• Пожаловаться

Сяргей Чыгрын: Янка Купала і Слонімшчына

Здесь есть возможность читать онлайн «Сяргей Чыгрын: Янка Купала і Слонімшчына» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. Город: Слонім, год выпуска: 1993, категория: Поэзия / История / Культурология / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Сяргей Чыгрын Янка Купала і Слонімшчына

Янка Купала і Слонімшчына: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Янка Купала і Слонімшчына»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніжку склалі артыкулы пра сувязь Янкі Купалы са Слонімшчынай і вершы слонімскіх паэтаў, прысвечаныя Янку Купалу. 

Сяргей Чыгрын: другие книги автора


Кто написал Янка Купала і Слонімшчына? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Янка Купала і Слонімшчына — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Янка Купала і Слонімшчына», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Камічнасцю і маляўнічасцю з боку артыстычнага майстэрства вызначаліся вобразы Агаты і Альжбеты, якія ігралі артысткі народнага тэатра Кацярына Палішчук і Марыя Гурская. Іх выкананне настолькі было сваеасаблівае, што глядач забываўся на параўнанне з ужо вядомымі прафесійнымі выканаўцамі гэтых роляў, а гэта, заўважце, лепшы паказчык поспеху.

Пасля прэм’еры з рэцэнзіяй на спектакль у мясцовым друку выступіла пісьменніца і педагог Алена Руцкая. Яна ў прыватнасці пісала: “Нялёгкая сэнсавая нагрузка ляжыць на вобразах прадстаўнікоў маладога пакалення ў камедыі – Паўлінцы і Якіму. Рамантычна лірычная тэма кахання ў падачы іх вобразаў пераплятаецца з сацыяльнай тэмай ідэйных імкненняў. Спалучэнне больш чым складанае, а выканаўцы маладыя дэбютанты: Паўлінка – Л.П.Чайкоўская, Якім Сарока – Ф.І.Мядзведзеў. Тым больш варта адзначыць, што ўдалося ім самае галоўнае: пранікненне ў свет перажыванняў і трывог сваіх герояў, у свет характараў. Падкупляе непасрэднасцю і дасціпнасцю вобраз гераіні, лірычнай цеплынёй – вобраз Якіма. Але ўспомнім словы нашага земляка, аўтара кнігі пра Янку Купалу “Як агонь, як вада” Алега Лойкі: “Не вельмі смешнай напісалася ў Купалы першая яго камедыя: смеху-то ў ёй хапае..., а стогн душы, драма любоўная і палітычная – вось фінал п’есы “Паўлінка”. Менавіта драматызм з-за таго, што герояў хочуць пазбавіць іх кахання, найвялікшага свята жыцця, павінен яскравей прасвечвацца ў паасобных момантах выканання роляў маладымі артыстамі”( “За перамогу камунізму” (г.Слонім, 12 красавіка 1986 г.). І з рэцэнзентам нельга не пагадзіцца. Тым не менш, адной з лепшых сцэн “Паўлінкі” 1986 года, што рэдка бывае, але запомнілася, – гэта масавая сцэна гасцін у доме Крыніцкіх. Дэталёва рэжысёрам прадуманы і па-майстэрску выведзены былі паводзіны кожнага ўдзельніка масоўкі. Рэплікі, як вехі, якія складалі слоўную партытуру сцэны. Стварыўся вобраз адзінага цэлага – народа. Такія пастаноўкі памятаюцца доўга.

У 1993 годзе заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь рэжысёр Мікалай Варвашэвіч ставіць на слонімскай сцэне купалаўскія “Прымакі”. Але ўжо не на сцэне народнага тэатра, а на сцэне прафесійнага дзяржаўнага Слонімскага беларускага драматычнага тэатра (цяпер Слонімскі драматычны тэатр). Пачыналіся “Прымакі” звычайна. Максім Кутас (артыст Віктар Багушэвіч) пасля добрага перапою пачынае ўспамінаць, што было ўчора, думае, куды ён трапіў. Бо ў яго хаце “павуцінне па ўсіх чатырох кутках, а тут толькі на трох...”. Але гэта яшчэ паўбяды. На самой справе здарылася так, што Максім Кутас і Трахім Сініца (артыст Сяргей Бачкоў) памяняліся сваімі жонкамі. Калі памылка выкрылася, пасля першага замяшання і перажытага страху за вынікі, якія здарыліся, адбываецца камічная сямейная перапалка. Але ўсё, як мы ведаем, скончылася прыемнай развязкай, заручынамі сына Максіма – Мацейкі (артыст Васіль Сявец) і дачкі Трахіма – Кацярынкі (артыстка Іна Ёрш).

Аднак не будзе перабольшваннем, калі дадаць, што асноўны змест “Прымакоў” і поспех спектакля надавалі тады народныя песні і танцы, вельмі ўдала і па-мастацку быў скампанаваны этнаграфічны матэрыял.

У пастаноўцы слонімскіх артыстаў спектакль “Прымакі” набыў у 1993 годзе новае і свежае ўвасабленне. Добра адчуваліся беражлівыя адносіны пастаноўшчыка да тэксту твора, сучаснае прачытанне п’есы, акцёрскае стварэнне вобразаў і г.д.

У 2002 годзе Слонімскі беларускі драматычны тэатр зноў вяртаецца да камедыі Янкі Купалы. Спектакль тады вырашае паставіць рэжысёр тэатра Віктар Бутакоў, які прыехаў у Слонім з Усходне-Казахстанскага абласнога рускага тэатра драмы імя Жамбыла горада Усць-Каменагорска. Зусім не ведаючы беларускай драматургіі, звычаяў, нораваў, беларускага жыцця і гісторыі, рэжысёр узяўся за “Прымакі” і паставіў. Пачынаўся спектакль арыгінальна. Тры вясковыя пляткаркі (артысткі Ірына Яцук, Вікторыя Міхальчык, Надзея Ільчанка) распавядалі адна адной аб тым, што дзеяцца ў вёсцы, а таксама разважалі пра мужыкоў. У п’есе Янкі Купалы гэтага няма. Але такая своеасаблівая задумка рэжысёра надала спектаклю новае і свежае ўспрыманне. А далей падзеі на сцэне адбываліся, як у п’есе. Камізм спектакля ўзмацняўся, дзякуючы своеасаблівасці мовы дзеючых асоб, багатай народнымі параўнаннямі, прымаўкамі, фразеалагізмамі, трапнымі, часам грубаватымі дасціпнымі выразамі, а таксама дзякуючы нечаканым паваротам сюжэта, своеасаблівай пабудове дыялога і, вядома ж, ігры акцёраў Тамары Галаванавай, Сяргея Фурсы, Кацярыны Дзядовіч, Наталлі Шугай, Сяргея Лішыка і Віталя Спасюка.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Янка Купала і Слонімшчына»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Янка Купала і Слонімшчына» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Янка Купала і Слонімшчына»

Обсуждение, отзывы о книге «Янка Купала і Слонімшчына» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.