Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»

Здесь есть возможность читать онлайн «Александр Петрашкевич - «Приласкать и уничтожить!»» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 2008, ISBN: 2008, Издательство: Медисонт, Жанр: Драматургия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

«Приласкать и уничтожить!»: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги ««Приласкать и уничтожить!»»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Трагедыя «Приласкать и уничтожить!» ўяўляе сабой дакументальную рэстаўрацыю падзей, звязаных з Усебеларускім з’ездам 1917 года і стварэннем Беларускай Народнай Рэспублікі.

«Приласкать и уничтожить!» — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу ««Приласкать и уничтожить!»», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гольман.Правільна!

Скірмунт.Злучаныя Штаты Амерыкі, Швейцарыя — федэрацыі. А якія моцныя дэмакратычныя дзяржавы! Да гэтага дадам, што тэрмін «палітычная аўтаномія» не падразумявае абавязковасць свайго войска, сваіх асобных грошай ці мытных межаў. Усё гэта можа быць і агульным. Але ад сваіх праведных нацыянальных патрабаванняў мы адступаць не можам і не павінны. Вазьміце Украіну — яна ўжо пайшла далей, чым аўтаномія, і ідзе да незалежнай рэспублікі. Выступленне Украінскай Рады даволі сур’ёзнае і абдуманае. Яно заснавана і палягае на цвярозым разуменні інтарэсаў свайго народа. Ёсць свае інтарэсы і ў нашага народа.

Калі Расея зразумее сэнс нацыянальных патрабаванняў народаў, якія жывуць у ёй, і пойдзе ім насустрач, яна не толькі не аслабее, а наадварот, узмоцніцца.

Гольман.Так это ж совсем другое дело! Иной резон!

Смоліч стукае алоўкам.

Скірмунт.Калі некаторыя кажуць, што народы Расіі пры старых парадках прывыклі адзін да другога і зліліся ў адно цэлае, то я скажу, што гэта было зліццё ланцугоў з кайданамі. Цяпер насталі новыя часы і трэба шукаць новыя прынцыпы злучэння, якія б выключалі ланцугі і кайданы для так званых «инородцев». I каб ад гэтага часу беларус не прасіўся ў расейца пераначаваць у сваёй хаце хоць пад лаўкаю.

Гольман.Куда и к чему вы нас толкаете, пан Скирмунт?

Скірмунт.Персонально вас я никуда и ни к чему не толкаю. И вообще первый раз вижу. Приехали, так посидите, послушайте, о чем хозяева своей земли толкуют ды чаго свайму народу зычаць. ( Да старшыні сходу. ) Даруйце! ( Сядае .)

Лёсік.Дазволь, старшыня!

Смоліч.Калі ласка, спадар Язэп.

Лёсік.Паважаны пан Скірмунт трапна вызначыў гнеў, боль, жальбу і бездапаможнасць Макара Краўцова, як нацыяналізм па-беларуску. Але ж Макар, як і мільёны нашых суайчыннікаў адчувае ўласнай скурай боль векавечнага чужацкага здзеку і прыніжэння зрусіфікаванага, амаскаленага народа. Ён абураны, але знявераны і ў войску патрэбы не бачыць. Сапраўды, не ваяваць жа з ардой. Але ж і не хавацца ў лясах і балотах, як некалі хаваліся ад татараў нашы прашчуры?! I ведаць: ніхто нашых патрэб не разважыць і не мае права разважваць, апроч нас саміх. Ніхто не завядзе лепшага парадку ў гаспадарцы, як сам гаспадар. Пры самых цяжкіх варунках беларус не траціў датэпнасці і быў гаспадаром свайго становішча, якім бы яно ні было. Адным словам — Беларусь мае ўсё патрэбнае, каб зрабіцца краем цвітучым, багатым, а не такім заняпалым і занядбаным, якім стаўся ён пад загадам маскоўскай дзяржаўнасці. I мы, усе грамадзяне зямлі беларускай, павінны далажыць усіх сіл, каб скінуць з сябе апякунства чужынцаў і збавіць край наш ад кіраўніцтва маскоўцаў. Гэта мы павінны зрабіць, бо грубае, некультурнае ўладарства Масквы знішчыць край наш і прывядзе да загібелі, як яно вынішчыла і загубіла дзяржаву расейскую.

Калі мы папусцімся і аддадзімо развагу сваіх патрэб у рукі чужынцаў, або сваіх вырадкаў, што адракліся ад нашай Айчыны і мовы, дык яны ўсё зробяць так, як гэта добра для жыцця на Маскоўшчыне або дзе-небудзь у Польшчы. Канец канцом мы сцямім і схамянёмся па часе, што нарабілі сабе клопату, але будзе позна. Нас заўсёды запыняць і скажуць: «Не верадуй, васпан, — скачы, уражэ, як пан кажэ!»

Каб ухіліцца ад усіх гэтых прыкрых з’явішч, каб зноў не папасціся пад загад і кіраўніцтва чужынца, каб потым не скардзіцца, не жаліцца, як цяпер нехта пачынае верадаваць, праклінаючы жыццё сваё па часе, каб не клялі нас дзеткі нашы, апынуўшыся праз нас, праз недавумства наша і нядбайнасць нашу ў нацыянальным палоне ў чужынцаў-маскоўцаў або палякаў — дзеля ўсяго гэтага мы і павінны дамагацца такой аўтаноміі для свайго краю, каб мець свой беларускі парламент, сваю Беларускую Краёвую Раду, цалкам незалежную ў межах свайго краёвага заканадаўства. Тым мы выкажам думкі свае, выллем боль сэрца свайго і паломім дашчэнту тыя праклятыя ёрмы нацыянальнай няволі, што вякамі трымалі нас у здзеку і паняверцы, выцягваючы з нас жылы нашы.

У гэтым — ядыны ратунак, ядынае выйсце з таго скрутнага становішча, у якім апынуліся мы, дзякуючы дзяржаўнаму цэнтралізму, прышчэпленаму расейскай «дэмакратыі» самадзяржаўным панаваннем, цяпер ужо бальшавіцкім.

Пара кінуць вясці кампанейства з безнадзейна нядужым і заразліва хворым. Настаў час упэўніцца, што там, на сваім усерасійскім Устаноўчым Сойме Масква не дасць нам падлёгкі. Наша будучыня ў нашых руках, і наш Устаноўчы сход, а я маю на ўвазе наш Першы Усебеларускі з’езд павінен быць на нашай Беларускай Зямлі і неадкладна, каб не спазніцца!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на ««Приласкать и уничтожить!»» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Александр Щелоков - Уничтожить Израиль
Александр Щелоков
Александр Тамоников - Найти и уничтожить
Александр Тамоников
Михаил Нестеров - Директива – уничтожить
Михаил Нестеров
libcat.ru: книга без обложки
Александр Петрашкевич
Александр Петрашкевич - Избранное
Александр Петрашкевич
Александра Кристо - Уничтожить королевство
Александра Кристо
Нина Петрашкевич - Приключения Шарли. Книга 1
Нина Петрашкевич
Тим Вандерер - Найти и уничтожить
Тим Вандерер
Владимир Паутов - Приказано уничтожить
Владимир Паутов
Отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»»

Обсуждение, отзывы о книге ««Приласкать и уничтожить!»» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x