• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Мастак Антон Карніцкі» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Мінск, год выпуска: 2009, категория: Поэзия / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Мастак Антон Карніцкі
  • Название:
    Мастак Антон Карніцкі
  • Автор:
  • Издательство:
    Кнігазбор
  • Жанр:
  • Год:
    2009
  • Город:
    Мінск
  • Язык:
    Белорусский
  • Рейтинг книги:
    3 / 5
  • Избранное:
    Добавить книгу в избранное
  • Ваша оценка:
    • 60
    • 1
    • 2
    • 3
    • 4
    • 5

Мастак Антон Карніцкі: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Мастак Антон Карніцкі»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

У кнізе распавядаецца пра малавядомага і забытага беларускага мастака са Слоніма Антона Карніцкага (1912-1944) і пра той час, калі ён жыў. Аўтар выказвае шчырую падзяку земляку і сябру Ігару Уладзіміравічу Бурсевічу за дапамогу ў выданні гэтай кнігі.

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Мастак Антон Карніцкі? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Мастак Антон Карніцкі — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Мастак Антон Карніцкі», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Яшчэ летам 1943 года сярод слонімскіх мастакоў з’явілася ідэя стварыць у Слоніме мастацкую школу, хаця ваенныя абставіны не вельмі спрыялі гэтаму пачынанню. Але хутка пачаліся падрыхтоўчыя работы, каб напачатку 1944 года адкрыць школу, дзе побач з практычнымі павінны праводзіцца і тэарытычныя заняткі. Арганізатарам гэтай справы даручылі быць Сергіюшу Грудкоўскаму. Ён справіўся са сваёй задачай і напачатку 1944 года ў Слоніме яму ўдалося арганізаваць не мастацкую школу, а мастацкую студыю. У ёй самадзейныя творцы вучыліся маляваць, набіраліся мастацкага вопыту пад кіраўніцтвам сваіх кваліфікаваных сяброў. Дарэчы, Сергіюша Грудкоўскага, у 1944 годзе, калі Слонім быў вызвалены ад немцаў савецкімі войскамі, забралі на фронт. Пасля вайны ён паступіў на вучобу ў Варшаўскую акадэмію мастацтваў. Сергіюш Грудкоўскі стварыў каля 500 мастацкіх твораў, прымаў удзел у 22 персанальных выставах у розных гарадах Польшчы, а таксама ў Будапешце, Вене і ў Слоніме. Ён жыве ў Варшаве. У лістападзе 2006 года пан Грудкоўскі перадаў для Слонімскага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага калекцыю сваіх акварэляў.

Акрамя вышэй названых мастакоў, падчас нямецкай акупацыі ў Слоніме пражывалі і займаліся творчасцю і такія самадзейныя мастакі, як Г.Саўчук, Н.Кучар, Я.Санюк, Ягалкоўскі, А.Гайдук, У.Анцута і іншыя. Лёс многіх пакуль невядомы. Вядома, што брат Санюка ў вайну выступаў на сцэне Слонімскага Народнага дома, але пасля застрэліўся. Сам мастак летам 1944 года выехаў на Захад. Вера Калюцік таксама пасля вайны выехала ў Германію. Яна добра ведала царкоўныя спевы, бо да вайны спявала ў царкоўным хоры ў Слоніме. За мяжой таксама наведвала праваслаўныя царкоўныя хоры, прымала ўдзел у мастацкіх выставах. Што датычыць Усевалада Анцуты, дык пра яго мне ў лісце згадаў усё той самы Барыс Данілюк з Амерыкі: “Пазнаёміўся я з сям’ёй Анцутаў у 1933 годзе ў “Русском благотворительном обществе” у Слоніме, у якім ягоная маці-удава была вялікай актывісткай і найбольшай маскоўскай шавіністкай. Мелі яны два дамы на Рыбацкай вуліцы — адзін пры вуліцы мураваны, а другі быў драўляны на панадворку. Магчыма, яны трымалі кватэрантаў і за гэта жылі. Адзін год у тым драўляным доме месцілася тое рускае “общество” з ягонай кіраўніцай Аленай Івановай. Старэйшы Усеваладаў брат Сяргей вывучыўся на пекара-цукерніка і быў нават адчыніў у Слоніме модную тады цукерню, але яго прадпрыемства доўга не пратрымалася, бо сам гаспадар моцна піў. Тое самае з ім было і ў Амерыцы. Малодшы брат Анцутаў, ці не праз савецкі палон, апынуўся ў арміі Андерса, а пазней, як я чуў, жыў у Англіі. Сам Усевалад (Сева) у 1935 годзе скончыў Слонімскую настаўніцкую семінарыю. Маляваць яго заахвоціла Клаўдзія Хруцкая, якая працавала ў семінарыі. Пры першых саветах Усевалад Анцута працаваў настаўнікам у Парэцкай школе, а пры немцах настаўнічаў у Слоніме. На эміграцыі я бачыў толькі адзіны ягоны абраз, які ён падараваў Катэдральнаму Сабору БАПЦ Святога Кірылы Тураўскага ў Брукліне (ЗША)”.

2 красавіка 1944 года ў Слоніме адкрылася выстава народнага мастацтва, на якой было паказана рэпрэзентаванае майстэрства ткачых Слонімскай акругі (Слонімская акруга пры немцах налічвала 171563 чалавекі. Сюды ўваходзілі Слонімскі, Казлоўшчынскі, Дзярэчынскі, Быценскі і Косаўскі раёны — С.Ч.). Свае найлепшыя вырабы паказалі вяскоўцы з вёсак Казлоўшчына, Азярніца, Мядзвінавічы, Пляшкі, Парэчча, Хадзявічы. Пра выставу пісала нават берлінская беларуская газета “Раніца”: “З выстаўленых экспанатаў можна бачыць, што найбольш па-мастацку ткуць свае радзюшкі сялянкі з-пад Казлоўшчыны і з-пад Азярніцы. Выстаўленыя з гэтых ваколіц ваўнясыя капы адны з лепшых (Ліда Лішык з Мядзвінавіч). Але і іншыя куткі Слонімшчыны таксама сцвярджаюць выстаўленымі тканінамі, што ўсюды цвіце гэтае народнае мастацтва. Між іншым вельмі цікавыя экспанаты выстаўлены Лізай Малышчык з вёскі Пляшкі, Аленай Талерчык з Парэчча, Марыяй Сяргей з Нараставіч і Аленай Шундрык з Хадзявіч. Тэматыка ўзораў: кола, ваконцы, гуркі, зоркі, Ярылаў крыж, канюшынка, васілёк, ружы, букеты, лісце, птушкі і іншае. Да 40 адценнеў розных колераў можна выявіць у гэтым каляровым багацці тканінаў Слонімшчыны” [4] Раніца, 1944, 14 траўня .

Праўда, выстава ахоплівала толькі немалую частку багацця ўзораў народнага мастацтва слонімскай беларускай вёскі. Ваенны час не дазваляў шырэй і больш поўна разгарнуцца гэтай выставе. Але ўжо праз тыдзень, 9 красавіка 1944 года, у Слоніме адкрылася новая выстава-продаж вышыванак, якую наладзіла Беларускае культурнае таварыства. Найбольш яркімі і арыгінальнымі былі вышываныя кашулі слонімскага мастака Алеся Асіпчыка. Асабліва імі зацікавіліся самі немцы.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Мастак Антон Карніцкі» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Валянцін Акудовіч: Архіпелаг Беларусь
Архіпелаг Беларусь
Валянцін Акудовіч
Сяргей Чыгрын: Тэатр у Слоніме
Тэатр у Слоніме
Сяргей Чыгрын
Сяргей Чыгрын: Жыў роднай песняй
Жыў роднай песняй
Сяргей Чыгрын
Сяргей Кавалёў: Партрэт шкла
Партрэт шкла
Сяргей Кавалёў
Сяргей Чыгрын: Альбярцін
Альбярцін
Сяргей Чыгрын
Отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі»

Обсуждение, отзывы о книге «Мастак Антон Карніцкі» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.