• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Мастак Антон Карніцкі
  • Название:
    Мастак Антон Карніцкі
  • Автор:
  • Издательство:
    Кнігазбор
  • Жанр:
  • Год:
    2009
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мастак Антон Карніцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мастак Антон Карніцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца пра малавядомага і забытага беларускага мастака са Слоніма Антона Карніцкага (1912-1944) і пра той час, калі ён жыў. Аўтар выказвае шчырую падзяку земляку і сябру Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Мастак Антон Карніцкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мастак Антон Карніцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мастак Антон Карніцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Пазнаёміўся я з Антонам Карніцкім выпадкова ўлетку 1934 года ў Слоніме, калі ён ішоў з эцюднікам на рынак у Слонім. З таго часу я з ім сябраваў да апошніх дзён яго жыцця. Мастак быў цудоўны, добры чалавек. Нас аб’ядноўвала вялікая, шчырая і сардэчная дружба, а таксама любоў да мастацтва. Я таксама любіў маляваць і шмат вучыўся ў Толіка (так я яго называў). А ён, як і я, любіў паэзію і музыку. Толік добра іграў на скрыпцы, а я — на мандаліне. Мы часам разам збіраліся і выконвалі розныя мелодыі. Мой сябра меў яшчэ добры голас і вельмі прыгожа спяваў. Таму мы духам не падалі, хоць прыходзілася часам галадаць. Бо не заўсёды актыўна палякі ў Слоніме куплялі яго і мае карціны. Неяк Антон пытае: “Сярожа, ці маеш 20 грошай, каб шклянку гарбаткі выпіць?”. А я яму адказваю: “Толік, я сам толькі думаў аб гэтым у цябе спытаць”...

— Няўжо так цяжка было жыць у Слоніме ў тыя 1930-я гады?

— Цяжкавата. Палякі нас беларусаў называлі тутэйшымі, а нашу мову — простай, мужыцкай. Але мы ганарыліся, што мы беларусы, ганарыліся нашай слаўнай гісторыяй, культурай. Мы ўсёй душой любілі нашу Бацькаўшчыну — Беларусь.

— Сяргей Міхайлавіч, кім былі і дзе працавалі бацькі Антона Карніцкага?

— Бацька Антона — Павел Фёдаравіч Карніцкі быў бедным беззямельным селянінам з вёскі Любанічы Наваградскага павету [6] Цяпер гэта вёска ўваходзіць у межы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці . Ён быў вымушаны працаваць на розных выпадковых работах простым рабочым. Маці, Кацярына Антонаўна Карніцкая (дзявочае прозвішча Серафімская) вельмі рана памерла і сіротамі пакінула Антона і яго брата Леаніда. Таму бацька хутка прывёў у дом мачаху Ганну Аляксандраўну Карніцкую, якая мела дачку. Але яна да Антона і Леаніда велі добра адносілася і любіла іх, як і сваю родную дачку. Антон заўсёды з пашанай і ўдзячнасцю казаў пра сваю мачаху вельмі шчырыя словы.

— А дзе яны жылі?

— Жылі побач са Слонімам ў Рышчыцах [7] Цяпер так называецца адзін з мікрараёнаў Слоніма у доме № 5.

— Дзе вучыўся Антон Карніцкі?

— Антон Карніцкі вучыўся ў гімназіі імя Адама Міцкевіча ў Наваградку, скончыў 5 класаў у 1936 годзе і 3 класы — у 1939 годзе ў Варшаве. У Варшаве ён вучыўся ў мастацкай школе Панкевіча і адначасова працаваў чарцёжнікам. Мастацкую школу скончыць яму не ўдалося — перашкодзіла Другая сусветная вайна, якую распачалі Гітлер са Сталіным. Падчас гэтай вайны ў Варшаве загінулі ўсе ранейшыя карціны Антона Карніцкага. А сам Антон у Слонім з Варшавы ішоў пехатою. У адным месцы ён пераходзіў сажалку, прастудзіўся і захварэў. Бацька яго Павел Фёдаравіч паехаў на кані ў Баранавічы і адтуль прывёз юнака ледзьве жывога. Дома зняў з падводы і на руках прынёс у хату.

— Але хутка немцы прыйшлі і ў Слонім?

— Калі гітлераўцы акупіравалі Слонім, гебітскамісар горада Эрэн паклікаў да сябе Антона Карніцкага і загадаў маляваць для яго карціны на тэмы краявідаў Слоніма і Слонімшчыны, а таксама творы прыносіць да яго. Антон быў змушаны маляваць і прыносіць Эрэну свае карціны, бо калі б ён гэтага не рабіў, яго б саслалі ў Нямеччыну ці ў канцлагер. Гебітскамісару яўна падабаліся працы Карніцкага, нават тыя з іх, што рабіліся экспромтам. Ён не лічыў патрэбным скрываць сваіх намераў ад мастака, прад’явіўшы аднойчы яму сваё патрабаванне: “Не трэба пад карцінамі вашага прозвішча, пан Карніцкі...”.

— Сяргей Міхайлавіч, Вы ў самым пачатку 1940-х гадоў былі дырэктарам Слонімскага краязнаўчага музея. А ці былі ў музеі карціны Карніцкага?

— З 14 кастрычніка 1940 года я пачаў загадваць Слонімскім краязнаўчым музеем. Таму падчас акупацыі мне было загадана падпольным райкамам КПБ ратаваць музей. Да мяне часта заходзіў і Антон Карніцкі. Аднойчы музей вырашыў купіць ў яго карціны. Вось спіс карцін Антона Карніцкага, якія мы купілі ў яго летам 1943 года:

1. Стары (алей), 1943 г.

2. Муляр (алей), 1943.

3. Рамонкі (алей), 1943 г.

4. Бэз (алейны эцюд), 1943 г.

5. Дзяўчына з ягадамі (алей), 1943 г.

6. Кудзельніца (акварэль), 1943 г.

7. Рынак у Слоніме (акварэль), 1943 г.

8. Рынак у Слоніме (алей), 1943 г.

9. Хата ў Рышчыцах (алей), 1943 г.

10. Стары дом у Слоніме (алей), 1943 г.

11. Хлеў і гумно ў Рышчыцах (алей), 1943 г.

12. Аўтапартрэт (акварэль), 1943 г.

Аўтапартрэт мастак у 1943 годзе намаляваў месяцаў пяць да смерці. Дарэчы, Антон сам кіраваў размяшчэннем сваіх карцін у Слонімскім краязнаўчым музеі на вуліцы Пушкіна, 42 [8] Цяпер тут у Слоніме знаходзіцца мясцовая школа мастацтваў. А музей дзейнічае па адрасе: горад Слонім, плошча Леніна, 1 . Агледзеўшы з вялікай асалодай сваю выставу, Антон Карніцкі неяк сказаў: “Цяпер я ведаю, што жыў не дарэмна”.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Сяргей Чыгрын: Тэатр у Слоніме
Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Сяргей Кавалёў: Партрэт шкла
Партрэт шкла
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын: Альбярцін
Альбярцін
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.