяснікова. А ствараць Беларусь краёвую ды ставіць яе разам з Літвой пад пагрозу новай уніі з Польшчай, як гэта бачыць пан Скірмунт, наогул было б злачынна.

Скірмунт.А сам шаноўны паэт Алесь Гарун Айчыну нашу якой бачыць?

Гарун.Дэмакратычнай, народнай, непадлеглай ні Расіі, ні Германіі, ні Польшчы, не кажучы пра Жамойцію з Аўкштайціяй!

Скірмунт.Даў бы бог…

Шантыр.Алесь Гарун як паэт для мяне аўтарытэт, а як палітык і стратэг, даруйце, — не!

Людвіка( кінуўшы аловак на стол, абурана ). Фабіян, гэта ўжо не лезе ні ў якія вароты, не кажучы пра пратакол нарады. Даруйце!..

Смоліч.Даруем праўду, хоць і нястрыманую.

Скірмунт( паднімаецца з крэсла ). Не здзіўляйцеся таму, што ў прынцыпе я згодзен і з паэтам, і з палітыкам Гаруном. Але аўтаноміі нам не абмінуць і не аб’ехаць. I забягаць наперад — толькі шкодзіць справе. Я не столькі за аўтаномію мясцовую, гаспадарчую з пашырэннем земскага самакіравання, колькі за аўтаномію палітычную, дзяржаўную, нацыянальную. А там — будзе відаць, што да чаго. Трэба зразумець, што змяніўся дзяржаўны лад і стары цэнтралістычны парадак трымацца не можа і не павінен. Дабрабыт, як усёй Расеі, так і беларускі, можа будавацца толькі на шырокай палітычнай аўтаноміі краю і яго народаў. Не трэба баяцца і слова «федэрацыя».

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Щелоков - Уничтожить Израиль
Александр Щелоков
Александр Тамоников - Найти и уничтожить
Александр Тамоников
Михаил Нестеров - Директива – уничтожить
Михаил Нестеров
libcat.ru: книга без обложки
Александр Петрашкевич
Александр Петрашкевич - Избранное
Александр Петрашкевич
Александра Кристо - Уничтожить королевство
Александра Кристо
Нина Петрашкевич - Приключения Шарли. Книга 1
Нина Петрашкевич
Тим Вандерер - Найти и уничтожить
Тим Вандерер
Владимир Паутов - Приказано уничтожить
Владимир Паутов
Отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»»

Обсуждение, отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x