• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Мастак Антон Карніцкі
  • Название:
    Мастак Антон Карніцкі
  • Автор:
  • Издательство:
    Кнігазбор
  • Жанр:
  • Год:
    2009
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мастак Антон Карніцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мастак Антон Карніцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца пра малавядомага і забытага беларускага мастака са Слоніма Антона Карніцкага (1912-1944) і пра той час, калі ён жыў. Аўтар выказвае шчырую падзяку земляку і сябру Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Мастак Антон Карніцкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мастак Антон Карніцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мастак Антон Карніцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У 1995 годзе ў Слоніме Анатоль Іверс выдаў зборнік вершаў “Прыдарожныя сосны”. Туды ён уключыў і рэпрадукцыю свайго партрэта, намаляванага мастачкай Клаўдзіяй Хруцкай у 1943 годзе.

Творы Клаўдзіі Хруцкай вельмі часта ў 1942-44 гадах выстаўляліся ў Слоніме. Пра яе творы і выставы пісалі акупацыйныя беларускія газеты “Раніца”, “Беларуская газэта”, “Слонімскі кур’ер”, “Слонімская газэта” і іншыя. Прэса адзначала, што Клаўдзія Хруцкая — найперш мастачка партрэтаў. Гэта партрэты-галовы. Але цікавасць ідзе не далей калерыстычна-пластычных задач. З гэтага боку яе партрэты імпанавалі вышуканым колерам і безумоўным падабенствам. Выдатнымі партрэтамі атрымаліся партрэт дачкі Ганны, партрэт паэткі Наталлі Арсенневай, які выдатна перадае яе характэрны твар, партрэт Сяргея Хмары, Анатоля Іверса і іншыя [2] Слонімская газэта, 1944, 25 красавіка .

Захаплялася Клаўдзія Хруцкая і нацюрмортамі, пейзажамі. Пейзажныя творы мастачкі мелі спецыфічныя адзнакі: у іх шмат паветра і сонца. Але галоўнае іх хараство ў іх фарбах. Хруцкая наогул з’яўлялася культурнай колерысткай і колеру яна заўсёды аддавала больш увагі, чым форме і малюнку.

Пасля вайны Клаўдзія Хруцкая з сям’ёй пераехала ў Заходнюю Польшчу, дзе і пражыла свае апошнія гады.

Цікавай і своеасаблівай мастачкай у акупацыйным немцамі Слоніме была Рэгіна (Алена) Бялецкая. Яна любіла маляваць партрэты знакамітых беларусаў: Францішка Скарыну, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Кастуся Каліноўскага, Францішака Багушэвіча і іншых.

Быў 1943 год. Неяк заснавальнік Слонімскага краянаўчага музея Язэп Стаброўскі папрасіў мастачку намаляваць Кастуся Каліноўскага, бо набліжалася гадавіна паўстання 1863 года. Мастачка памятала карціну Пятра Сергіевіча “Кастусь Каліноўскі сярод паўстанцаў”. Але тут патрэбен быў партрэт кіраўніка паўстання. І яна пачала ў Слоніме шукаць натуршчыка, падобнага да Кастуся. І неўзабаве яго знайшла. Гэта быў Георгій Пыцель — вучань адной з гарадскіх слонімскіх школ. Высокі статны юнак з густой чарнявай шавялюрай і блакітнымі вачыма на мужым твары вельмі нагадваў правадыра сялянскага паўстання. Рэгіна загадала Юрку, так звалі яго сябры, адпусціць валасы падаўжэй, бо так патрабавала мода другой паловы XIX стагоддзя. Натуршчык “абваласаціўся”, і мастачка прынялася за справу. А надышоў час — і карціна заняла ганаровае месца ў адной з залаў Слонімскага музея.

Пасля вайны Рэгіна Бялецкая пераехала ў Польшу, жыла ў Быдгашчы, дзе і памерла. Пры жыцці мастачка актыўна перапісвалася з многімі слонімцамі, дасылала свае творы.

5 сакавіка 1944 года ў Слоніме адкрылася першая гарадская выстава мясцовых мастакоў. Яе арганізавала мясцовае Беларускае культурнае згуртаванне. У выставе прымалі ўдзел 10 мастакоў: Клаўдзія Хруцкая, Аркадзь Бенікаў, Рыгор Чарнышоў, Юры Любанскі, Сергіюш Грудкоўскі, Вера Калюцік-Сташэўская, Ніна Жыткевіч, Фелікс Засадскі, А.Паўленка (імя даведацца не ўдалося). Трынаццацігадовы мастак Валянцін Філітовіч выставіў шэсць сваіх дасканалых малюнкаў. Разам наведвальнікам тады было прапанавана 76 карцін, з іх — 15 графічных работ і адна вышыванка “Жніво”, 6 работ скульптараў-самавукаў. “Слонімская газэта” 25 красавіка 1944 года пісала: “Мастакі Бенікаў і Чарнышоў паказалі добрую школу. Два пейзажы Чарнышова (“Дворык” (алей) і “Дворык” (акварэль) сведчаць пра высокую прафесійную культуру і з’яўляюцца найбольш закончанымі працамі... “Смаленская крэпасць” Бенікава таксама адзіны абраз на выстаўцы, у якім мастак з намерам імкнуўся да настраёвасці — таму, хто адчувае лірычны смутак нашай прыроды, гэты вобраз ў гэтым вельмі дапаможа... Аўтапартрэт Аркадзя Бенікава, нягледзячы на недапрацаванасць і бруднаваты колер, усё ж вельмі ўдалы. Асобна выдзяляецца невялічкая акварэль “Смаленскі сабор” — рэч сапраўды віртуозная і вартая слонімскага музея... Здольным мастаком паказаў сябе Юры Любанскі. Мог бы дасягнуць большых поспехаў, калі б менш займаўся “тэорыямі” і прапарцыянальна больш вучыўся ў прыроды, уважліва ўглядаючыся ў яе фарбы і прыслухоўваючыся да яе настрою. Адумысная грубасць ягонае манеры пазбаўляе акварэль каштоўнай далікатнасці. Таму ж ягоныя “Лета”, “Восень”, “Зіма” не хочуць лічыцца з порамі года, маючы аднолькавы лілаваты колер. Любанскаму належыць быць з прыродай на “вы”, бо яна не любіць фамільярнага абыходжання. Захапленне самой тэхнікай вядзе да манернасці, а манернае мастацтва — мастацтва бяссэнсавае... Нягледзячы на на наіўнасць у дэталях твораў Веры Калюцік, яны выразна перадаюць ідэю вядомых арыгіналаў. Такой удалай працай з’яўляюцца “Першы крок” і бюст Францішка Скарыны. Партрэты з натуры атрымаліся горшымі... У маленскім Філітовічу заўчасна бачыцца вундэркінд... Усю сцяну на выставе занялі “эфектоўныя” абразы спадара Грудкоўскага. Але ўсе гэтыя “квітнеючыя сады” — слабаватыя...” [3] Слонімская газэта, 1944, 25 красавіка . Вось такія былі заўвагі адносна твораў слонімскіх мастакоў.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Сяргей Чыгрын: Тэатр у Слоніме
Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Сяргей Кавалёў: Партрэт шкла
Партрэт шкла
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын: Альбярцін
Альбярцін
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.